Авторизация
 

Адным канец свету, другім - утульнае гняздзечка

 Валянцін і Марыя ШУКІ разам паўвека. У аснове сямейнага дабрабыту – гаспадарлівасць, узаемападтрымка і здаровае пачуццё гумару.

Калі ехаць у Лявонпаль з Даўгінава, звернеш увагу на першую ў вёсцы сядзібу. Стракатая металічная агароджа, па ўсім падворку – яркія астраўкі кветак. Над ганкам навіслі сіня-чорныя гронкі вінаграду. За домам – садовыя дрэвы і кусты, роўныя градкі. Па ўсім відаць, гаспадары тут дбайныя жывуць.

 Козачка перад дваром пасвіцца, – указваюць на яшчэ адзін арыенцір, калі па тэлефоне ўдакладняю адрас.
Жывёлу з суседняй вёскі прывезлі. Знаёмую ў бальніцу паклалі, трэба прыгледзець за гадаванцам. Сваіх коз у Валянціна і Марыі Шукоў тры. Пяцёра казлянят, 17 авечак. На гаспадарку сіл хапае, хоць абодвум па 75 гадоў.


 – Дзеці дапамагаюць. Абодва сыны – Аляксандр і Мікалай – са сваімі сем’ямі ў Міёрах жывуць. Нявесткі сталі роднымі дачушкамі. У нас чацвёра ўнукаў і дзве праўнучкі. Старэйшай тры гады, а малодшай тры месяцы. Гэта шчасце, што родныя побач, – гаворыць Марыя Вацлаваўна. – Але блізкіх стараемся лішні раз не турбаваць. Ім сваіх спраў хапае.


За 52 гады сямейнага жыцця Шукі навучыліся самастойна клапаціцца пра ўласны дабрабыт. Сустрэліся яны ў Лявонпалі. Валянцін Аляксандравіч родам з суседняй вёскі Пуцінава. Ураджэнка Браслаўскага раёна Марыя Вацлаваўна прыехала сюды ў 1966 годзе пасля вучобы ў Полацкім медвучылішчы. Працавала зубным урачом у мясцовай бальніцы. На той час у вёсцы і аптэка дзейнічала, і ў пякарні хлеб пяклі. Толькі дарогі добрай не было. Ды і цяпер яе нячаста грэйдзіруюць.


 Праз год маладыя паехалі на вазку ў сельсавет у Даўгінава рэгістраваць шлюб. Бацькоў Марыі на вяселлі не было – дабрацца цяжка.
– Мама прыехала, калі ў нас першынец нарадзіўся, – успамінае субяседніца. – Пра Лявонпаль сказала: «Дачушка, дык тут жа канец свету!»


Гэты «канец свету» стаў для Валянціна і Марыі пачаткам доўгага сямейнага жыцця. Шчасце не рублямі ў скарбонцы мералі. Паклалі ў яго аснову працавітасць, павагу, падтрымку і гумар. І цяпер у размовах адрасуюць адзін аднаму дасціпныя кпіны.
– За багаццем гнацца не варта, – раяць муж і жонка. – Трэба ўмець дараваць, не назапашваць крыўды. У складаных сітуацыях важна разумець, што цяжка не толькі табе, але і таму, хто побач.


Пабудаваныя на фундаменце мудрасці адносіны вытрымалі і доўгую разлуку, і матэрыяльныя цяжкасці. Валянцін на тры гады паехаў вучыцца ў тэхнікум у Гарадок. Пасля – шэсць гадоў вучобы на завочным аддзяленні ў Вялікалуцкім сельгасінстытуце. Марыя заставалася дома з двума дзецьмі, хатнімі клопатамі і работай.


 42 гады Валянцін Аляксандравіч аддаў сельскай гаспадарцы. Быў тэхнікам-механікам, аграномам, інжынерам. З 1983 па 1987 гады ўзначальваў мясцовую гаспадарку. Марыя Вацлаваўна да пенсіі лячыла сяльчанам зубы.


Рухавая і актыўная, яна шмат паспявае і цяпер. Доўгі час з’яўляецца старэйшынай Лявонпаля. Сочыць за парадкам у вёсцы, дапамагае сяльчанам вырашаць надзённыя пытанні. У ягадна-грыбную пару штодня ў лесе. Да яго рукой падаць. Знайшла месца, дзе можна журавін назбіраць. Варыць з іх морсы і кісялі. Вырошчвае вітаміны ў хаце – у адным з пакояў лімоннае дрэва з пладамі. Спеюць доўга, але на смак такія ж, як з магазіна.


Пастаянная страва на стале – сыр з казінага малака. Палюбілі карысны ласунак госці фестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Штогод прадукт уласнай вытворчасці Марыя Вацлаваўна пастаўляе на падворак Узмёнскага сельсавета. Дапамагае са святочным афармленнем.


Ціха ў Лявонпалі. Не чуваць гулу машын. Грамадскі транспарт і аўтамагазін прыязджаюць сюды два разы на тыдзень. Сувязь са светам – праз работніка пошты. Але не скардзяцца Валянцін Аляксандравіч і Марыя Вацлаваўна на адсутнасць выгод, даступных гарадскім жыхарам. Ведаюць – не месца чалавека ўпрыгожвае. Любяць свой «канец свету» такім, які ён ёсць. Гэта сваё, блізкае, роднае.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта