Авторизация
 

На Міёршчыне правераць гатоўнасць тэхнікі

 Рашэннем раённага выканаўчага камітэта № 25 ад 9 студзеня вызначана, што дзяржаўны тэхнічны агляд колавых, гусенічных, самаробных малагабарытных і іншых трактараў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, самаходных меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын, іншай тэхнікі, што зарэгістравана ў раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду, пачынаецца з 1 сакавіка. Для яго правядзення ўтворана камісія ў складзе намесніка начальніка аддзела райсельгасхарчу Аляксандра Мышко, старшага дзяржаўтаінспектара Аляксандра Савейкі і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Леаніда Хахеля пад кіраўніцтвам галоўнага дзяржінспектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання райсельгасхарчу Сяргея Гільніча. У камісію ўключаецца таксама галоўны інжынер (механік) прадпрыемства, арганізацыі ці ўстановы, дзе праводзіцца агляд.

Да пачатку дзяржтэхагляду кіраўнікі арганізацый абавязаны аплаціць галоўнаму ўпраўленню Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці на разліковы рахунак № ВY94АКВВ36003210000000000000, код плацяжу 03001, для фізічных асоб 03002, УНП бенефіцыяра 300594330 дзяржпошліну за кожную адзінку самаходнай тэхнікі ў памеры 0,3 базавай велічыні, прычэпа – 0,2 БВ.


На дзяржтэхаглядзе павінны прысутнічаць трактарысты-машыністы, што працуюць на тэхніцы. За паўмесяца да гэтага галоўнаму дзяржінспектару неабходна прадаставіць на электронным носьбіце выпіску з актаў прыёму-перадачы асноўных сродкаў формы ОС-1 па транспартных сродках, што належаць агляду, загад па замацаванні транспартных сродкаў за механізатарамі, запоўнены акт агляду, акрамя пунктаў 12-14.


Эксплуатацыя няспраўнай і не прадастаўленай на тэхагляд тэхнікі будзе забаронена. Да работы не дапускаюцца механізатары, што не маюць адпаведных пасведчанняў і медыцынскіх даведак.

Райвыканкам зацвердзіў наступны графік правядзення дзяржтэхагляду:

3 сакавіка – ААТ «Туркова», машынны двор;
4 сакавіка – ААТ «Узмёнскі край», машынны двор;
6 сакавіка – СУП «Цітова», машынны двор;


10 сакавіка – ААТ «Дрыгучы», машынны двор;
11 сакавіка – ААТ «Любінова», машынны двор;
13 сакавіка – ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс», тэрыторыя арганізацыі;


17 сакавіка – ААТ «Мерыца», філіял «Павяцце»; машынныя двары;
18 сакавіка – КУП «Язна», машынны двор;
20 сакавіка – ААТ «Папшулі», машынны двор;


24 сакавіка – ААТ «Мікалаёўскі», машынны двор;
25 сакавіка – ААТ «Міёрскі льнозавод», тэрыторыя прадпрыемства;
27 сакавіка – УП «Чэрасы», машынны двор;


31 сакавіка – ААТ «Пад’ельцы», машынны двор;
1 красавіка – ВУПКУ «Міёрскі», машынны двор;
3 красавіка – КДУП «Міёрскае ПМС», тэрыторыя арганізацыі;


7 красавіка – КДУП «Язненскае ПМС», тэрыторыя арганізацыі;
8 красавіка – філіял «Міёрскае ДРБУ-203», тэрыторыя арганізацыі;
10 красавіка – ДКУБП «Міёрская ПМК-55», тэрыторыя арганізацыі;


14 красавіка – ВУП «Міёрскі мясакамбінат», Міёрскае райспажыўтаварыства; тэрыторыі арганізацый;
15 красавіка – філіял «Дзіцячы санаторый «Расінка», тэрыторыя арганізацыі;
17 красавіка – Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу, тэрыторыя арганізацыі;


15 мая – УП ЖКГ, філіял «Міёрыводаканал»; тэрыторыі арганізацый;
19 мая – ЛВДС «Дзісна», тэрыторыя арганізацыі;
20 мая – Міёрскі філіял «Віцебскаблпаліва», тэрыторыя арганізацыі;


22 мая – філіял «Міёрскі ККЗ», тэрыторыя прадпрыемства;
26 мая – РЭС, Раён газазабеспячэння, ТАА «Капіталдрэўпрадукт», ТАА «Абстэрна»; тэрыторыі арганізацый;
27 мая – ДЛГУ «Дзісенскі лясгас», тэрыторыя ўстановы.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта