Авторизация
 

Прагуляліся па вуліцах Кацілава

 Ігар і Наталія ЗЯМЦЫ маглі пабудаваць кватэру ў райцэнтры, але вырашылі жыць у вёсцы. Выратавальнік і спецыяліст сельскагаспадарчай сферы дабрабыт ствараюць уласнымі рукамі. Працавітасці вучаць сваіх дзяцей. У ціхім месцейку Кацілава, што непадалёк Міёр, дружная сям’я жыве ў згодзе. Ім па душы сельскае прыволле. Чым адметная гэтая невялікая вёсачка?

 У вёсцы Кацілава, што ў Новапагосцкім сельсавеце, не ўбачыш будынкаў колішніх панскіх сядзіб, не ступіш на парог касцёла ці царквы, не забярэшся на груду валуноў. Тут няма чаго рабіць прыдзірліваму турысту. А дачнікам і мясцовым жыхарам месцейка даспадобы. Прыемная цішыня, азёрныя краявіды і да райцэнтра, лічы, рукой падаць.

 З вёскай, яе сезоннымі і пастаяннымі жыхарамі нас знаёміць Ігар Зямец. Выратавальнік па прафесіі гатовы дапамагчы і на экскурсіі. За руку з татам крочыць пяцігадовая Даша. Разам яны часта гуляюць па знаёмых вуліцах і сцежках.


Кацілава Ігар Уладзіслававіч ведае з дзяцінства. Хадзіў сюды ў пачатковую школу з вёскі Барсучына, што на супрацьлеглым беразе возера. Тут жыў дзядуля, ад якога ў спадчыну засталося жыллё.


 – Думалі будаваць кватэру ў Міёрах, але вырашылі давесці да ладу дом у вёсцы. Пра свой выбар не шкадуем, – гаворыць субяседнік. – Расце сад, агарод садзім, гадуем карову, авечак, свіней, птушку.


Па гаспадарцы спраўляюцца разам. Добра ведае сельскія клопаты жонка Наталія. З нядаўняга часу яна займае пасаду намесніка дырэктара ААТ «Пад'ельцы» па жывёлагадоўлі. Прывучаны да працы сын-дзевяцікласнік Уладзіслаў. І дачушка ўбаку не застаецца.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Поўную версію чытайце ў № 90 "Міёрскіх навін" за 9 лістапада ці ў электронным варыянце на сайце белкіёску.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта