Авторизация
 

Узнагародзілі найлепшых жывёлаводаў Віцебшчыны

 Адбыўся абласны сход па ўшанаванні найлепшых жывёлаводаў Віцебшчыны па выніках 2019 года. На яго запрасілі прадстаўнічую дэлегацыю з Міёрскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова, начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Шокеля і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Леаніда Хахеля.

Чакалася, што з абласнога цэнтра з узнагародамі вернуцца галоўны заатэхнік ААТ «Туркова» Святлана Талапіла, аператар па адкорме БРЖ з «Любінова» Валянціна Апалька, якая забяспечыла сярэднясутачныя прывагі ў 812 грамаў, і аператар машыннага даення з «Цітова» Людміла Маслоўская – леташні надой ад каровы ў яе групе 6 741 кілаграм.


Больш за ўсё работнікаў ферм, якімі павінна ганарыцца Міёршчына, у СУП «Цітова». З гэтай гаспадаркі на свята запрасілі даярку Алену Харобрую (надой ад каровы 6 551 кг) і Алену Свірко (6 014 кг), аператараў па вырошчванні БРЖ Алену Талапілу (сярэднясутачная прывага 906 грамаў) і Наталлю Разумчык (788 г). ААТ «Туркова» павінны былі прадстаўляць даярка Валянціна Шчамель (надой 5 883 кг) і цялятніца Жанна Цірыліс (прывага 690 г). Заслужана скіроўваліся на ўрачыстасць даярка з «Дрыгуч» Святлана Кашыра, яе надой 5 373 кг, цялятніцы Эла Немянёнак з філіяла «Павяцце» (сярэднясутачная прывага 795 г) і Валянціна Костка з «Чэрасаў» (прывага 631 г).

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта