Авторизация
 

Этапы сталення Вёска Наўгароды, па сцвярджэнню краязнаўцаў, заснавана ў ХІ стагоддзі, калі полацкі князь Усяслаў Чарадзей пасля паходаў на Пскоў і Ноўгарад пасяліў у гэтых мясцінах узяты палон. Але яшчэ на памяці нашых бацькоў у населеным пункце было толькі некалькі хат, ды невялічкая школка. Сяляне аралі, сеялі, касілі ды жалі, тым і карміліся. Іх стваральную працу перапыніла вайна. З ворагам змагаліся і загінулі Антон Шэнда, Гелярый Кукуць, Іосіф Шэнда, Уладзімір Марковіч, Вітольд Шэўчык, браты Лісоўскія Антон і Іосіф. Альфонс Кукуць быў расстраляны ў Белеўцах.

 

Зусім юнымі вывезены ў Германію Мікалай Закрэўскі, Фэлікс Няміра, Іосіф Закрэўскі.

У 1949 годзе арганізаваўся калгас, які ўзначаліў Казімір Францавіч Касач. Са старшынёўствам Сяргея Барысавіча Ляшчыны, які заступіў на пасаду ў 1958-ым, пачаўся эканамічны ўздым гаспадаркі, узведзены клуб. Ажывілася культурнае жыццё, самадзейныя артысты выступалі не толькі на мясцовай сцэне, выязджалі ў іншыя населеныя пункты. У іх ліку былі Алена Несцераўна Катовіч, Марыя Міхайлаўна Шэнда, Алена Адольфаўна Закрэўская, Тадэвуш Адольфавіч Шэнда, Вера Рычардаўна Летахіцкая, Алег Станіслававіч Чарневіч і іншыя.

 

У 1960-ым у вёску прыйшла электрычнасць. Крыху пазней узведзены будынак канторы калгаса “Перамога”, магазін, закладзены парк, устаноўлены абеліск у гонар паўшых воінаў-землякоў.

З прыходам на кіраўнічую пасаду Мірона Савельевіча Белавуса ў 1969 годзе звязана будаўніцтва зернесклада, гаражоў для аўтамашын, машыннага двара, КЗС, фермы, дзіцячага сада.

 

Пётр Пятровіч Кандрашоў стаў старшынёй у 1984 годзе. Тады пачалося масавае будаўніцтва жылля, з’явіліся лазне-пральны камбінат, Дом культуры з памяшканнямі для канторы калгаса, бібліятэкі, аддзялення сувязі і ФАПа. Пералік можна дапоўніць дыспетчарскай, цудоўнай сталовай, дзе не толькі гатуюць абеды для механізатараў, але і праходзяць вяселлі, іншыя масавыя мерапрыемствы.

 

Так, ёсць што расказаць пра нашы Наўгароды. Але галоўнае багацце вёскі — яе людзі. Самая старэйшая жыхарка — 85-гадовая Аліна Адольфаўна Няміра. Жалі жыта, ірвалі лён і капалі бульбу побач з ёй Антаніна Антонаўна Чарневіч, Марыя Іванаўна Хмельнік, Леакадзія Юльянаўна Кукуць. Шчыравалі на палетках гаспадаркі механізатары Міхаіл Віктаравіч Летахіцкі, Уладзімір Нікандравіч Маляўка, Іван Аркадзьевіч Мароз, Генадзь Іванавіч Лушчонак, Альфрэд Іосіфавіч Закрэўскі, Тадэвуш Іосіфавіч Шэнда. Легендарнай прафесіі шафёра прысвяцілі жыццё Эдуард Юльянавіч Летахіцкі, Пётр Антонавіч Закрэўскі, Васіль Іванавіч Войтаў, Іосіф Фэліксавіч Няміра, Валерый Іванавіч Даргель.

 

Працавалі на ферме Ганна Іосіфаўна Закрэўская, Ганна Адольфаўна Касач, Марыя Міфодзьеўна Малатоўнік, Ірына Андрэеўна Чарневіч.

Шчыравалі Валянціна Антонаўна Грыгаровіч, Ганна Антонаўна Няміра, Станіслава Адольфаўна Шэнда, Алена Норбертаўна Катовіч.

На свяце для гэтых людзей спявалі Наталля Сівая, Ганна Беразоўская, Яўген Пяткевіч, Віка Пашкоўская, Алена Купча.

 

Здароўе вяскоўцаў аберагала фельчар Валянціна Васільеўна Кукуць. Больш за 40 гадоў працы эканамістам мае Альдона Антонаўна Пракопчык. Вялікі стаж бухгалтара ў Зінаіды Іванаўны Маляўка, загадчыка фермы — у Зінаіды Канстанцінаўны Войтавай, галоўнага заатэхніка — у Таісы Уладзіміраўны Няміра.

На свяце вёскі прынята ўшаноўваць юбіляраў. А ў нас круглыя даты жыцця адзначылі бухгалтар Алена Іванаўна Сташулёнак, эканаміст Зінаіда Флавіянаўна Дрыла, інспектар па кадрах Ніна Іосіфаўна Крук, Тамара Аляксандраўна Філіпёнак, якая працавала загадчыцай фермы і лабарантам. І пасля дасягнення пенсійнага ўзросту займаецца агранаміяй Клаўдзія Мямнонаўна Машара. Наш нязменны дыспетчар — Яніна Іосіфаўна Летахіцкая.

 

Юбілейныя даты ў кіраўніка гаспадаркі Казіміра Іванавіча Сташулёнка, інжынера Вітольда Пятровіча Катовіча, бібліятэкара Алены Уладзіміраўны Кандрашовай, работніка культуры Ганны Станіславаўны Беразоўскай.

 

Словы ўдзячнасці за шчырую працу выказаны Валянціне Антонаўне Быкоўскай, Чаславу Альфонсавічу Кукуцю, Людміле Паўлаўне Вінакуравай, Марыі Міхайлаўне Шэнда, Але Станіславаўне Мароз, Ірыне Васільеўне Цярэшка, Ганне Антонаўне Шэнда, Фэлі Пятроўне Расюль, Ефрасінні Ігнатаўне Маляўка, Валянціне Віктараўне Катовіч, Фаіне Ігнатаўне Летахіцкай, Анатолю Паўлавічу Мальцу, Эльвіры Міхайлаўне Пашкоўскай, Марыі Іванаўне Хмельнік, Нарберту Пятровічу Беразоўскаму, Аліне Адольфаўне Пухальскай. Іх віталі песнямі Вераніка Маляўка, Валодзя Паперадзень, Валерыя Машара.

 

Падрыхтавалі музычны падарунак самаму маленькаму жыхару вёскі Арсенію Вашкелю Вераніка Маляўка, Насця Снапок, Насця Талстова, Насця Вашкель.

З Днём нараджэння павіншавалі Івана Іванавіча Мараза. Падарункі за лепшыя сядзібы атрымалі Казімір Іванавіч і Алена Іванаўна Сташулёнкі, Ганна Станіславаўна і Норберт Пятровіч Беразоўскія, Павел Сямёнавіч і Зінаіда Флавіянаўна Дрылы, Жанна Чаславаўна Іванова.

 

Свята працягвалася песнямі, для дзяцей была жартоўная рыбалка. У конкурсе спевакоў удзельнічалі Ала Станіславаўна Мароз, Ганна Станіславаўна Беразоўская, Раната Раманава, Наташа Быкоўская, Насця Вашкель, Уладзік Бука.

 

Святлана

ПАПЕРАДЗЕНЬ,

мастацкі кіраўнік.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 октября 2021
Денис, Дмитрий, Ефим, Иван, Лукьян, Афанасий, Семен

Именины 27 октября 2021
Игнатий, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Назар, Николай, Петр, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта