Авторизация
 

На машынных дварах Міёршчыны надаюць увагу не толькі трактарам

 Ва ўсіх рамонтных майстэрнях сельгаспрадпрыемстваў раёна працуюць механізатары. Найперш яны рыхтуюць да выхаду ў поле трактары. Умовы для гэтага добрыя.

У ААТ «Туркова» цяпер даводзяць да ладу дыскавыя бароны, падрыхтавана нямала іншай глебаапрацоўчай тэхнікі. Паспяхова займаюцца сталёвымі конямі і прычапнымі агрэгатамі ў СУП «Цітова». Высокая гатоўнасць прычапных і навясных прылад у райаграсэрвісе. Не выклікае нараканняў ход рамонтных работ у філіяле «Павяцце». Затое ў «Чэрасах» затрымаліся ў рамонце чызель і пасяўны агрэгат АКШ-6, калі іх месца павінны заняць іншыя сельгасмашыны. Не напружваюцца ў падрыхтоўцы глебаапрацоўчай і пасяўной тэхнікі ў «Язне», «Дрыгучах», «Мерыцы», нават «Узмёнскім краі». Між тым ужо праз месяц пачынаецца дзяржтэхагляд усёй самаходнай тэхнікі, на лінейку гатоўнасці трэба паставіць трактары, пагрузчыкі, апырсквальнікі на пнеўматычным ходзе і іншыя сельгасмашыны, што будуць удзельнічаць у палявых работах.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр МЫШКО.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта