Авторизация
 

Найлепшы дажыначны каравай спяклі на Міёршчыне

 У абласных конкурсах «Дажыначны каравай» і «Дажыначны сноп» Міёрскі раён у ліку пераможцаў. Караваю прысудзілі першае месца, сноп на трэцяй пазіцыі.

 Аўтар абедзвюх работ – кіраўнік клуба народных майстроў «Святліца» Алена Батарчук.

– Цікава ўкладваць у рэчы пэўны сэнс. Перш чым прыступіць да работы, чытала, як раней дажынкі адзначалі. Падчас вывучэння народных традыцый і абрадаў прыходзяць творчыя ідэі, – расказвае майстрыца.

  Каржы для каравая выпякалі на міёрскім хлебазаводзе. Дапамаглі з салёным цестам, з якога Алена ляпіла дэкор. Упрыгожыла каравай каласкамі, узорамі беларускага арнамента. Птушка з каласком у дзюбе азначае, што ўраджай убраны да апошняга каласка. На верхнім каржы – выявы гаспадара і гаспадыні, якія трымаюць у руках калач з мукі новага ўраджаю.

 Свая сімволіка ў жытнёвага снапа, аздобленага жывымі кветкамі. Сплеценае на вярхушцы сонца з саломенных жгуцікаў – гэта кругазварот земляробчага календара, адзіночныя каласкі ўнізе – прадвеснікі новага ўраджаю.

На свята «Дажынак» кожны раён рыхтаваў каравай і сноп, міёрскія аказаліся ў ліку найлепшых.

 

Фотаматэрыял Алены БАТАРЧУК.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта