Авторизация
 

Пра развіццё раёна і перспектывы гаварылі ў Язненскім сельсавеце

 Сустрэчай са старшынёй райвыканкама распачаўся працоўны дзень у калектыва КУП «Язна» 17 кастрычніка. Ігар Кузняцоў ведае становішча спраў у гаспадарцы. Кожны з работнікаў мае да гэтага непасрэднае дачыненне. Звяртаючыся да іх, Ігар Валер’евіч нагадаў, што фінансавы дабрабыт, стабільнасць, добры настрой фарміруе сумленнае стаўленне да даручаных абавязкаў кожнага ў сваёй прафесіі. 

Асноўнай тэмай для абмеркавання стала развіццё Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь як прадстаўнічага і заканадаўчага органа беларускай дзяржаўнасці. У лістападзе пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі. Ключавая роля адводзіцца выбаршчыкам. Аддаючы свой голас, грамадзяне вызначаюць будучыню краіны. Ад іх залежыць, як яна будзе развівацца. Кіраўнік раёна запрасіў усіх скарыстацца сваім канстытуцыйным правам: прыйсці на ўчастак і зрабіць свой выбар.
Абавязковы і важны ўдзел кожнага ў перапісе насельніцтва. Сумленна і аб’ектыўна трэба адказаць на пытанні.


 Важнае і развіццё эканомікі раёна, стварэнне рабочых месц. Ігар Валер’евіч запэўніў, што Міёршчына паступальнымі крокамі ідзе наперад. На фінішнай прамой будаўніцтва металапракатнага завода па вытворчасці белай бляхі. Першую прадукцыю плануюць вырабіць у лістападзе сёлета. Пачнуць з чорнай бляхі. Затым пяройдуць на белую фантастычнай таўшчыні каля 0,1 мм.
Паэтапна вырашаюцца пытанні будаўніцтва на тэрыторыі раёна кардыяцэнтра. У наступным годзе ля ЦРБ пачнуць узводзіць новую райпаліклініку. З’явіцца ў Міёрах яшчэ адзін дзіцячы садок.


Імкнуцца ў раёне зрабіць больш запатрабаванай мясцовую прадукцыю. Дзеля гэтага плануюць мадэрнізацыю забойнай пляцоўкі мясакамбіната. Ёсць перспектывы развіцця камбікормавага завода, высокая якасць сыпучых вырабаў якога прызнана далёка за межамі раёна.


Ігар Кузняцоў запэўніў, што нічога не выпадае з поля зроку ўлады: ні дарогі, ні пытанні добраўпарадкавання. Праблемы ведае, аднак у адначассе вырашыць іх не атрымаецца. Далёка не на ўсё хапае фінансавання. Наш раён датацыйны. Такім і застанецца. Дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю металапракатнага завода доля даходаў бюджэту павялічыцца на 20 – 25 %. Гэтыя сродкі дапамогуць вырашаць шматлікія пытанні. Зарабіць больш – задача кожнага.


Начальнік РАУС Васіль Балад праінфармаваў пра аператыўную абстаноўку на тэрыторыі Язненскага сельсавета. Тут сёлета ўчынілі тры злачынствы. Усе раскрыты. Пераважаюць крадзяжы, у чым вінаваты самі абрабаваныя. Злодзей не дрэмле, бярэ ўсё, што навідавоку.


 Более крадзяжоў з банкаўскіх картак грамадзян, якія паведамляюць так званым «знаёмым» рэквізіты. Тут не толькі грошы вярнуць, але і знайсці зламыснікаў немагчыма. Яны дзейнічаюць з іншых дзяржаў і ўмеюць заблытваць сляды ў інтэрнэце. Адсюль галоўная парада: быць пільнымі, не паддавацца на вуды махляроў.


Нагадаў Васіль Мікалаевіч пра прафілактыку алкагалізму, наркаманіі, педафіліі. Гэтыя праблемы наносяць удар не толькі па канкрэтных людзях і сем’ях, але і па іміджы ўсёй нацыі. Каб не здарылася бяды, перш за ўсё неабходна кантраля- ваць паводзіны сваіх дзяцей, захоўваць з імі цёплыя, даверлівыя адносіны.


Да старшыні райвыканкама жыхары Язна не звярталіся. У вёсках, дзе пабывалі рабочыя групы, наракалі на стан дарог. 80 ям, з іх слоў, на трохкіламетровым участку за Язна ў бок Канцэрава. Гэта лёгка адчуць, калі праехаць па выбоінах на ўласным аўто. На такім шляху хутка зношваецца сацыяльны транспарт. Дарожнікі пастараюцца выправіць сітуацыю ў бліжэйшы час. Абнадзеілі і сяльчан у Басянках, дзе ў наступным годзе плануецца капітальны рамонт дарогі.


У Курылавічах прасілі пасадзейнічаць ва ўборцы старых бяроз, якія пагражаюць абрушэннем на адну з сядзіб.
У Ісце трымаюць абарону ад хатніх сабак, дзе модным стала беспрывязнае ўтрыманне. Чацвераногія збіраюцца ў зграі, апаноўваюць сяльчан ля магазіна. Іх бестурботных гаспадароў не мінуе пакаранне.


У Канцэраве скардзіліся на якасць пітной вады. Праблему здыме будаўніцтва станцыі абезжалезвання. Дырэктар філіяла «Міёрыводаканал» Юрый Мяцеліца патлумачыў, што рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя. У наступным годзе плануюць прыступіць да работ.


У Дарожках прасілі запаліць ліхтар над пасадачным месцам у школьны аўтобус. Зачакаліся мясцовыя жыхары і рамонту пад’язнога шляху да могілак.


Разам з просьбамі дапамагчы прагучалі падзякі. У вёсцы Сівіцкія хвалілі за якаснае абслугоўванне і бездакорнае выкананне службовых абавязкаў сацыяльнага работніка Святлану Вайцяховіч. Жыхары Басянкоў бязмежна любяць свайго сціплага і ўважлівага фельчара Вольгу Міхнёнак.


Ва ўсіх набалелых пытаннях сяльчан разбяруцца кампетэнтныя службы. Праблемы абазначаны ў пратаколе даручэнняў і будуць вырашаны згодна з заканадаўствам у пэўныя тэрміны. Як заўважыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, радуе актыўнасць язненскіх жыхароў, якія не застаюцца ў баку ад агульных поспехаў і няўдач. Шмат увагі надаюць пытанням добраўпарадкавання. Пры аб’ездзе тэрыторыі сельсавета маляўнічых пейзажаў заўважылі больш. Тут дбаюць пра парадак шматлікія домаўладальнікі. У ідэальным стане аб’екты сацыяльнай сферы. Наогул, ля ўсіх адміністрацыйных будынкаў чыста, акуратна. Па выніках мясцовага конкурсу найлепшыя сёлета Язненскае лясніцтва, участковая бальніца, ПМС, школа, дзіцячы садок. Даглядаюць паркі. І гэтай рабоце не будзе канца, у чым зацікаўлена старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч. Большай культуры гаспадарання чакаюць ад кіраўніцтва КУП «Язна». Парадак на зямлі залежыць ад супольнай працы.

На тэрыторыі Язненскага сельсавета 1 546 жыхароў, з якіх 835 працаздольныя, 538 пенсіянераў, 173 дзіця.
За 9 месяцаў сёлета нарадзіліся 4 чалавекі, памерлі 17, усе ў старэйшым за працаздольны ўзросце. За аналагічны перыяд летась нарадзілася столькі ж, пайшло з жыцця на чатыры больш.

Фотаматэрыял аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта