Авторизация
 

Пчаляр з Вульшчыны разводзіць каля 30 меданосных раслін

 У канцы кастрычніка ў Мінску прайшла 15-я Міжнародная выстава-канферэнцыя «Беларускі пчальнік-2019». Пчаляры, вучоныя, спецыялісты і прадстаўнікі фірм-вытворцаў з Беларусі, Расіі і Украіны падвялі вынікі года, абмеркавалі праблемы галіны, прадэманстравалі дасягненні і вынаходніцтвы, прарэкламавалі рыштунак, тавары і эфектыўныя сродкі лячэння крылатых працаўніц, выбралі самы лепшы вулей. Яшчэ дэгуставалі і куплялі мёд. Заявілі пра сябе нашы землякі – Уладзімір ЛАЎРОЎ і Алег БАРКОЎСКІ. Ля стэнда, які дэманстраваўся на выставе-канферэнцыі ў сталіцы, гутарым з Алегам Аляксандравічам на яго сядзібе «Лясная паляна».

Сямейная
традыцыя

Назва вёскі Мікалаёўскага сельсавета ў розных крыніцах пішацца па-рознаму, у афіцыйным даведніку – Вульшчына. Напэўна, ад слова вулей, што сімвалічна ў дадзеным выпадку. Тут радзіма майго субяседніка, дзе дзядуля і бацька Алега Аляксандравіча трымалі пчальнікі. І ён з маленства спазнаваў навуку абыходжання з пчоламі. Але стаў аграномам, бо тагачасны калгас «1-е Мая» даў накіраванне ў Гродзенскі сельгасінстытут. Там агітавалі застацца працаваць, толькі пасля арміі яшчэ ў ваенкамаце маладога спецыяліста сустрэў галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі Анатоль Мятла і пры падтрымцы іншых кіруючых работнікаў аграрнай сферы ўгаварыў застацца на Міёршчыне. Адразу ж накіравалі галоўным аграномам у саўгас «Юбілейны». На цэнтральную сядзібу ў вёсцы Канцэрава прыехаў у лютым 1981 года. Прыгадвае, што ў хату ў Дарожках, дзе павінен быў кватараваць, не мог зайсці з-за вялікіх гурбаў снегу.


Тут гаспадары таксама разводзілі пчол. Спачатку кансультаваў і дапамагаў, а неўзабаве бацька выдзеліў яму два вуллі з сямейнага пчальніка.
Праца агранома клопатная, з ранняй вясны і да позняй восені заўсёды ў полі. Давялося не толькі культываваць традыцыйныя зерневыя, зернебабовыя і іншыя культуры, самастойна асвойваць вырошчванне піваваранага ячменю. Агратэхніка нібы не складаная, толькі патрабаванні да зерня жорсткія па ўтрыманні бялку, наліве зерня і яго чысціні, па іншых паказчыках. Пры тым трэба быць асабліва асцярожным з выкарыстаннем арганікі, азотных тукаў, нямала і іншых асаблівасцей. Давялося з тым ячменем пагуляць, пакуль дайшоў да ўсяго ўласным розумам і вопытам. Затое яшчэ не забыты час, як «Юбілейны» выконваў план паставак піваваранага ячменю за сябе і многія гаспадаркі раёна.


Да клопатаў пра ўраджай дадаліся сямейныя, пазней заняўся будаўніцтвам яшчэ саўгаснага, але ўжо ўласнага жылля. Галоўны архітэктар раёна Таццяна Альхімовіч падабрала праект двухпавярховага будынка, сам вызначыў для яго месца на ўскрайку Канцэрава з прыцэлам на зручнае размяшчэнне найперш пчальніка. Для яго патрабаваліся меданосныя ўгоддзі паблізу.

Як пчолка занята,
у пчаляра клопатаў менш

Гэтым прынцыпам пачаў кіравацца на пчальніку Алег Аляксандравіч, бо аддаваць шмат часу вуллям не меў магчымасці, а іх колькасць паступова павялічвалася. У дадатак да дзікарослых на навакольных палях, лугах, балацявінах і пералесках пачаў вырошчваць спачатку на агародзе і прысядзібным участку, на пашы для дзвюх сваіх кароў, а потым па ўсім наваколлі розныя травы, паўхмызнякі, хмызнякі і дрэвы. Імкнуўся, каб увесь сезон медазбору навокал раслі кветкі, бо заўважыў: калі ў пчол ёсць праца, колькасць раенняў памяншаецца.


Спачатку бацька падзяліўся насеннем мардоўніку і мялісы, потым сам да іх дадаў пасевы звычайных у нашых мясцінах гатункаў канюшыны. Для саўгаса паблізу вырошчваў доннік. У розных спецыялізаваных выданнях, найперш у часопісах «Хозяин» і «Беларускі пчаляр», вышукваў іншыя меданосныя культуры. Клапаціўся пра розныя тэрміны цвіцення, каб былі адна- і двухгадовыя, шматлетнікі. Заказваў насенне, вырошчваў сам, абменьваўся.


Паблізу сядзібы садзіў ліпы, дубы, каштаны, акацыі. З улікам змянення клімату завёў з поўдня глядзічыю – квітнеючае дрэва, сястру хмызняковай белай акацыі.


На выставу-канферэнцыю Алег Баркоўскі падрыхтаваў стэнд, дзе прадставіў 27 меданосных раслін, у запасе яшчэ больш. Сярод іх – дербник, кипрей, синяк, циклантера, фацелия, пустырник, хатьма, коровяк, сильфия, девясил, ловант, бодан, цикорий, василёк, иссоп (рус). У кожнай дакладна ведае асаблівасці вегетацыі, вырошчвання, цвіцення, насенняводства, меданосныя асаблівасці. З такімі прапановамі па абагачэнні кармавой базы для пчол выступіў на выставе адзіным, таму і цікавасць да яго была вялікай.

З уласнага
вопыту

У справе павелічэння нагрузкі на пчол, а гэта адначасова і рост прадуктыўнасці пчальніка, Алег Аляксандравіч мае і іншыя набыткі. Так, з вясны (у пачатку мая) на свае 16-рамачныя дадаеўскія вуллі надстаўляе дадатковы корпус з крыху меншай колькасцю рамак. Аддзяляе яго спецыяльнай рашоткай, праз якую не можа пранікнуць матка, каб заняцца расплодам. Дадатковую прастору з пустымі рамкамі паступова асвойваюць рабочыя пчолы. Яны заняты медазборам, таму не надта раяцца. Пчаляр амаль свабодны для іншых работ да адкачкі мёду ў жніўні.


 Ці варта наогул займацца пчоламі?
– Пчалярства сябе апраўдвае, – сцвярджае Алег Аляксандравіч. – Цяпер у мяне 28 сем’яў, яны размешчаны ў двух месцах. У залежнасці ад умоў надвор’я летам штогод маю тону – паўтары таварнага мёду.


З чаго варта пачынаць?
– Занятак усё ж клопатны, таму найперш патрэбна вялікае жаданне, гатоў- насць цярпець укусы і выконваць шматлікія патрабаванні тэхналогіі. Потым – абавязковае вывучэнне біялогіі пчол, літаратуры і прафесійных выданняў цяпер дастаткова, на любыя пытанні знойдзеце адказы ў інтэрнэце. Наступны крок – купіце хаця б два вуллі з пчоламі. Некалькі сезонаў папрацуйце з імі, каб набыць практыку, вопыт. Гэта ўжо запатрабуе спецыяльнага і даволі шматлікага рыштунку. Такім чынам выспее рашэнне, ці варта займацца пчалярствам прафесійна.


Якія цяжкасці найбольш турбуюць сучаснага пчаляра?
– Найперш – праблема збыту. У Беларусі склалася адносная перавытворчасць мёду: за яго спажыўцы не гатовы плаціць столькі, колькі патрабуе рэнтабельная вытворчасць. Заўважылі, што на рынку сёлетняя цана на звычайныя гатункі на ўзроўні леташняй нягледзячы на інфляцыю? Гэтым карыстаюцца аптавікі: купляюць танна, потым з’яўляюцца экзатычныя гатункі па завышаных цэнах. Нам самім трэба выходзіць на міжнародны рынак.


Што перашкаджае?
– Мёд і іншыя прадукты пчалярства ў Беларусі не экспартная прадукцыя, бо няма адпаведнай заканадаўчай базы. Да майго пчальніку і вопыту з меданосамі праяўлялі цікавасць расіяне і прыбалты. Узнікла нават ідэя стварыць сумесную вытворчасць.Аднак яна не вытрымала выпрабаванне юрыдычным афармленнем. А попыт на насенне меданосных культур ёсць. Тым і займаюся.

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 795
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 580
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 928
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта