Авторизация
 

Тэхагляд на Міёршчыне пачаўся з ААТ "Туркова"

 Быць першай гаспадаркай у раённым графіку правядзення дзяржтэхагляду сельскагаспадарчай тэхнікі – сведчанне пэўнага аўтарытэту інжынернай службы. Справамі яго заслужыла ААТ «Туркова». 

Трэцяга сакавіка прымалі раённую камісію, на пляцоўцы перад майстэрняй выстраілі «лінейку гатоўнасці» больш чым з 30 трактараў, пагрузчыкаў і іншых самаходных машын. Гэта далёка не ўсе, што павінны прайсці перадпасяўны экзамен: некалькі яшчэ ў рамонце, іншыя на пастаяннай прапісцы на жывёлагадоўчых аб’ектах, хто вывозіць арганіку, з некаторымі можна не спяшацца. Хаця сёлетняе надвор’е ўнесла свае карэктывы: пакуль прымарожвала, ворывам ужо займаўся Алег Станкевіч на «Беларусу-1221». Як толькі падсохне, ён зноў скіруецца ў поле, першым да яго далучыцца Анатоль Атміновіч на энерганасычаным «Беларусу-3022». А пакуль абставіны і магчымасці дазволілі абодвум, і не толькі ім, давесці да ладу замацаваную тэхніку.


Механізатары ў «Туркове» адказныя. Каб падрыхтаваць «Амкадор» да агляду, Антон Протас, напрыклад, перапыніў водпуск. Так жа зрабіў Мікалай Бяляцкі, гаспадар МТЗ-82 і невялічкага МТЗ-320.4. Да маленькага трактарка механізатар адносіцца надта паважліва – тэхніка вельмі патрэбна на фермах, бадай што кожны дзень у справе.


Рыхтавацца да тэхагляду пачалі загадзя. На большасці тэхнікі абноўлена фарба, механізатары займаліся асвятляльнымі і гукавымі прыборамі, тармазамі, рулявым кіраваннем, пры патрэбе мянялі фільтры і масла, правяралі ўкамплектаванне аптэчкамі і вогнетушыцелямі, прайшлі медагляд, зазірнулі ў дакументы. Усё гэта давялося прадэманстраваць раённай камісіі, у складзе якой – спецыялісты. Яны ўважліва праверылі кожную пазіцыю і выявілі ў некалькіх трактарах лямпачкі, што не загараліся ва ўказальніках паваротаў, габарытаў ці падсветцы. З гэтымі недахопамі механізатары хутка спраўляліся. Больш сур’ёзныя прэтэнзіі да стану тармазоў ці рулявога. Прэтэнзіі да іх былі адзінкавыя, але з імі давядзецца выстаўляць трактар на лінейку гатоўнасці паўторна.


Тэхагляд пачаўся з энерганасычанай тэхнікі. Стан магутнага «Беларуса-3522» прадэманстраваў Іван Зуевіч. За ім настала чарга 3022-га Анатоля Атміновіча, 1221-га Алега Станкевіча. Такія ж прынцыповыя адносіны былі да радавых працаўнікоў МТЗ-82 Аляксандра Пішчулёнка, іншых трактарыстаў. Стараліся не затрымліваць трактары з «Гаспадарамі» Васіля Якубава ці Віктара Сташкевіча, ім яшчэ патрабавалася дастаўляць кармы статку на фермы.


Віктар Ставінскі сцвярджаў, што спецыяльна не рыхтаваў да тэхагляду замацаваныя за ім пагрузчык «Амкадор-332» і экскаватар-капальнік на базе трактара, толькі іх пафарбаваў ды пастаянна ўтрымліваў у такім стане, што ў камісіі прэтэнзій не аказалася.
Вынікі экзамена ў ААТ «Туркова» аказаліся для мяне крыху нечаканымі: выстаўленая тэхніка па-большасці дагледжаная і спраўная, а дапушчаны да эксплуатацыі пасля першай праверкі толькі 19 адзінак. Сказалася новае патрабаванне – кожная самаходная сельгасмашына павінна мець жоўты маячок-мігалку. «Яны ў патрэбнай колькасці будуць завезены ў бліжэйшыя дні», – запэўніў галоўны інжынер Аляксандр Жук.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта