Авторизация
 

Клас на ферме. У СУП "Цітова" праходзіць вучоба даярак

 На малочнатаварным комплексе «Цвеціна» СУП «Цітова» ідзе прафесійная вучоба аператараў машыннага даення. На працягу 16 дзён будуць чытаць лекцыі і праводзіць практычныя заняткі з жывёлаводамі гаспадаркі дырэктары райплемстанцыі Анатоль Клубань і раённай ветэрынарнай станцыі Юрый Корсак, метадыст Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў райсельгасхарчу Сяргей Зарэцкі. 

Праграма прадугледжвае паглыбленае вывучэнне сучаснай тэхналогіі кармлення, догляду, даення і ўзнаўлення прадуктыўных гуртоў, прыёму цяленняў і абыходжання з прыплодам, выкарыстання абсталявання. Належная ўвага – пытанням санітарыі і пакрыцця матачнага пагалоўя.


Праходжанне навучання з улікам вытворчых паказчыкаў жывёлаводаў дае падставу кіраўніцтву гаспадаркі прымаць рашэнні па павышэнні класнасці работнікаў ферм.
У сакавіку такая ж вучоба чакае жывёлаводаў КУП «Язна».

У Беларусі 303 сельгаспрадпрыемствы, якія за 2019 год забяспечылі надой ад каровы ў 6 тысяч кілаграмаў і больш. У гэтым пераліку 213-е месца заняло УП «Цітова» з надоем 6 681 кілаграм, што на 580 кг ці на 9,7 % больш за ўзровень 2018 года. Ад 635 кароў у гаспадарцы атрымана 4 231 тона сырадою.
З Віцебскай вобласці высокай прадуктыўнасцю дойнага статка вызначыліся 25 сельгаспрадпрыемстваў. У суседніх раёнах гэта УП «ПС Карпекі» (7 834 кг), ААТ «Новыя Гараны» (7 660), філіялы «Вясна-энерга» (6 935) і «Гараны- Агра» (6 150) з Полаччыны, СВК «Маяк Браслаўскі» (7 328), пастаўскае ААТ «Хацілы-Агра» (7 314), верхнядзвінскія УП «Ужыца-Агра» (6 416) і КУП «Леанішына» (6 163), глыбоцкае УП «Мнюта» (6 156).
Несумненны лідар па надоях не толькі на Аршаншчыне, ва ўсёй Беларусі, – СВК «Ларынаўка», дзе за мінулы год прыбавілі ад кожнай з 770 кароў па 207 кг
(+5,6 %), каб дасягнуць недасягальных 11 042 кілаграмаў.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта