Авторизация
 

Язна сустрэла цяплом і парадкам

 63 населеныя пункты і аграгарадок Язна размешчаны на тэрыторыі Язненскага  сельсавета. На мінулым тыдні літаральна кожны яго куточак аб’ехалі рэйдавыя групы райвыканкама. Задача стандартная: вывучыць санітарны стан, выявіць недахопы па добраўпарадкаванні, прааналізаваць якасць сацыяльных паслуг жыхарам сельскай глыбінкі. Разам з намеснікам старшыні райвыканкама Валерыем Драба, памочнікам урача-гігіеніста РЦГЭ Юліяй Любезных па адным з маршрутаў скіравалася і карэспандэнт раённай газеты. 

Па-восеньску дажджлівай выдалася мінулая серада. Раніца цёмная, як вечар. Хаця такое надвор’е наганяе тугу, у прыродзе ўсё гарманічна. Нядаўна зялёныя дрэвы размаляваны ў залаты, аранжавы, чырвоны колеры. Яркія плямы і праз дажджавую заслону відаць. Шквалісты вецер гулліва размятае лістоту. Як тут не пагадзіцца з Валерыем Анатольевічам, што «у природы нет плохой погоды».


Першай праязджалі вёску Курылавічы. Кветкі адцвілі, але менавіта іх стракатасць захінае іншы раз цікавыя элементы дэкору ў дварах, прыгожую альтанку, дагледжаную агароджу. Цяпер усё як на далоні, глядзі і любуйся нават у дождж.


 На малочнатаварнай ферме УП «Язна» фарбы не надта прывабныя. Будынкі звонку і знутры пабелены, тэрыторыя агароджана, на ёй адносны парадак. Псуе карціну ўтворанае балота са сцёкаў, у якім паплаўкамі стаіць смецце. У бытавых памяшканнях мала парадку. На вокнах замест шыбаў шмат дзе плёнка. Пакуль каровы ў полі, рабочыя ПМК-55 даводзяць да ладу пашкоджаныя стойлавыя месцы. Не ўсё яшчэ адрамантавана. І праблема жывёлаводаў у тым, што не хапае рабочых рук.


У асеннім убранні сустракалі вуліцы ў Ісце. Асаблівая аўра ля храма прыходу Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Тэрыторыя клапатліва дагледжана. У тым заслуга святара Аляксандра Карандзея з Наваполацка, дапамагаюць мясцовыя прыхаджане.
Ля дамоў парадак. Амаль паўсюль акуратныя агароджы. Драўляныя і жалезабетонныя, але аднолькава эстэтычныя. З прыгожымі сядзібамі суседнічаюць пустыя будынкі. Гэта тое, што засталося ад садка, адміністрацыйнага памяшкання былой гаспадаркі, дамоў, якіх шмат па вуліцы Маладзёжнай. Цяжка мірыцца, што так апусцела некалі густанаселеная ў раёне вёска.


Аднак пакуль тут жывуць людзі, а іх 167, і большасць працаздольнага ўзросту, інфраструктура захоўваецца: ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, магазін. Народ мясцовы дружны, трымаецца як даўней – плячо ў плячо. Убіраць, чысціць, саджаць кветкі нікога прымушаць не трэба.


Істаўскі ФАП размясціўся ў адным з кабінетаў былой школы па суседстве з клубам. Тут цёпла, шмат пакаёвых кветак. Загадчыца Валянціна Цітова любіць іх даглядаць, такая ж клапатлівая ў адносінах да хворых. Людзі ёй давяраюць. Пры любой немачы звяртаюцца. Фельчар ведае імёны, звычкі, хранічныя балячкі сваіх пацыентаў. Пастаянна працуе з сем’ямі, якія патрабуюць павышанай увагі. Цяпер праводзіць вакцынацыю ад грыпу.


Уся ў клопатах загадчыца мясцовай культустановы Раіса Налівайка. На тэрыторыі шмат дрэў, не зважаючы на дождж, зграбіла ў кучы лістоту. І культурнае жыццё на месцы не стаіць. Трэба і да святаў падрыхтавацца, і фальклорам запасціся, каб папоўніць рэпертуар творчага калектыву «Іставіца». Ён на ўсіх мерапрыемствах ключавы.


У магазіне сустрэла загадчыца Святлана Свірко. Прыемна парадаваў асартыментны пералік тавараў, якімі забяспечвае паліцы Ушацкае райспажыўтаварыства. Хлеб прывозяць тры разы на тыдні, у тым ліку міёрскай вытворчасці. Заўсёды свежая і іншая харчовая прадукцыя. Прадавец адсюль родам. Да землякоў уважлівая, таму гандлёвы аб’ект запатрабаваны ў вяскоўцаў. За мінулы месяц тавараабарот склаў 20 тысяч рублёў. Ва ўсім парадак, але вельмі холадна. Ацяпляльны сезон у магазіне яшчэ не пачаўся.


 Па ўсёй тэрыторыі Язненшчыны вылучаліся свае хібы і асаблівасці. І дарогі ўсюды розныя: добра ўтрамбаваныя і разбітыя. Населеныя пункты са сваімі адметнасцямі. Асаблівы куточак Плігаўкі, куды трапіць не так проста. Ніводнага ўказальніка. Паварот за паваротам, пакуль нарэшце паказалася першая хата. Шлях пралягаў па гравійцы, ужо бліжэй да вёскі ехалі па некалі асфальтаванай дарозе і з цікавасцю любаваліся нехарактэрным для нашай мясцовасці рэльефам. Дарога на грабяні, па баках маляўнічыя раўніны чаргуюцца з узгоркамі, іх запаланяюць змешаныя лясы ў яркіх фарбах восені. Нагадвае еўрапейскі пейзаж.


Калісьці ў Плігаўках было каля 20 дамоў. Засталося шэсць. Адзін жахар працаздольнага ўзросту, астатнія мясцовыя старажылы і аселыя дачнікі. Тамара Шыдлоўская чатыры гады таму з Віцебска пераехала ў матуліну хату. Непадалёк, праз дарогу, яе сын узяўся рэстаўрыраваць дзядулеву.


– Тут усё роднае, – прывітаўшыся, расказала жанчына. – Дом, які некалі бацька будаваў, зямля, палітая потам сям’і, калодзеж з самай смачнай вадой.


Усё дагледжана і падпарадкавана строгім патрабаванням. Ёсць спадзяванне, што дзякуючы такім людзям у шматлікіх вёсак на карце раёна яшчэ захаваецца назва. Хто ведае, можа быць, дачны пасёлак – гэта і ёсць адзін з варыянтаў будучыні знікаючага населенага пункта.


Як патлумачыла старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч, нямала дач набыта ў акрузе. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца язненскія і істаўскія мясціны. Многія ўраджэнцы адсюль. Купляюць хаткі і жыхары з бліжняга замежжа. Напрыклад, у тых краях любяць бавіць лета пецярбуржцы, якія не маюць тут ніякіх каранёў. Добра было б, каб сюды прыязджалі на пастаяннае месца жыхарства. Але і так нядрэнна, усё лепш, чым пустыр. І ад дачнікаў мясцовыя жыхары не адгароджваюцца – не чужыя. Далучаюць іх да жыцця сяла, ладзяць па-суседску, дапамагаюць адно аднаму.

Фотаматэрыял аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта