Авторизация
 

Звычайный зімовы рэжым на ферме ва "Узмёнскі краі" - калі пагалоўе сытае

 Месячная аператыўная зводка райсельгас- харчу сведчыць, што для малочнай галіны лістапад стаў паспяховым: забяспечана павелічэнне валавых надояў на 16,3 % да адпаведнага перыяду 2018-га. Самы вялікі прырост – 79,8 % – у ААТ «Узмёнскі край». Гэтая гаспадарка рэгулярна перавыконвала дзённыя заданні па надоі, у выніку па валавых паказчыках з шостага месца летась сёлета ўзнялася на трэцяе. Наперадзе толькі СУП «Цітова» і ААТ «Туркова».

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Юрый Трыдзенскі патлумачыў сітуацыю. Па-першае, добра папрацаваў асемянатар Уладзімір Міклушонак: сёлета ўжо ацяліліся 803 каровы і 322 цялушкі. У выніку прыплюсавалі ў надоях і атрымалі па 87 цялят на сто кароў, што таксама нядрэнна. Па-другое, частку выручкі ад малака накіравалі на пакупку камбікорму К-60 для дойнага пагалоўя. З абагачэннем рацыёнаў замацаваўся прырост надояў, з’явіліся сродкі на выплату заробку. Набывалі таксама канцэнтраты для маленькіх цялятак і для дарошчвання. Можна сказаць, гэта выклікала станоўчую ланцуговую рэакцыю. Напрыклад, палепшылася пакрыццё рамонтных цялушак. Да 70 % надою рэалізуецца гатункам «экстра».


Камбікармы размяркоўваюцца мернымі кружкамі пад строгім кантролем спецыялістаў і работнікаў канторы, якія па графіку наведваюць усе фермы. Надаюць увагу якасці кармасумесяў. Кукурузны сілас, канюшынны сянаж і салому спачатку завозяць на спецыяльную пляцоўку, каб пры змешванні іх вільготнасць не перабольшвала 60 %. Гэта клопат механізатараў Міхаіла Пузакі, Віктара Рачыцкага і Дзмітрыя Шамшура, якія працуюць на двух «Гаспадарах» і агрэгаце КТ-6. Напаўняюць кармавыя сталы з раніцы і вечарам.


Кароў дояць двойчы на дні. Для подсцілу завозяць пілавінне з Верхня- дзвінска. 10 снежня даставілі прычэпамі з Лявонпальскага лясніцтва на фермы ў Слабаду і Узмёны хваёвыя галінкі ў якасці вітаміннай, карацінавай дабаўкі.
Над павышэннем прадукцыйнасці дойных гуртоў працуюць усе. Нядрэнныя вынікі на дзвюх фермах у Даўгінаве, якімі загадвае Уладзімір Смулько. Лепшыя даяркі ў Слабадзе – Людміла Тамашэвіч і Ніна Бохан.


На МТФ «Даўгінава-1» Уладзімір Віктаравіч дапаўняе: тут рацыён дойных кароў на дзень складаецца з 25 кг сенажу, 15 кг сіласу і па 300 грамаў канцэнтратаў у разліку на літр надою. Кармасумесі двойчы на дні прывозіць і размяркоўвае на «Гаспадары» Міхаіл Пузака. У малакапровад дояць пяць даярак, у кожнай група з 60 жывёл і толькі ў адной – 90. За 9 снежня найлепшы вынік быў у Таццяны Шадурскай – 1 235 кг ад 90 кароў, у Наталлі Матуль – 641 ад 60. Гэта вышэй за сярэднераённы паказчык. Загадчык лі- чыць мэтазгодным дзяліць канцэнтраты на дзве порцыі – для ранішняга і вячэрняга кармлення. Сцвяржае, што эфект большы. Напрамкі павышэння якасці надою таксама акрэслены – гэта найперш старанне даярак, клопат пра чысціню абсталявання, статка і памяшкання, захаванне тэхналогіі ўтрымання і лячэння жывёлы. А яшчэ пастаянная праца вартаўнікоў: начнога Дзмітрыя Шадурскага і дзённага Вольгі Плюсніной.


Абслугоўванне вялікага гурта кароў нечым надзвычайным не лічыць Таццяна Шадурская – доіць толькі на паўгадзіны больш, чым астатнія. Галоўны заатэхнік Таццяна Галыня ўдакладняе: даярка вопытная, усе тонкасці тэхналогіі ведае і стараецца захоўваць. Асабліва сочыць за выяўленнем кароў у ахвоце і іх пакрыццём. Ёй дапамагае муж, начны вартаўнік. Агульнае старанне апраўдваецца салідным заробкам і матывацыяй: трэба вучыць двух дзяцей, якія займаюцца ў каледжы і ліцэі.
Арганізацыю асемянення ўсяго пагалоўя і захаванне прыплоду называе сваімі першачарговымі задачамі галоўны заатэхнік. «Гэта праца на заўтра», – сцвярджае Таццяна Галыня. Будучыня малочнай галіны гаспадаркі – 180 цялушак перадзлучнога ўзросту на ферме «Брыжынкі» і яшчэ 160 галоў для пакрыцця ў «Мальцах». Для іх спецыяльна штогод купляюць пародзістых быкоў. А сёння клопат пра надой, што найперш патрабуе належнага кармлення. І праца па забеспячэнні якасці малака, «экстру» адгружаюць з МТФ «Слабада» і «Узмёны».


Зімоўка статка ва «Узмёнскім краі» будзе няпростай. Пачынаецца запуск кароў, які ў студзені стане масавым. Цяленні ахопяць перыяд з лютага па май, калі ўскладніцца праблема з кармамі. Хапае і іншых, звязаных з раздоем пяршачак, агульным павелічэннем пагалоўя і павышэннем прадуктыўнасці малочных і мясных гуртоў, забеспячэннем кадрамі жывёлаводаў. Пералік штодзённых клопатаў можна працягваць. Аптымізму ў іх вырашэнні надае вымучанае гэтай восенню разуменне: доўгі шлях да поспеху пачынаецца з арганізацыі належнага кармлення статка.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 976
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 398
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 756
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 834
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 315
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 352
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2020
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2020
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта