Авторизация
 

Сітуацыю ў малочнай і мясной галінах Міёршчыны абмеркавалі на Дні жывёлавода

 На фермах гаспадарак раёна прайшоў чарговы Дзень жывёлавода. На традыцыйнае мерапрыемства выехалі інфармацыйныя групы райвыканкама з ёмістым пакетам пытанняў для абмеркавання. 

Адказныя работнікі раённага звяна вялі размову з вяскоўцамі пра выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, рэалізацыю дзяржпраграмы па ўмацаванні здароўя і дэмаграфічнай бяспекі краіны. Дапаўненнем стала кансультацыя медыкаў па супрацьстаянні асенне-зімовым інфекцыям і прастудным захворванням, правядзенні прафілактычных прышчэпак. Работнікі МНС нагадалі пра захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што асабліва актуальна ў ацяпляльны сезон. Прадстаўнікі праваахоўных органаў тлумачылі патрабаванні заканадаўства і аналізавалі сітуацыю з найбольш распаўсюджанымі правапарушэннямі. Аднак асноўны ўпор прыезджыя спецыялісты, а таксама мясцовыя кіраўнікі і зоаветработнікі рабілі на вырашэнне надзённых пытанняў павелічэння прадукцыйнасці жывёлы і павышэнне якасці прадукцыі ферм.


Сітуацыю ў малочнай жывёлагадоўлі хацелася б назваць стабільнай. Сярэднясутачныя надоі ў кастрычніку і пачатку лістапада крыху вышэйшыя за леташнія. За 6 лістапада надой на карову па раёне дасягнуў 7,5 кілаграма з прыбаўкай да 2018-га на такую дату ў 0,9 кг. За мінулы месяц аддача дойных гуртоў прыкметна пагоршылася толькі ў «Дрыгучах», «Язне» і «Міёрскім». Рэалізацыя малака з пачатку года на леташнім узроўні, а ў кастрычніку забяспечана прыбаўка ў 5 %. Ёсць станоўчыя зрухі па таварнасці.
Прыкладна такая ж карціна ў мясной жывёлагадоўлі: цяпер прывагі стабілізаваліся, рэалізацыя павялічылася – плюс 6 % з пачатку года. Аднак адставанне першых месяцаў года па валавых паказчыках вытворчасці малака і БРЖ не ліквідавана. Калі малочныя гурты захавалі, то агульнае пагалоўе зменшылася. Пачалося стойлавае ўтрыманне статка пры меншых у параўнанні з леташнімі запасах травяністых кармоў.


Толькі прыведзеныя звесткі сведчаць: у час сустрэч на фермах было пра што гаварыць з жывёлаводамі па пытаннях тэхналогіі і эфектыўнасці галіны.


Дзелавая размова адбылася і на цэнтральнай ферме ААТ «Любінова», куды наведалася інфармацыйная група пад кіраўніцтвам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксаны Падзява. Надоі і прывагі, рэалізацыя малака ў гаспадарцы павялічваюцца да мінулагодняга ўзроўню. Дасягнуты жадаемы паказчык у 90 % па таварнасці малака. І ўсё ж дырэктара Васіля Яфімава непакоіць, што сярэднясутачныя надоі ў гаспадарцы ніжэйшыя за сярэднія па раёне. І гэта пры дастатковай колькасці кармоў, наяўнасці камбікорму, паляпшэнні ўмоў працы. У прыватнасці, пры цяжкасцях з кадрамі падабралі падменных даярак. Каб выправіць сітуацыю, увялі трохразовае даенне для навацельных кароў. Толькі пакуль такога пагалоўя мала.


Галоўны заатэхнік Аляксандр Красько адзначыў: дойных кароў выбывае больш, чым уводзяць пяршачак. Сітуацыя палепшыцца, бо прадуктыўныя гурты хутка папоўняць 88 цялушак. Робіцца нямала, заўважае спецыяліст. Толькі трэба актывізаваць работу па ўзнаўленні статка, раіць прадстаўнік племстанцыі Ларыса Корсак.


Любіноўцы ўмеюць рэалізоўваць малако гатункам экстра, аднак яго яшчэ мала. Напэўна, прычына ў тым, што намаганняў патрабуецца шмат, а прыбаўка ў цане да цяперашняга вышэйшага гатунку не надта прыкметная. Але ж рублёў более там, дзе клапоцяцца пра капейкі.


Падчас абмену думкамі закранулі пытанні сартавання пагалоўя, арганізацыі даення, кантролю за якасцю надою, захавання тэхналогіі, лячэння статка, выяўлення кароў у ахвоце і іншыя. Нібы робіцца нямала па ўсіх напрамках, толькі і хібы яшчэ ёсць. Наз- ваць іх дробязнымі можна будзе толькі пасля выхаду па крайняй меры на сярэднераённы ўзровень па надоях. Крокі да гэтага робяцца. А пакуль вымушаны прызнаць: сёлета плюсуем не толькі таму, што прыбавілі ў старанні, а таксама за кошт вялікіх мінусаў летась.

Фота для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта