Авторизация
 

Адкуль цячэ малочная рака Міёршчыны

 Малочная галіна забяспечвае асноўныя грашовыя паступленні ўсім сельгаспрадпрыемствам. Таму і ўвага да яе павышаная. Недахопы на пашах і фермах рэхам адгукаюцца на ходзе спраў на палях, сенажацях, у майстэрнях. І на заробках. Сітуацыя зразумелая, з чаго яна складваецца?

Сёлетні валавы надой у гаспадарках раёна за восем месяцаў не дасягнуў леташняга ўзроўню ўсяго на 2,8 %. Пры гэтым паказчыкі мінулагодняй вытворчасці малака захавалі ці пераўзышлі менш за палавіну сельгасарганізацый – УП «Цітова» і «Чэрасы», ААТ «Папшулі», «Мікалаёўскі» і райаграсэрвіс, КУП «Язна». Прычын і тлумачэнняў недабору ў іншых шмат: нізкапрадукцыйныя з-за спёкі пашы ці іх недахоп, адсутнасць пастухоў ці даярак, парушэнні тэхналагічнай або працоўнай дысцыпліны… Так, усе гэтыя моманты ў пэўнай ступені ўплываюць, аднак на практыцы сітуацыя нярэдка тлумачыцца прасцей – рэдкай заменай загонаў, недастатковым кантролем за станам спраў спецыялістамі, асабліва ва «Узмёнскім краі», у «Пад’ельцах». Паўсюдна не клапоцяцца пра стан вымя ў кароў. Антымастытная праграма дзейнічае калі толькі ў «Цітове», «Чэрасах», «Туркове», часткова ў «Любінове». Шэраг гаспадарак нават не займаюцца даследаваннямі на субклінічныя мастыты. Як вынік – у асноўным статку 673 каровы, якіх ужо нельга даіць машынным спосабам. Дадайце да іх заўчасна запушчаных, і зразумееце, чаму няма істотных зрухаў у росце вытворчасці малочнай прадукцыі.


З яе рэалізацыяй лепш – леташні ўзровень дасягнуты дзякуючы вынікам УП «Цітова» і «Чэрасы», ААТ «Папшулі», «Мікалаёўскі», «Мерыца» і райаграсэрвісу, КУП «Язна» і ВУПКУ «Міёрскі». У астатніх – значнае адставанне.


Гатункам экстра залічана 52,1 % пастаўленага на перапрацоўку малака, вышэйшым – 45,4 %, першым – 2,5 %. Зноў узорам з’яўляецца УП «Цітова», дзе экстры 97,7 %, следам ідуць ААТ «Дрыгучы» – 92 %, УП «Чэрасы» – 90,6 %. У большасці гэты паказчык на ўзроўні 40 – 50 %, аднак «Мерыца» такой якасцю прадукцыю наогул не рэалізуе, па 2 % яе маюць «Папшулі» і «Павяцце», па 18 % – «Пад’ельцы» і «Любінова».


Наступны важны паказчык – таварнасць малака, яна з пачатку года па раёне склала 85,3 %, толькі «Цітова» стабільна трымае 90 % і больш, што патрабуецца ад усіх!


Вытворчасць буйной рагатай жывёлы за восем месяцаў адстае ад леташняга ўзроўню на 4,5 %. Мінулагодні паказчык пераадолелі «Язна» – 185,8 %, райаграсэрвіс – 104,5 %, «Цітова» – 103,6 %, «Дрыгучы» – 102,4 %. Апошні ў зводцы «Узмёнскі край» – 70,2 %. Сярэднясутачныя прывагі па раёне 491 грам, мінус 8 г да леташняга, прычым яны вагаюцца ад 260 г у «Язне» да 709 у «Цітове». Толькі гэтыя паказчыкі найлепш сведчаць пра значэнне захавання тэхналогіі ўтрымання статка на дарошчванні і адкорме.


З рэалізацыяй статка сітуацыя лепшая: на 1 верасня ў параўнанні з мінулагоднім ёсць рост – 103 %. Яго забяспечылі сем сельгаспрадпрыемстваў, найбольш значна «Дрыгучы» – 145 %. У «Мерыцы» наадварот – рэзкі спад – 62,5 %. Насцярожвае жнівеньскае памяншэнне прываг у «Язне» і асабліва – ва «Узмёнскім краі».


Вострай праблемай становіцца нарошчванне пагалоўя буйной рагатай жывёлы. На пачатак года на фермах утрымлівалася 32653 галавы БРЖ, на 1 верасня – ужо 33452, але гэта 98,1 % да леташняга ўзроўню. Прыбаўка за восем месяцаў склала амаль 800 жывёлін. Заданнем на 1 студзеня 2020-га прадугледжана павялічыць пагалоўе да 36300 – за чатыры месяцы неабходна за кошт цяленняў, здыму з кантрактацыі атрымаць яшчэ 2848! Аднак пакуль прырост пагалоўя забяспечваюць «Цітова», «Дрыгучы», «Язна» і райаграсэрвіс, а ўкладваецца ў заданне толькі «Цітова». Працягваюць імкліва скарачаць колькасць статка «Пад’ельцы» і «Узмёнскі край». Выбыццё па розных прычынах адбываецца практычна ва ўсіх гаспадарках. За восем месяцаў толькі кароў здадзена на перапрацоўку 2415, на 441 больш мінулагодняга. Большая частка гэтых страт вымушаная. Не шкадуем нашых карміцелек-каровак, не лечым, не клапоцімся пра іх.


Пашавае ўтрыманне буйной рагатай жывёлы завяршаецца. Неабходна тэрмінова заканчваць рамонт памяшканняў і добраўпарадкаванне прыфермавых тэрыторый. На пастаянным кантролі павінны заставацца пытанні тэхналогіі даення і выканання антымастытнай праграмы. Сістэмнай працы патрабуе работа па ўзнаўленні статка, клопат пра лячэнне кароў, прыём цяленняў і догляд нованароджаных цялятак, арганізацыі кармлення усяго пагалоўя, яго сартаванне.


Усе пытанні восеньскага перыяду ў жывёлагадоўлі нават пералічыць цяжка. Але без іх вырашэння немагчыма разлічваць на развіццё, поспехі ў жывёлагадоўлі. Цяпер кожны спецыяліст і радавы работнік працуе на будучыню галіны.

Фота для ілюстрацыі.
Андрэй БАТУРА,
начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта