Авторизация
 

Насустрач вёсцы будучыні. Дзень інфармавання прайшоў ва Узмёнскім сельсавеце

 Ва Узмёнах плануюць стварыць вёску будучыні. Жыццё тут ні ў чым не павінна саступаць гарадскому. Летась правялі газіфікацыю, падключыліся тры домаўладанні. Хутка далучыцца яшчэ 41. Аграгарадок – цэнтр сельгаспрадпрыемства, тут знаходзяцца базавая школа, дзіцячы садок, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, пошта, лясніцтва, Дом культуры. Усё гэта для камфорту вяскоўцаў. У многім дзякуючы іх працавітасці, гаспадарлівасці, дзелавой ініцыятыве, імкненню да эстэтыкі набываюць новае жыццё і невялікія населеныя пункты.

Напярэдадні кіраўніцтва раёна, спецыялісты структурных падраздзяленняў і служб райвыканкама наведалі аб’екты Узмёнскага сельсавета па пытаннях жыццезабеспячэння, навядзення парадку на зямлі. Ахапілі сацыяльную сферу, гандлёвае абслугоўванне. Без увагі ніводны населены пункт не застаўся. А ў Дзень інфармавання, 20 лютага, чатыры прапагандысцкія группы сустрэліся з мясцовымі жыхарамі ў калектывах, дома, выслухалі заўвагі і прапановы.

 Перспектыва

У мехмайстэрню ААТ «Узмёнскі край» завітаў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Перш за ўсё падзякаваў за леташні ўклад аграрыяў у агульны каравай. Пры іх непасрэдным удзеле раён атрымаў зерня на 10 тысяч тон больш, чым у 2018 годзе. Выкананы дзяржзаказ па ўсіх відах прадукцыі. Дзякуючы гэтаму з улікам давальніцкай сыравіны бесперабойна працуе камбікормавы завод. Мінусавалі па малаку, але ў цэлым па годзе атрымалася навярстаць. Пагалоўе кароў захавалі, а буйной рагатай жывёлы паменела.
Ігар Валер'евіч пералічыў задачы і патрабаванні на перыяд вясенне-палявой кампаніі. Асаблівая ўвага да азімага кліну. За 10 – 14 дзён неабходна правесці сяўбу. Абмеркавалі, як працаваць ва ўмовах дзеяння ўказа па рэструктурызацыі даўгоў.


Нямала планаў па развіцці раёна. Вырашаецца пытанне супрацоўніцтва мясакамбіната з ісламскім светам. Міёрскім прысмакам дапаможа «халяль». Гэты тэрмін – пацвярджэнне адпаведнасці мусульманскім традыцыям. Азначае, што прадукцыя не ўтрымлівае кампанентаў свініны. Каб не расчароў- ваць замежных партнёраў у бясспрэчнай якасці, плануецца мадэрнізацыя забойнай пляцоўкі і будаўніцтва новай лініі для выпуску вырабаў на ісламскія рынкі. Па іх патрабаванні ў радыусе 40 кіламетраў ад мясакамбіната не павінна быць свінакомплексаў. Яго зачыняць у «Цітове». Як лічыць старшыня райвыканкама, свініну цяпер танней набываць у Расійскай Федэрацыі.


  Да лета мяркуюць завяршыць будаўніцтва магазіна «Санта Рытэйл», дзе будзе створана каля 30 рабочых месцаў. У другім квартале побач з бальніцай распачнуць узводзіць райпаліклініку. Падрыхтаваны праект дзіцячага садка на 200 месцаў у райцэнтры. Шмат будзе будавацца жылля.


Як толькі металапракатны завод выпусціць першую прадукцыю, надыдзе чарга кардыяцэнтра. Установа будзе арыентавана на складаныя аперацыі на сэрцы, а таксама дыягностыку анкалагічных захворванняў на ранніх стадыях. Рак не шкадуе ні старых, ні малых. Гэта тэндэнцыя часу і нічога агульнага з вытворчасцю металапракатнага завода, з чым некаторыя звязваюць пагаршэнне экалогіі. Як запэўніў кіраўнік раёна, па заключэннях экспертыз уплыў на навакольнае асяроддзе мінімальны.


Наш раён датацыйны. 44 працэнты сродкаў зарабляем самі, астатнія расходы пакрываюць абласны і рэспубліканскі бюджэты. З уводам у эксплуатацыю металапракатнага завода доля даходаў раёна павялічыцца. Дадатковыя сродкі дапамогуць развіваць інфраструктуру, сацыяльную сферу, вырашаць дарожныя праблемы, па добраўпарадкаванні і іншыя. Зарабіць больш на сваім рабочым месцы – задача кожнага.

Правапарадак

Як праінфармаваў часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС Святаслаў Паніч, на тэрыторыі Узмёнскага сельсавета летась здарыліся два крадзяжы і наўмыснае ўчыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Адзін крадзеж не раскрылі. Злачынстваў удвая менш, чым у 2018-ым. Знізілася і колькасць адміністрацыйных пратаколаў (69), аднак стала больш сямейных скандалаў, выпадкаў невыканання абавязкаў па выхаванні дзяцей, ухілення бацькоў ад працаўладкавання па судовай пастанове, вырабу моцных алкагольных напояў і інш.


Культура спажывання спіртнога на сяле нізкая. І пачуцця меры ў большасці няма. Ад бытавога п'янства вялізныя матэрыяльныя і маральныя страты. Таму дырэктар ААТ «Узмёнскі край» Юрый Трыдзенскі заклапочаны дысцыплінай і парадкам у дзень выдачы заробку і наступныя за ім. Праваахоўнікі дапамагаюць іх падтрымліваць.

  У цэнтры культуры

Нават выпадковым наведвальнікам заўважна, што Даўгінаўская бібліятэка не толькі сховішча кніг. Гэта актыўна дзеючая ўстанова культуры. Сюды ідуць за цікавым творам, добрым словам, а яшчэ за натхненнем вязаць, плесці з газетных трубачак, займацца алмазнай вышыўкай. Гуртковая работа Таццяны Лакотка даспадобы мясцовым жыхаркам. Тамара Шчарбакова (на здымку ўнізе) нядаўна навучылася вязаць кручком, а ўжо ажурных шаляў цэлы стос. Кожную вольную хвілінку выкарыстоўвае на дадатковы радок.

І ноччу, калі сон не бярэ, вяжа. «Моцна падсела на кручок», – усміхаецца жанчына.
У творчай добразычлівай абстаноўцы бібліятэкі намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба паведаміў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, дэмаграфічную сітуацыю.


Інспектар РАНС Алег Перапячаеў нагадаў пра акцыю «Адзіны дзень бяспекі», у рамках якой у дзверы кожнай хаты можа пастукацца назіральная камісія. З пачатку года зарэгістраваны пажар, звязаны з няправільнай эксплуатацыяй пячнога ацяплення. Не лішне паўтарыць правілы пажарнай бяспекі.


Берагчы сваё здароўе заклікала спецыяліст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Ракіцкая. Асабліва падчас пад'ёму вострых рэспіраторных інфекцый, грыпу варта прытрымлівацца правіл, якія засцерагуць і ад падобнага па сімптомах каронавіруса. Ён ужо забраў звыш 2 тысяч жыццяў у Кітаі.


 ***
У райвыканкаме ў ходзе абмеркавання ўбачанага і пачутага склалі пратакол даручэнняў. У яго ўвайшлі пытанні, што цікавілі насельніцтва Ляпонпаля, вадзіцеля школьнага аўтобуса ва Узмёнах па рамонце дарогі Кіслякі – Латышы. Прагучалі і даручэнні: актывізаваць работу суб'ектаў прафілактыкі, назіральнай камісіі па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын, выправіць недапрацоўкі на аб'ектах сельгасвытворчасці. Ёсць над чым працаваць па добраўпарадкаванні тэрыторыі сельсавета. Старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава прапанавала пачаць з рамонту і афарбоўкі агароджаў.

Жыхарам магазіна ў Слабадзе не трэба думаць пра дастаўку правізіі з райцэнтра ці іншага населенага пункта. Пра гэта клапоціцца Верхнядзвінскае райспажыўтаварыства. Са слоў прадаўца, прадукты заўсёды свежыя, якасныя, пералік разнастайны. Лёгка выконваць план выручкі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта