Авторизация
 

Ключавое пытанне ў сельскай гаспадарцы на Міёршчыне - прадукцыйнасць жывёлагадоўлі

 Першы веснавы месяц павінен быў пачацца на Міёршчыне з сустрэч на фермах. Інфармацыйныя групы райвыканкама прадугледжвалі данесці да работнікаў жывёлагадоўлі надзённыя патрабаванні па ахове працы, добраўпарадкаванні, садзейнічанні занятасці, прафілактыцы правапарушэнняў і загаранняў, фарміраванні здаровага ладу жыцця, нават правядзенні Дня спажыўца. Аднак асноўная ўвага надавалася павышэнню прадукцыйнасці жывёлагадоўлі. Заканамерна, што гэты комплекс мерапрыемстваў пачаўся з рабочай нарады па абароне бізнес-планаў кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі гаспадарак.

Размову аб задачах жывёлагадоўчай галіны на бліжэйшую будучыню старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў і начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель пачалі з канстатацыі, што ў лютым сельгаспрадпрыемствы раёна ў асноўным справіліся з намечанай праграмай. Забяспечылі рост валавога надою ў сярэднім на 16 %. Найбольш значную прыбаўку атрымалі «Папшулі» – 59,9 %, «Узмёнскі край» – 57,7 %, рай- аграсэрвіс – 29,8 %. Мінусаваў толькі «Мікалаёўскі».


Не ў першы раз станоўча ацэнена зладжаная работа «Папшулёў», дзе дзякуючы павелічэнню рэалізацыі малака і рэгулярным пастаўкам на мясакамбінат кормнікаў забяспечваецца стабільнае фінансавае становішча, сродкаў дастаткова для задавальнення бягучых патрэб. Увогуле, аналагічная задача стаіць перад усімі гаспадаркамі: выйсці на вытворчасць такіх аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі, каб стаць самаакупнымі, своечасова выплочваць заробак, разлічвацца з банкамі, плаціць за электраэнергію, набываць паліва, тукі, запчасткі і іншае. У гэтым плане давалі тлумачэнні прадстаўнікі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў – кіраўнікі, галоўныя эканамісты і бухгалтары. Пакуль такая абарона бізнес-планаў некаторым даецца няпроста. Балансаваць даходы і расходы давядзецца «Міёрскаму» і «Чэрасам». Прытым патрабаванне жорсткае – выйсце бачыцца ў павелічэнні вытворчасці ці скарачэнні выдаткаў. За кошт чаго можна зрабіць адно і другое? Парада спецыялістаў: у час масавага цялення добры эфект – рост надояў – дае палепшанае кармленне навацельнага пагалоўя.


Стабільна развіваецца жывёлагадоўля ў гаспадарках «Цітова» і «Туркова», ёсць пэўныя рэзервы ў райаграсэрвіса, «Павяцця», «Любінова», «Мікалаёўскага», некаторых іншых. Тым не менш праблема павышэння надояў у сакавіку актуальная для ўсіх.
Патрабаванні: рэалізоўваць статак толькі на мясакамбінат; на дапусціць зніжэння не толькі гуртоў кароў – агульнага пагалоўя; да распрацоўкі бізнес-планаў прыцягваць усіх спецыялістаў, штомесяц яны павінна рабіць справаздачы аб зробленым.
Праблемныя пытанні для размоў на сакавіцкім Дні жывёлавода вызначаны.

Фота для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта