Авторизация
 

Пчальнікі на Міёршчыне: без мёду не застанемся

 На Міёршчыне пчальнікі маюць тры сельгаспрадпрыемствы. ААТ «Пад’ельцы» на цэнтральнай сядзібе ўтрымліваюць 159 заселеных вулляў і ў Белеўцах яшчэ 109, «Узмёнскі край» – 140 і ВУПКУ «Міёрскі» – 118. У 2017-м застаўся без пчолак ААТ «Мікалаёўскі».

Прыемна адзначыць, што захаванасць сем’яў па выніках папярэдняй зімоўкі стопрацэнтная. Для нашых пчаляроў сезон 2019 года пачаўся незвычайна. Па-першае, вельмі рана – у сярэдзіне лютага – пчолы ўжо пачалі ачышчальны аблёт і да сакавіка яго закончылі. Звычайна гэта адбываецца ў канцы месяца. Па-другое, надвор’е дазволіла пачаць бесперапынны медазбор з сярэдзіны красавіка да ліпеня. Атрымалі нават чысты мёд з лазняку, што таксама здараецца нячаста. Звычайна такой парой холадна, асноўны ўзятак забяспечваецца значна пазней, пачынаючы з мая. Хаця затым папсаваў настрой халоднымі дажджамі ліпень, у цэлым сезон склаўся спрыяльна. Летась атрымана 11,8 тоны таварнага мёду, што складае па 22,7 кілаграма на пчоласям’ю. Па гэтым паказчыку раён на другім месцы ў вобласці. Лепшы вынік у шумілінцаў – 35,5 кг, але там усяго 20 вулляў, а ў нас 526. На трэцяй пазіцыі аршанцы, дзе ад сям’і накачалі па 18,4 кг салодкай прадукцыі.


У вобласці 2019 год закончыўся з агульным здабыткам у 303 цэнтнеры мёду, сярэдні ўзятак на сям’ю 12,7 кг. Пры тым напаўненне пчальнікоў на Міёршчыне захавалася, а па вобласці зменшылася на 101 вулей пры агульнай колькасці 2 393 пчоласям’і.
На Міёршчыне самай высокай прадукцыйнасці дабіўся пчаляр з «Пад’ельцаў» Юрый Партас. Ён даглядаў 109 сем’яў, ад іх атрымаў 4 760 кілаграмаў таварнага мёду, па 43 кг на вулей. Віктар Паўлоўскі з гэтай жа гаспадаркі забяспечыў узятак па 23 кг. Іх агульнае дасягненне – 8 420 кілаграмаў пры 30,5 кг на сям’ю.


Аляксей Рубанік з «Міёрскага» адкачаў 1 600 кг мёду – па 14,5 на сям’ю. У Андрэя Сцепулёнка з «Узмёнскага краю» паказчыкі адпаведна 1 727 і 13,3.
Да таго ж пчальнікі забяспечваюць свае патрэбы ў вашчыне, а яшчэ рэалізавалі 26 кілаграмаў пропалісу і 80 кг пяргі. Увогуле па рэалізаванай прадукцыі пчалярства аказалася высокаэфектыўнай галіной з рэнтабельнасцю 47 %. Пры тым не ўлічваўся самы важны момант – уплыў на павелічэнне ўраджайнасці сельгаскультур за кошт апылення. А ва ўсім свеце менавіта ён на першым месцы.
Гэтая зімоўка на пчальніках гаспадарак раёна праходзіць арганізавана, пчолы дагледжаны, апрацаваны, забяспечаны кормам. Для іх закуплены ветпрэпараты, да новага сезону рыхтуюцца рыштунак і абсталяванне. А пчолы сваю справу зробяць.

Фота для ілюстрацыі.
Любоў ТАНАЙНА, вядучы спецыяліст па пчалярстве.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта