Авторизация
 

Агранамічная служба Міёршчыны: рыхтуем запасы насення

 Агранамічныя службы гаспадарак раёна да 17 студзеня закончылі падрыхтоўку да веснавой сяўбы насеннага матэрыялу яравых зерневых культур. Ачышчана 2 935 тон, што складае 101 % да патрэбнай колькасці.

Да справы з адказнасцю аднесліся ўсе сельгаспрадпрыемствы. Правераны пасяўныя якасці зярнятак, прызначаных для ўнясення ў глебу сёлетняй вясной. Толькі гэтыя работы пакуль не аплаціў ААТ «Мікалаёўскі».


Да пачатку лютага неабходна завяршыць ачыстку насення шматгадовых траў. Па стане на 22 сту- дзеня было засыпана іх 148 тон пры патрэбе 172,6 т, забяспечанасць 86 %. Дастаткова маюць пасяўнога матэрыялу восем гаспадарак: «Дрыгучы», «Туркова», «Пад’ельцы», «Любінова», райаграсэрвіс, «Павяцце», «Мерыца» і «Узмёнскі край». 63 % патрэбнай колькасці ўжо ачышчана, у лютым пачнуць яго правяраць. Давесці да ладу неабходна яшчэ 40 тон насення, у тым ліку 30 т злакавых траў і 10 – бабовых. Часу хапае, але і марудзіць нельга.


Першым у раёне закончыла ачыстку насення траў ААТ «Туркова», належным чынам вядзе гэтую работу агранамічная служба «Пад’ельцаў», дзе запасы складаюць 26,8 тоны ці 161 % да патрэбнай колькасці. Станоўча трэба адзна- чыць «Любінова»: мае 12,2 т насення траў – 191 % да патрэбы, і ўсё яно ўжо ачышчана.


На жаль, ёсць і іншыя прыклады. Так, у «Папшулях» засыпана толькі 2,6 тоны насення траў, хаця яно ўсё ачышчана, але гэта толькі пятая частка патрэбнай колькасці. У «Мікалаёўскім» запасы складаюць 4,3 тоны ці ўсяго 17 % патрэбнага. Ачышчана 2,5 тоны.
21 студзеня ачышчала насенне траў «Мерыца», паскорыць гэтыя работы неабходна таксама «Чэрасам», «Міёрскаму», некаторым іншым гаспадаркам.

Фота для ілюстрацыі.
Мікалай КЛІМЯНКОЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта