Авторизация
 

На Міёршчыне пачаўся абмалот кукурузы

 Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі паведаміў, што ў нядзелю, 6 кастрычніка, у раёне пачаўся абмалот кукурузы на зерне. На плантацыю каралевы палёў у філіяле «Павяцце» вывеў камбайн NEW HOLLAND механізатар СУП «Чэрасы» Ігар Гаўрыловіч. З плошчы ў 15 гектараў ён намалаціў 79 тон 300 кілаграмаў зерня ў бункернай вазе. Гэта 53,9 цэнтнера на круг. Праўда, вільготнасць зерня вялікая – 44 %.

«Павяцце» мае моцную сушыльную гаспадарку, таму першапачатковую апрацоўку атрыманага намалоту вырашыла праводзіць уласнымі сіламі. За начную змену вільготнасць кукурузнага зерня паменшана на 11 %. У наступным яго выкарыстаюць для вытворчасці спецыяльных канцэнтратаў для цялят на Міёрскім камбікормавым заводзе.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта