Авторизация
 

Алена Анціпенка гораду ўпадабала вёску

 Алена АНЦІПЕНКА з тых людзей, якіх вясковыя краявіды вабяць так моцна, што гораду не па сіле затры-маць іх нават у пару шчаслівай маладосці. Сялянская праца добра знаёмая з дзяцінства, якое прайшло ў шматдзетнай сям’і ў Манякове. Плённа шчыравалі на зямлі бацькі, папярэднія пакаленні. Яе з распасцёртымі абдымкамі прынялі на ферме ў Цвеціне – увішная, вучыць не трэба. Нягледзячы на напружаны рытм жыцця, за 25 гадоў пра зроблены выбар не шкадавала.

Малочнатаварны комплекс «Цвеціна». Гутарым з Аленай Георгіеўнай на мяккай канапе ў пакоі для адпачынку. Тут прыгожа, чыста, чым даяркі цешацца рэдка. 10 гадоў, як рэканструявалі даільную залу, «начынне» не тое, што было на старой ферме. Усе ўмовы і для людзей, і для жывёл. Але і пры наяўнасці сучаснай тэхнікі шмат ручной работы. У дойным статку каля 500 кароў. Для якасці малака павінны быць чыстымі посуд і вымя, якое неабходна абмыць, першыя струменьчыкі здаіць асобна. Сродкамі дэзынфекцыі правільна скарыстацца. Справу трэба ведаць і пастаянна вучыцца, удасканальваць сваё майстэрства. Часу на пасядзелкі зусім няма. Пры размове субяседніца спяшаецца на абедзенную дойку.


Раніца ў даяркі штодня пачынаецца ў чатыры га- дзіны. Трэба хутка ўправіцца па гаспадарцы дома і ў пяць быць на ферме. Падапечныя ўжо мыкаюць у чаканні. Кожнай неабходны клопат, што непасрэдна ўплывае на надоі. А яны ў Алены Анціпенка 5 556 кілаграм ад кожнай каровы з пачатку года.


Малако – падзяка за належны догляд. Аднак важна, наколькі зладжана дзейнічаюць у камандзе ўсе даяркі, работа якіх арганізавана канвеерам. На калег Алена Анціпенка не скардзіцца. Цёзкі Алена Харобрая і Алена Красоўская, падменная Алеся Тамулёнак – надзейныя. Жывёлу даглядаюць ахвотна, гэта цэніцца і дастойна аплачваецца.


Зрэшты нялёгкая праца для Алены не ў цяжар. Хаця за месяц адпачывае толькі тры – чатыры разы. Менавіта столькі атрымліваецца выхадных. Працоўныя водпускі праводзіць у Цвеціне разам з мужам. Ён вартаўнік у Язненскай школе, вольнага часу мае больш. Даглядаюць дом, які некалі выдзеліла праўленне СУП «Цітова». У хляве нешматлікае пагалоўе, птушкі. Займаюцца агародам. Цяпер з ім прасцей: зямлю пад бульбу і зерне атрымліваюць у палях севазвароту гаспадаркі. На ёй увесь клопат па апрацоўцы. За гэта вылічваюць з заробку, але ёсць і бонусы.


Радасныя для Анціпенкаў паездкі да дзяцей у Наваполацк. Сын і дачка ўжо знайшлі сабе спадарожнікаў жыцця. Падарылі бацькам пацеху – унука і ўнучку. Часта гасцююць сем’ямі ў Цвеціне, дапамагаюць па гаспадарцы. Маладыя гараджане самі з яе кормяцца.
Калі б прапанавалі пра- жыць жыццё нанова, штосьці змяніць, як прызналася Алена Георгіеўна, пайшла б той жа дарогай. Дзейнічае прыцягненне вясковага жыцця, сялянскай працы. Яе лічыць сваім прызваннем.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта