Авторизация
 

Дзень інфармавання прайшоў у Міёрскім сельсавеце

 Вынікі дня Міёрскага сельсавета падвялі ў райвыканкаме 19 верасня. Напярэдадні рэйдавыя і інфармацыйныя групы прааналізавалі практыку ўзаемадзеяння сельвыканкама з арганізацыямі і прадпрыемствамі, службамі па пытаннях жыццезабеспячэння і навядзення парадку на зямлі. Сустрэліся з людзьмі ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства. Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ. Складзены пратакол даручэнняў. Словам, без увагі праблемы і просьбы насельніцтва не засталіся.

У ліку адрасоў інфармацыйнай групы, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч, вёска Блажкі. Мясцовыя жыхары чакалі гасцей на аўтобусным прыпынку. Асенні дзень выдаўся ясным, зыркае асенняе сонейка асляпляла, але не перашкаджала разважаць на жыццёвыя тэмы і задаваць набалелыя пытанні. У іх ліку перавышэнне хуткаснага рэжыму транзітнага транспарта. Як заўважыў участковы РАУС Сяргей Касімоўскі, штомесяц на дарозе рэспубліканскага значэння праз Блажкі інспектары ДАІ складаюць ад 90 да 120 пратаколаў. Аднак ні рэгулярнае патруляванне, ні пакаранне ліхачоў не можа ў поўнай меры вырашыць праблему бяспекі мясцовых пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў. З надыходам восені ўскладняюць абстаноўку скарочаны светлавы дзень, дажджы і туманы, з-за якіх пагаршаюцца ўмовы бачнасці. Таму напамін вяскоўцам абазначаць сябе ў цемры флікерамі, святлоадбівальнымі камізэлькамі, хадзіць з ліхтарамі. Бяспецы паспрыяе і вулічнае асвятленне, якое тут хутка ўключаць.


  Надзвычай вострая праблема бытавых пажараў. Матэрыяльныя страты ацэньваюцца мільёнамі рублёў, гінуць і калечацца людзі. Як нагадаў інспектар РАНС Уладзіслаў Кісель, за мінулы перыяд бягучага года ў рэспубліцы здарылася 4 533 пажары, у выніку якіх не стала 324 чалавек, у тым ліку аднаго дзіцяці. У статыстыцы Віцебскай вобласці 644 пажары і 56 загінулых. На Міёршчыне 25 разоў утаймоўвалі вогненную стыхію, што на 7 больш, чым летась. Дзве гібелі. У ліку асноўных прычын пажараў неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні, няспраўнасць пячнога ацяплення, электрасеткі і электраабсталявання.


У халодны сезон важна правільна эксплуатаваць печы. Загадзя іх рамантаваць. І дымаходы вызваляць ад назапашанай сажы, замазваць трэшчыны. На драўлянай падлозе перад топкай патрэбны металічны ліст памерам не менш за 50 на 70 см. Людзей заклікалі сачыць за спраўнасцю электрасетак, якія нельга перагружаць. Уключаныя электрапрыборы забараняецца пакідаць без нагляду. Пры выхадзе з дома і на ноч іх трэба выключаць. Да ўласнай пільнасці яшчэ дадаць добры сродак папярэджання пажараў – апавяшчальнік, які рэкамендавана ўстанаўліваць у кожным доме.


 Наступленне халадоў традыцыйна адкрывае прастудны сезон. Каб перанесці яго лёгка, без ускладненняў, неабходна зрабіць прафілактычную прышчэпку, як параіла спецыяліст РГЦЭ Алеся Арэхава.


Намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч заклікаў адказна і з разуменнем аднесціся да перапісу насельніцтва, які пройдзе сёлета з 4 па 30 кастрычніка. Жадаючыя змогуць самастойна запоўніць перапісныя лісты пры дапамозе спецыялізаванага праграмнага забеспячэння ў сетцы Інтэрнэт. Будзе арганізавана работа перапіснога персаналу, пры дапамозе якога магчыма прайсці апытанне непасрэдна ў сябе дома ці на стацыянарным участку.


Напярэдадні важнай падзеі ў грамадскім і палітычным жыцці краіны нагадалі вяскоўцам і пра важнасць выканаць свой грамадзянскі абавязак – 17 лістапада прыняць удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.


Леанід Іванавіч акрэсліў перспектывы развіцця Міёрскага краю на бліжэйшыя гады. Ключавой падзеяй сёлета абяцае быць пуск металапракатнага завода, вытворчасць якога стане значнай крыніцай папаўнення раённага бюджэту. Важная і арганізацыя высокапрадукцыйных рабочых месц. Гэта радуе многіх, але не ўсіх. Ёсць меркаванні, што выраб прадукцыі завода небяспечны для наваколля і здароўя акружаючых. Як запэўніў намеснік старшыні райвыканкама, новыя тэхналогіі вытворчасці забяспечаць выпуск экалагічна чыстай тонкай лужонай бляхі, менавіта з такой вырабляюць тару для харчовай прадукцыі.


Ужо гатова праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва райпаліклінікі. Аб’ект уключаць у інвестпраграму на наступны год, тады і распачнецца яго ўзвядзенне ля новай ЦРБ. Затым чарга ўнікальнага кардыяцэнтра і гандлёвага цэнтра.


У размове з насельніцтвам не абышлося без канкрэтных просьб. У Блажках цікавіліся магчымасцю цэнтралізаванага водазабеспячэння. Шмат дзе хвалюе стан дарог. Да старшыні райвыканкама звярталіся з просьбамі пасадзейнічаць у рамонце даху гаспадарчай пабудовы і вызвалення ад хмызняку на старых могілках у Грэцкіх. Кожнае пытанне ўзята на кантроль.


Гучалі добрыя словы. Шмат дзе вяскоўцы дзякавалі гаспадаркам за своечасовы абмалот агародаў. У Пестунах рады ўважліваму абслугоўванню паштальёна. У Грэцкіх хвалілі ўчастковага тэрапеўта райпаліклінікі Вольгу Піменаву і загадчыцу Чэраскага ФАПа Ірыну Варонька, якія належна выконваюць прафесійныя абавязкі, чулыя да хворых.


Аналізуючы парадак на тэрыторыі сельсавета, кіраўнікі рэйдавых груп райвыканкама сышліся ў думцы, што менавіта ад ініцыятывы на месцах у многіх залежыць эфектыўнасць добраўпарадкавання. Органы ўлады – лакаматыў у гэтым пытанні, аднак важны ўдзел кожнага. Ля храма ў Пестунах прыгожа, чым непасрэдна займаецца яго настаяцель. Найлепшым доказам клопату пра малую радзіму можа стаць прыклад у Вазаўніках, дзе насельніцтва сабрала 1700 рублёў і добраўпарадкавала могілкі. У Пад’ельцах па вуліцы Лясной двары адзін прыгажэй за другі, быццам між імі негалосны конкурс. І ля адміністрацыйных будынкаў, асабліва сацыяльнага прызначэння, парадак. Пасля рамонту шмат дзе папрыгажэлі аўтобусныя павільёны, радуюць вока абкошаныя трансфарматарныя падстанцыі.


Добрыя водгукі даюць стымул у кожнай справе, але і накладаюць яшчэ большую адказнасць. Працягваць наводзіць парадак і падтрымліваць яго належным чынам заклікала старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава. У тым паспрыяе супольнасць і сістэмнасць.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 939
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта