Авторизация
 

Выконваць элементарнае - і поспех гарантаваны, сцвярджалі на семінары ў Міёрах

 Пашыраная калегія ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні прайшла 17 снежня пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова і начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Шокеля. Удзельнічалі першы намеснік старшыні абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Машэра, спецыялісты раённага звяна. Запрасілі кіраўнікоў, галоўных заатэхнікаў і бухгалтараў сельгас- прадпрыемстваў. Падвялі вынікі за 11 месяцаў у жывёлагадоўлі, абмеркавалі шэраг надзённых праблем.

Начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель у ліку неадкладных пытанняў, што стаяць перад кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў, вызначыў умацаванне працоўнай і справаздачнай дысцыпліны, павышэнне ролі загадчыкаў ферм, неабходнасць абгрунтаванасці і мэтазгоднасці продажу статка іншым спажыўцам, акрамя мясакамбіната. Не ўсе праблемы аператыўна вырашаюцца пры ідэнтыфікацыі сельгасжывёл. Запатрабаваў тэрмінова аднавіць пагалоўе БРЖ і асабліва кароў, закончыць ачыстку насення зерневых культур, каб потым разгарнуць падрыхтоўку насення траў.


Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райсельгасхарчу Алена Тарлецкая праінфармавала пра маніторынг афармлення дакументаў сельгасарганізацый пры рэалізацыі статка, звярнула ўвагу на дакладнасць справаздачнасці і некаторыя іншыя недахопы, якія неабходна тэрмінова выправіць.


Кіраўнік спраў райвыканкама Наталля Густава нагадала пра тэрміны выканання патрабаванняў камісіі па супрацьдзеянні карупцыйным праяўленням.


Намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Аляксандр Мышко адзначыў нядрэнную пастаноўку тэхнікі на працяглае захоўванне, кансервацыю зернесушыльных комплексаў. Аднак пакрытыкаваў за якасць гэтай работы інжынерныя службы гаспадарак «Дрыгучы», «Язна» і некаторых іншых. Парэкамендаваў паўсямесна здымаць нахільныя камеры са збожжаўборачных камбайнаў, больш клапаціцца пра кормаўборачныя. Усю патрэбную ў будучым тэхніку неабходна ўкамплектаваць і захоўваць належным чынам, што выпрацавала рэсурс – спісаць і здаць на металалом. Дарэчы, значныя яго аб’ёмы ў снежні трэба адгружаць «Пад’ельцам», «Узмёнскаму краю», «Дрыгучам», «Міёрскаму», «Мерыцы» і іншым. Час наводзіць парадак на машынных дварах, разгортваць рамонтныя і зварачныя работы ў майстэрнях. Пастаянныя намаганні павінны быць скіраваны на ахову працы.


 Асноўную ўвагу на пасяджэнні звярнулі менавіта на справы ў жывёлагадоўлі. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Андрэй Батура гаварыў пра станоўчыя зрухі ў развіцці галіны, толькі яны могуць і павінны быць большымі. Перашкаджае нізкая адказнасць радавых работнікаў і спецыялістаў найперш у выпраўленні дробязей, захаванні патрабаванняў тэхналогіі. Гэта неаднаразова падкрэсліваў і першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу Уладзімір Машэра. Толькі элементарныя патрабаванні ў жывёлагадоўлі ні ў якім разе нельга назваць другаснымі.


Малочная галіна ў гаспадарках раёна стабілізавалася з пастаноўкай дойнага статка ў памяшканні і абагачэннем рацыёнаў канцэнтратамі. У першай палове снежня валавыя надоі павысіліся на 17,6 % да леташняга ўзроўню, хаця на пачатак месяца адставанне да мінулагодніх аб’ёмаў яшчэ складала 0,4 %. Аднак і цяпер не ўсе кіраўнікі бачаць выгаднасць рэгулярнага папаўнення запасаў камбікорму. Ёсць прэтэнзіі да якасці кармасумесяў, работы дзённых вартаўнікоў, парадку ў памяшканнях, сартавання кароў па прадукцыйнасці, арганізацыі прагулак і па іншых пытаннях тэхналогіі.


Раён толькі выходзіць на мінулагодні ўзровень па надоі на карову. Менш за ўсіх дояць у «Пад’ельцах» – 1 841 кг на 1 снежня, мінус 349 кг да леташняга. Вельмі здаў пазіцыі філіял «Павяцце», паменшылі прадукцыйнасць статка нядаўнія лідары «Туркова» і «Дрыгучы». І не толькі яны.


Уладзімір Машэра заўважыў: трэба працаваць па рэгламенце. На МТК Віцебскай бройлернай фабрыкі цяпер дзённы надой на карову, што ацялілася, 37 кілаграмаў пры звычайным рацыёне толькі з-за таго, што адпрацаваны пытанні кармлення і наведзены парадак.
Раён адстае на 3,3 % да леташняга па вырошчванні буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачная прывага сёлета ўсяго 489 грамаў, мінус 2 г да леташняга. Дзённая прыбаўка больш за 600 грамаў толькі ў «Цітове», «Туркове», «Чэрасах».


Уладзімір Машэра адзначыў: клопат пра гадаванцаў трэба пачынаць з прыплоду – кожнае цяля найперш напаіць малодзівам, а затым стварыць належныя ўмовы для ўтрымання і кармлення.


Дарэчы, прыплоду сёлета за 11 месяцаў атрымалі толькі на 32 галавы больш леташняга, а гэта 100,3 %. Прыбаўка чыста сімвалічная, што сведчыць пра недастатковыя намаганні па ўзнаўленні: арганізацыі прагулак (у «Мікалаёўскім» нават выгулаў няма), выяўленні ў ахвоце, асемяненні матачнага пагалоўя.


Удзельнікі калегіі, за выключэннем галоўных бухгалтараў, прысутнічалі на практычнай частцы мерапрыемства на малочнатаварным комплексе «Карпачова» ААТ «Пад’ельцы». Аб’ект сёлета імкліва здаваў пазіцыі. Яго неабходна выводзіць на нармальную работу, і калегія – першы крок да гэтага. Дарэчы, ААТ «Пад’ельцы» крытыкавалі па многіх пытаннях.


На комплексе рыхтаваліся да выязной калегіі. Аформілі стэнды з дакументацыяй. Абнавілі подсціл у памяшканнях і на выгульных пляцоўках. Завезлі кармасумесі згодна са станам і ўзростам пагалоўя: для цялятак – цудоўны канюшынны сянаж і горшае сена. Падрыхтавалі выставы абсталявання і сродкаў абагачэння рацыёнаў. Галоўны ветурач прадэманстраваў, як трэба выпойваць малодзіва нованароджаным цялятам, праводзіць вакцынацыю і хімічнае абязрожванне маладняку. Пра пакрыццё матачнага пагалоўя і ўтрыманне цялятак расказвалі галоўны заатэхнік Валянціна Шокель і асемянатар Таццяна Дзям’янава, пра змешванне кармасумесі і кармленне статка – механізатар Уладзімір Хадасевіч і спецыялісты гаспадаркі непасрэдна ля тэхнікі ў траншэі з сенажом, закрытым плёнкай ад уздзеяння непагадзі.


Галоўным экскурсаводам быў Уладзімір Машэра. Звяртаў увагу кіраўнікоў і спецыялістаў менавіта на дробязі. З малога пачынаецца шлях да поспеху ў любой справе. Спецыяліст заўважаў: каровы не жуюць жвачку, значыць, у іх рацыёне шмат пратэіну, але не хапае цукру. Кармленне трэба балансаваць не толькі па асноўных паказчыках, а па ўсіх 23.


Механізатары рана пачынаюць рыхтаваць кармасумесі і завозяць іх пасля шасці гадзін раніцы. А трэба, каб корм вымешваўся не менш за 15 – 20 хвілін і раніцай з’яўляўся на стале праз 40 хвілін пасля пачатку даення. Размова пра дакладны графік мае дачыненне не толькі да механізатараў.


Удзельнікам паказалі хімічнае абязрожванне маладняку, а ў гуртах цялушак і кароў нямала рагатай жывёлы. Выставілі перасоўны даільны апарат, але нават галоўны інжынер не мог яго запусціць.


І ўсё ж першы крок па настройцы МТК «Карпачова» да работы на новы лад зроблены. Аператыўная зводка засведчыла павелічэнне надояў.

Фотоматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 398
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 756
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 834
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 315
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2020
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта