Авторизация
 

Падарункі для добрага настрою. На Міёршчыне працягваецца акцыя "Наш жывёлавод"

 У раёне працягваецца рэспубліканская прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод» па ўшанаванні найлепшых работнікаў і калектываў ферм. На гэтым тыдні яе право- дзілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана ПАДЗЯВА і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід ХАХЕЛЬ.

Асноўным аб’ектам іх увагі стаў малочнатаварны комплекс «Цвеціна» СУП «Цітова». Па выніках мінулага года ён увайшоў у спіс найлепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы! Лідзіруе і па якасных паказчыках рэалізуемай прадукцыі.


Так, памяшканні тут новыя, тэхналогія ўтрымання і даення сучасная, дзейнічае даільная зала, а высокія паказчыкі – вынік намаганняў кіраўніцтва, спецыялістаў і радавых работнікаў. Таму віншаванні ад прафсаюзных лідараў найперш прымала намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Даната Шчалкун, а прэзент – чайны сервіз – уручылі загадчыцы МТК Людміле Станкевіч у прысутнасці яе падначаленых. Яны збіраліся разам 12 лютага пасля ранішняй дойкі не толькі дзеля прыемнай урачыстасці: пачыналася прафесійная вучоба, якая павінна паспрыяць новым дасягненням.


У больш сціплых умовах даво- дзіцца працаваць жывёлаводам ААТ «Туркова» на МТФ «Гараўцы»: памяшканні даўнія, толькі з малакаправодам. Гурт з 244 кароў абслугоўваюць шэсць даярак. Самая вопытная з іх Марыя Гудак, у яе і гурт найбольшы – паўсотні рагуль. Ад іх атрымлівае штодзень да 600 кілаграмаў малака пры агульным надоі каля 3 тон. Усё яно адгружаецца на перапрацоўку гатункам экстра.


Марыя Дзмітрыеўна прыняла ад старшыні райкама прафсаюза АПК падарунак. Цяпер у вольную хвілінку хопіць посуду піць чай усім яе сяброўкам-каляжанкам. Гэта Галіна Яроменак, Святлана Казлова, Марына Протас, Вераніка Кашкур і Вера Ачыновіч. Яны працуюць старанна, пад кіраўніцтвам загадчыцы Святланы Стома і ў час стойлавага перыяду прыбаўляюць надоі.


Прафсаюзнымі прызамі таксама адзначаны калектывы малочнатаварных ферм «Навасёлкі» з ААТ «Мікалаёўскі», «Мядзведзева» з «Папшулёў» і «Старыя Крукі» з «Чэрасаў».

Фота аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта