Начальник управления сельского хозяйства и продовольствия Александр Шокель поделился мыслями, как придать второе дыхание сельхозпредприятиям

 Нарада па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу, якую ў Віцебску правёў Прэзідэнт, выклікала шырокую цікавасць да спраў на вёсцы, яшчэ большую – да чакаемых змяненняў. Асноўныя патрабаванні Кіраўніка дзяржавы наступныя: ліквідаваць расхлябанасць і безгаспадарчасць, плаціць людзям варты заробак і наогул павысіць матывацыю працы ў сельскай гаспадарцы, прадугледзець растэрміноўку выплаты даўгоў і нават прыватызацыю безна- дзейна стратных гаспадарак. На гэтым кропка не пастаўлена, выпрацоўка стымулюючых мер працягваецца. У снежні запланавана новая сустрэча Прэзідэнта з кіраўнікамі раёнаў і інтэграцыйных структур. Пасля з’явіцца адпаведны ўказ.

– Бясспрэчна, шлях да павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці пачынаецца з навядзення парадку, умацавання дысцыпліны – працоўнай, выканальніцкай і тэхналагічнай, за нас гэта ніхто не зробіць, – падкрэсліў асноўнае Аляксандр Казіміравіч. – Гэта задача і абавязак кіраўнікоў і спецыялістаў усіх узроўняў. Аднак нельга змяншаць ролю і значэнне радавых супрацоўнікаў. Так, ад старання і адказнасці даярак і іншых работнікаў ферм цяпер залежаць памеры грашовых паступленняў. Задача-мінімум – на малаку (а іншай крыніцы пакуль проста няма) зарабляць столькі, каб фінансаваць бягучую гаспадарчую дзейнасць: мець сродкі на выплату заробку, пакупку паліва і запчастак для тэхнікі, аплату электраэнергіі, на падатковыя і іншыя плацяжы, разлікі з фондамі.


Краіна ў цэлым з гэтай задачай спраўляецца пры сярэднім надоі на карову ў 5 тысяч кілаграмаў малака за год. Задача рэальная і для нас, пра што сведчаць паказчыкі СУП «Цітова». Яшчэ нядаўна прыклад у атрыманні высокіх надояў паказвалі ААТ «Дрыгучы» і «Туркова». Летась па вобласці ад каровы ў сярэднім надаілі па 3 865 кілаграмаў. Пры гэтым раён з вялікімі намаганнямі імкнецца замацавацца на ўзроўні 3 тысяч кг. З улікам існуючых малочнатаварных комплексаў з даільнымі заламі, узво- дзімай новай у ААТ «Мікалаёўскі» і ўсіх ферм з малакаправодамі, дзе тэхналогію нельга назваць неэфектыўнай, састарэлай, разлічваць можна і трэба на большае.


Апошнім часам надоі стабілізаваліся дзякуючы абагачэнню рацыёнаў канцэнтратамі. Міёрскі ККЗ пастаўляе для дойнага пагалоўя штомесяц па 600 тон камбікармоў з утрыманнем 18 % пратэіну. Прыбаўку надояў да леташняга ўзроўню забяспечваюць усе гаспадаркі. Такую сітуацыю трэба захаваць намаганнямі механізатараў, што рыхтуюць кармасумесі, дзённых і начных вартаўнікоў, што абслугоўваюць кармавыя сталы, непасрэдна даярак, якія клапоцяцца пра статак, і спецыялістаў на ўзнаўленні.
Наступны шлях павелічэння грашовых паступленняў – якасць малака, і тут амаль палове нашых сельгаспрадпрыемстваў шмат трэба зрабіць.


Шэраг нашых гаспадарак увахо- дзіць у інтэграцыйную структуру Полацкага КХП. Дзякуючы гэтаму істотна абноўлены іх машынна-трактарны парк. Энерганасычаныя трактары і адпаведная навясная і прычапная тэхніка дазволілі істотна павялічыць тэмпы ворыва і сяўбы, сучасныя камбайны ставяць рэкорды па намалотах. Пры гэтым усё больш відавочным становіцца неабходнасць берагчы дарагую тэхніку, своечасова яе абслугоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць. Павышаецца адказнасць механізатараў, якая патрабуе заканадаўчага і дакументальнага афармлення.


Структура пасяўных плошчаў на 2020 год істотна не мяняецца, насення дастаткова. Сёлета забяспечана прыбаўка ўраджаю зерневых і зернебабовых культур. Захаваць гэтую тэндэнцыю – задача не толькі агранамічнай службы. На парадку дня рамонт і падрыхтоўка тэхнікі – чарговае выпрабаванне для інжынерных кадраў. Разуменне ўласнай адказнасці ёсць. Дзяржава падтрымку абяцае, але ніхто за нас сітуацыю не палепшыць.

Фота з архіва рэдакцыі.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.