Авторизация
 

Лічыць рублі і нават капейкі неабходна ў сельскай гаспадарцы, падсумавалі на нарадзе ў Міёрах

 Патрабаванні, якія вынікаюць з праекта ўказа аб развіцці АПК Віцебскай вобласці, абмеркавалі на рабочай нарадзе пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара КУЗНЯЦОВА, яго намеснікаў Аляксандра ШОКЕЛЯ і Алены ШАЛОНЬКА з удзелам дырэктараў, галоўных эканамістаў і бухгалтараў сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу на ўсіх узроўнях працаваць з максімальным напружаннем, сканцэнтравацца на вытворчасці малака і мяса. Урэшце, іншых крыніц паступлення фінансавых сродкаў у бліжэйшыя месяцы ў аграрыяў няма. Як трэба гаспадарыць на кожнай ферме, на якія паказчыкі арыентавацца ў цэлым калектыву, колькі зарабіць на рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі, каб жыць па сродках – такія пакуль папярэднія разлікі павінны былі зрабіць галоўныя спецыялісты разам з кіраўнікамі. Гэта адразу атрымалася не ва ўсіх.


У раённай зводцы на першым месцы СУП «Цітова». Яго прадстаўнікі і трымалі асноўны экзамен, каб зарыентаваць з патрабаваннямі іншых. Зыходзячы з вынікаў студзеня, даходы павінны перабольшыць мяркуемыя лютаўскія расходы. Аднак не прадугледжаны выдаткі на камбікармы. Іх купляць будуць? Рэалізацыя малака ў наступным месяцы можа зменшыцца. Чаму? Удакладнялі: ці хопіць фінансаў на заробак, паліва, запчасткі, лізінг, банкаўскія працэнты і іншыя абавязковыя плацяжы. Акумулуюцца сродкі на спецрахунку. Што гэта за грошы і якое іх прызначэнне? Аказалася, сума прадугледжана на пагашэнне крэдытаў, толькі ў разліках яна прайшла двойчы.


Патрабаванне да цітоўцаў – тэрмінова разлікі ўдакладніць, а для ўсіх гаспадарак – рэалізацыю буйной рагатай жывёлы ў бліжэйшы час праводзіць толькі праз мясакамбінат.


«Цітова» за студзень займае другое месца ў раёне па аб’ёмах продажу малака, усё яно адгружана гатункам экстра, што надае стрыманага аптымізму. У «Дрыгучах» надоі на пачатку года хаця і павялічылі, аднак рэалізацыя ўдвая меншая. У лютым ужо плануюць паменшыць вытворчасць малака, адмовіцца ад пакупкі камбікармоў і іншых выдаткаў.


Ці атрымаецца выправіць хібы на фермах, каб не дапусціць спаду прадуктыўнасці? Разлічвацца за гэта давядзецца заробкамі.
Падлікі па ААТ «Туркова» сведчаць: лютаўскія расходы перабольшаць даходы. Аказваецца, не ўлічылі пастаўкі на мясакамбінат кормнікаў.


Адзначана станоўчая эканамічная дзейнасць ААТ «Папшулі». Тут на карову дояць менш за сярэднераённы ўзровень, аднак па ўсіх іншых паказчыках у малочнай галіне за студзень плюсуюць. Маюць зерне для камбікорму і гурт кормнікаў для адпраўкі на мясакамбінат. Заробак выплачаны своечасова. Насцярожвае хіба што магчымае памяншэнне вытворчасці малака ў лютым.
Вялікая прэтэнзія да «Мікалаёўскага» – яго мінус па малаку адзіны ў раёне ў студзені. У лютым з ім справяцца?


Такая ж сітуацыя можа скласціся ў «Язне» пры значна меншых аб’ёмах вытворчасці. Хто тады дапаможа гаспадарцы выжыць?
Даходы ў «Пад’ельцаў» павялічваюцца, аднак у разліках не ўлічана пагашэнне крэдытаў, з’явілася пратэрміноўка плацяжоў банку. Няўстойлівая раўнавага ў «Любінова». Раённае кіраўніцтва непакоіць, што гаспадаркі могуць адмаўляцца ад некаторых паслуг райаграсэрвісу. На чым тады яму зарабляць?


Філіял «Павяцце» павінен звесці канцы з канцамі ў фінансавым плане, мае статак для рэалізацыі. Аднак у малочнай галіне прыбаўка павінна быць большай. Камбікармы па традыцыі вырабляюць перасоўнай устаноўкай, наколькі гэта выгадна?
Пэўныя станоўчыя магчымасці маюць «Чэрасы». «Узмёнскі край» і «Міёрскі» рыхтуюць для рэалізацыі статак, але ў іх высвечваецца пагроза памяншэння вытворчасці малака.


Мала сырадою ў студзені надойвала «Мерыца», не радуюць перспектывы на люты з-за непарадкаў на фермах. Відавочным становіцца абвастрэнне праблемы выплаты заробку.
З усяго вынікае, што аграрыям настаў час лічыць не толькі рублі, а нават капейкі. У першую чаргу на кожнай ферме.

Фота з архіва рэдакцыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта