Авторизация
 

Крыніца памяці - Міжрэчча

 Нязвыкла шматлюдна было вераснёўскім днём у вёсцы Сташулі, што ў Павяцкім сельсавеце. Тут у хаце, якая тры гады была прыстанкам апошняй жыхаркі суседняй вёскі Міжрэчча, – 92-гадовай Франі Браніславаўны Голуб, – сабраліся сяльчане, каб праводзіць яе да дачкі ў Наваполацк. А разам з тым – развітацца з мясцінай свайго дзяцінства і юнацтва.

Маляўнічая вёска Міжрэчча знаходзіцца на правым беразе ракі Вята непадалёк ад вадаспада.

 Абедзве вёскі, як гэта раней адбылося з суседнімі Каснарэўшчынай ды Аблятовам і Паршэлевам, з ад’ездам жанчыны канчаткова пусцеюць. Пераймаюць лёс многіх нашых паселішчаў, ахвяр няўмольнай урбанізацыі.


Міжрэчча ў сваім канчатковым выглядзе і складзе насельніцтва сфарміравалася пасля вайны на месцы панскага двара і аб’яднала людзей, што жылі тут раней або пераехалі з наваколля. У вёсцы ніколі не было больш за дзясятак хат, аднак некалі яна з’яўлялася цэнтрам калгаса са школай і бібліятэкай, малачарняй, аборамі для статку ды шумнымі фэстамі, якія ладзілі побач з выдатным помнікам дойлідства – сядзібным домам.


Страціўшы статус калгаснага цэнтра, вёска пачала занепадаць. Моладзь паехала вучыцца і працаваць у гарады. Людзі старэйшага веку паціху паадыходзілі ў іншасвет.


 І вось Міжрэчча спусцела канчаткова, застаючыся толькі ў памяці нашчадкаў колішніх яе жыхароў: Альхімовічаў, Голубаў, Лабэцкіх, Жукоўскіх, Франскевічаў, Ломашаў, Сіўко, Цярэшкаў, Кашкураў, Пупіных, Лаўрыновічаў. Пра тое, чым жывіцца гэтая памяць, пра дарагіх сэрцу людзей узгадвалі пасля супольнай малітвы на развітальным вечары ў гасціннай сташулёўскай хаце Франі Пугач, якая таксама ўжо колькі гадоў жыве ў дачкі ў Паташні.


Было сумна. Гэта зразумела. Але і ўсцешна, што не страцілася повязь суседства-сяброўства. Што не змарнела ў душы ўсведамленне агульнасці лёсу, непаўторнага хараства тых дзён, калі, як паэты любяць казаць, «дрэвы былі вялікія». А яны і сапраўды ў Міжрэччы такія, што бачылі іх за некалькі вёрст, нават з латышскага берага Дзвіны. Такімі і застануцца ў памяці: маякамі, што не-не ды і паклічуць да сябе, каб парадавацца нашым удачам ці, наадварот, паспагадаць у цяжкую хвіліну.

Фотаматэрыял аўтара.
Франц СІЎКО.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта