Авторизация
 

Пра стан дарог, вакцынацыю і добраўпарадкаванне гаварылі на дні Мікалаёўскага сельсавета

 21 лістапада работнікі райвыканкама, райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі аддзелаў, спецыялісты разнастайных служб адклалі важныя справы і накіраваліся ў розныя куточкі Мікалаёўскага сельсавета. Іх чакалі сяльчане ў працоўных калектывах і па пэўных адрасах дома, каб абмеркаваць хвалюючыя пытанні. Набалелым дзяліліся і са старшынёй райсавета дэпутатаў Марыяй Баніфатавай, якая вяла асабісты прыём у мясцовым Доме культуры. Асноўная задача мерапрыемства – зрабіць жыццё людзей  камфортным, даведацца, што іх турбуе, закласці праблемы ў пратакол даручэнняў і згодна з заканадаўствам вырашыць іх у вызначаныя тэрміны. 

Дэпутату –
усё як на духу

У маршруце групы пад кіраўніцтвам дэпутата па Мікалаёўскай выбарчай акрузе, дырэктара прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Міёрскім раёне Ірыны Крук значылася вёска Бычыншчына. Дабрацца да пэўнага адрасата аказалася не так проста. Пра асфальтавае пакрыццё на мясцовай дарозе нагадваюць толькі яго рэшткі. Яма на яме. Ехаць – сапраўднае выпрабаванне.
У Бычыншчыне больш за 20 двароў. Неабходная для жыцця інфраструктура адсутнічае. Асабісты транспарт – адзіная сувязь з «вялікай зямлёй». Ездзяць на работу, у школу, за пакупкамі. Галоўная просьба вяскоўцаў – рэгулярна абслугоўваць дарогу. Даўно яе не падсыпалі, таму такая небяспечная для падвесак транспарта.


На вясковы сход сабраліся ў доме старэйшыны Ніны Шупейка. І ўжо хутка пачулі, як за акном з грукатам прамчала магутная тэхніка. Сяльчане патлумачылі, што за вёскай размешчаны аб'екты «Захад-Транснафтапрадукта», работу якіх прадпрыемства пільна кантралюе. Часта туды транспартуюць экскаватары. Знака абмежаванняў нагрузкі на вось няма, прэтэнзіі не прад'явіш. І ліквідаваць наступствы сваёй дзейнасці не спяшаюцца, адгаворка адна – няма сродкаў.


 Не менш значная праблема – кустоўе, якое запаланіла абочыны. Летам нічога не бачна пры выездзе на галоўную шашу, і вяртанне ў вёску нібы па тунэлі. Зімой агляд крыху пашыраецца. А калі дарогу замятае снегам, галалёдзіца – здараюцца аварыі.
Шматлікіх бедаў можна пазбегнуць, калі своечасова прыняць меры па іх папярэджанні. З гэтым згодна выратавальная служба раёна. Бягучы год напружаны для яе. Як праінфармаваў інспектар РАНС Алег Перапячаеў, за дзевяць месяцаў здарылася 30 пажараў, што ўдвая больш леташняга. Агонь забраў тры жыцці. Асноўнай прычынай гібелі застаецца п'янства. Сцэнарый вядомы: закурыў, заснуў і не прачнуўся. Таму разлічваюць і на суседзяў, якія могуць паўплываць на такіх ненадзейных.


Сёлета зафіксаваны факт дзіцячага свавольства, падпал. А пік загаранняў ад печаў яшчэ наперадзе. Таму інспектар перш за ўсё папярэдзіў пра іх правільную эксплуатацыю. Правілы бяспекі элементарныя: шчыльна зачыняць дзверцу топкі, не дапускаць перагрэву, лепш цепліць некалькі разоў на дні, не давяраць працэс дзецям.


Небяспечна выкарыстоўваць для распальвання лёгкаўспыхваючыя і гаручыя вадкасці (бензін, газу). Вучыць сёлетняя трагедыя. Мужчына спрабаваў спаліць у бочцы смецце. Яму падалося, што не разгарэлася. Плюхнуў бензіну, які разліўся і на адзенне. Шуганула полымя. На працягу месяца медыкі змагаліся за жыццё пацярпелага, аднак ад атрыманых апёкаў ён памёр у бальніцы.
Каб пазбегнуць загарання драўлянай падлогі ад гарачых вугалёў, перад дверцай печы неабходна прыбіць металічны ліст. Папярэдзяць пра непрыемнасці і апавяшчальнікі, якія рэкамендавана ўстанавіць у кожным пакоі.
Сяльчане падпарадкоўваюцца правілам і мараць пра электрычнае ацяпленне. Толькі не ведаюць толкам з чаго пачаць. Ірына Амбросьеўна параіла з тэхнічным пашпартам дома звяртацца ў «адно акно» Міёрскага раёна электрасетак, дзе прапануюць аформіць заяву і дапамогуць сабраць пакет неабходных дакументаў.


Вакцынацыя ў разгары. У гараджан вялікі выбар, дзе можна прышчапіцца. Наіўна думаць, што грып палянуецца зазірнуць у вёску. Як высветліла спецыяліст РЦГЭ Ганна Шупенька, ведаюць у Бычыншчыне пра імунізацыю і давяраюць ёй. Таму агітаваць не варта – самі каго хочаш упэўняць у карысці. Усе свядомыя, ніхто не хоча хварэць. Гатовы прышчапіцца за асабістыя сродкі. Толькі не ведаюць, куды звярнуцца, каб у далёкую дарогу не скіроўвацца. Як аказалася, пра іх павінен паклапаціцца загадчык Шарагоўскага ФАПа.


Заадно пацікавіліся вяскоўцы прышчэпкай ад кляшчоў, якіх на мясцовасці шмат. Хвалююцца за здароўе дзяцей. Як заўважыла супрацоўніца санітарнай службы раёна, апасенні апраўданыя: пры даследаванні насякомых выяўлялі нямала заражаных барэліёзам. Дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» прапанавала набыць страхоўку «Анціклешч». А за прышчэпкай параіла звяртацца ў райпаліклініку.


У вёсцы жывуць без інтэрнэта і інтэрактыўнага тэлебачання. Тэлеканалы глядзяць пры дапамозе антэны. Падключыцца па бесправадной сувязі нерэальна з-за аддаленасці ад буйных населеных пунктаў, пра што ім паведамілі ў адказ на пісьмовыя звароты. У альтэрнатыву прапануюць паслугі мабільнага інтэрнэта, што не так зручна, бо для гэтага падыходзіць толькі дарагі тэлефон і ўпэўнены прыём сігналу сувязі.

Дарогі перш
за ўсё

Пры падвядзенні вынікаў дня інфармавання кіраўнікі груп пералічылі пытанні, у вырашэнні якіх просяць пасадзейнічаць сяльчане.
Больш за ўсё нараканняў на дарогі. Іх разбурае і час, і сельгастэхніка. Пасля паездкі на Баслакі школьны аўтобус не паспяваюць рамантаваць. Такая ж сітуацыя на Арханава. У Турчынаве сяльчане штодзень назіраюць з сумам, як разбіваюць іх дарогу, вывозячы гной. Складуюць побач з вёскай. Толькі кіраўніцтва ААТ «Мікалаёўскі» не ўлічвае, што санітарныя нормы прадугледжваюць больш далёкую адлегласць ад населенага пункта.


У Дарожкавічах заклапочаны нашэсцем баршчэўніку, які апанаваў землі гаспадаркі, што раней апрацоўвалі жыхары Дзісны.
Акунёўцаў задавальняе работа аўталаўкі. Дастаўляе тавары ў зручны час, усяго хапае. Аднак дні візіту хацелі падкарэкціраваць. Магазін на колах прыязджае ў сераду, наступны раз – у пятніцу. Затым працяглы перапынак, пакуль зноў даставяць свежы хлеб.
Прагучалі падзякі ў адрас фельчара Мікалаёўскага ФАПа. Асартымент, якасць абслугоўвання задавальняюць у гандлёвых установах, што ў падпарадкаванні Ушацкага райспажыўтаварыства. Толькі не клапоціцца яно пра здароўе прадаўцоў. Напрыклад, у магазіне ў Шарагах менш за 7 градусаў цяпла. Адкрываць ацяпляльны сезон не спяшаюцца.

 Малая радзіма прагне ўдзелу

Да дня Мікалаёўскага сельсавета ўсе рыхтаваліся, аднак крытычных заўваг хапіла. Галоўным чынам яны мелі дачыненне да парадку, дакладней – яго адсутнасці. Звярнулі ўвагу на абочыны. Па дарозе з Арханава на Мікалаёва яны асабліва недагледжаныя. У самім аграгарадку добраўпарадкаваныя дамы па пальцах можна пералічыць. Адразу бачна, дзе ў нядобрыя рукі трапілі. Аблезлыя, сухастой у рост чалавека, смецце ў двары. Прэтэнзіі і да агародж. Вёску запаланяе лазняк. У Акунёве шмат прыгожых двароў, але псуе карціну пустое жыллё. Наводзіць парадак давядзецца. Усім.


Як запатрабавала старшыня райсавета Марыя Баніфатава, трэба збіраць людзей, размаўляць з імі, планаваць работу. Ніхто не павінен застацца ўбаку. Самую актыўную пазіцыю павінны заняць і жыхары, і працоўныя калектывы, і падшэфныя арганізацыі. Кіраўнік ААТ «Мікалаёўскі» Аляксей Лаўрыновіч таксама да гэтага мае непасрэднае дачыненне. Усё патрэбна прывесці ў належны выгляд, як патрабуе статус аграгарадка. Работы шмат. І не толькі ў Мікалаёве. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Трэба дзейнічаць. 

Фотаматэрыял аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 796
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 582
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 936
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта