Авторизация
 

У чым сакрэт малочнай ракі СУП "Цітова"

 На малочнатаварным комплексе «Цвеціна» СУП «Цітова» адзін прафілакторый для цялятак-сысуноў узведзены і заселены летась. Намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Даната ШЧАЛКУН пільна сочыць за будаўніцтвам другога. Давярае старанню работнікаў «Капіталдрэўпрадукта», надае аб’екту надта важнае значэнне. Гэты дашчанік на 60 месцаў плануюць адвесці спецыяльна для цялушак на ўзнаўленне.

Цяпер сельгаспрадпрыемства доіць штодзень ад кожнай каровы па 22 – 23 кілаграмы малака. Гэта раённы рэкорд. Што ў аснове поспеху?


– Адпрацаваная сістэма вядзення малочнай жывёлагадоўлі, якая пачынаецца менавіта з вырошчвання цялушачак з першых хвілін жыцця і нават раней пры строгім захаванні патрабаванняў тэхналогіі, – адзначае Даната Талісфораўна. – Калі не спыняцца на тонкасцях, сярэднясутачныя прывагі павінны быць у 700 – 750 грамаў, каб у 12 – 16 месяцаў жывёла набрала не менш за 350 кг вагі і была гатова да пакрыцця.


Наступны важны момант – наяўнасць кармоў, арганізацыя кармлення і пастаянная сартыроўка прадуктыўнага пагалоўя ў залежнасці ад надояў, рэагавання статка на абагачэнне рацыёнаў. Гэта патрэбна і для таго, каб на ўзнаўленне адбіраць цялушачак ад самых высокаўдойных кароў ужо пры цяленні.


У асноўных гуртах трэба выбракоўваць нізкапрадуктыўных кароў, на іх месца ставіць пяршачак. У нас праблемы з заменай няма, бо маем да 140 % да патрэбы рамонтнага пагалоўя. Калі пасля першага цялення жывёла дае за дзень не больш за 10 кілаграмаў малака, разбіраемся ў прычынах. Дабіцца большага не ўдаецца – замяняем.


Рацыён кароў абагачаем камбікормам КР-61 з утрыманнем пратэіну не менш за 21 – 22 %.
Штодзённа клапоцімся пра якасць малака, на перапрацоўку 92 % надою паступае гатункам экстра. Вынікі работы ў гэтым напрамку залежаць ад усіх спецыялістаў на сваіх месцах. Тон задае лабарант Людміла Валынец. Яна штодзень правярае прадукцыю з кожнай фермы па чысціні, саматыцы, шчыльнасці, утрыманні тлушчу. На любое адхіленне неадкладна рэагуем. Таму ведаем, з чым ад’язджае кожны малакавоз. Як правіла, паказчыкі нашага лабаранта пацвярджаюць даследаванні лабараторыі камбіната.


Людміла Іванаўна штотыднёва правярае на кожнай ферме чысціню посуду, стан малакаправодаў, выкарыстанне сурвэтак, іншыя патрабаванні захавання тэхналогіі даення. У сераду на ўсіх МТФ праводзім санітарны дзень, калі акрамя штодзённых работ дадаткова апрацоўваем растворамі сцены і падлогу малочных блокаў, займаемся санітарыяй і добраўпарадкаваннем. Камісія правярае стан памяшканняў і абсталявання.


Вялікае значэнне мае адказнасць жывёлаводаў. Мне ёсць на каго абаперціся. На комплексе «Цвеціна» ўсе пытанні самастойна вырашае загадчыца Людміла Станкевіч, на МТФ «Субачава» – Святлана Кубліцкая. Яны ўмела кіруюць калектывам, ведаюць тэхналогію і прытрымліваюцца яе патрабаванняў, арганізоўваюць кантрольныя дойкі, вядуць дакументацыю, складаюць штомесячныя справаздачы.


Вялікі стаж работы маюць аператары даільнай залы на МТК «Цвеціна» Алена Анціпенка і Алена Харобрая. На МТФ «Субачава» гэта Таццяна Свірко і падменная Ала Дзямешка. Цяжкая праца ў цялятніцы Наталлі Разумчык, аднак яна забяспечвае высокія прывагі і не дапускае паморку маладняку.


У жывёлагадоўлі асабліва важна наладзіць сістэму, бо тут адно за другое чапляецца. Высокія вынікі забяспечвае дакладнае вядзенне справы на кожным участку і рабочым месцы. Дзякуючы гэтаму летась мы атрымалі сярэдні надой ад каровы па гаспадарцы 6100 кілаграмаў. Сёлета ўжо маем прыбаўку ў 420 кг. Вельмі хочацца выйсці на надой у 6500.


І яшчэ. Поспехі ў жывёлагадоўлі залежаць не толькі ад спецыялістаў, загадчыкаў ферм і радавых работнікаў. Вельмі важныя ўвага і падтрымка кіраўніка. Без гэтага сістэма будзе няпоўнай.

Фота аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта