Авторизация
 

Конахі з Загор'я займаюцца добраўпарадкаваннем падворка

 Пра адпачынак на беразе мора Ігар і Алена КОНАХІ не мараць. Іх курорт – на ўласным падворку. З садам і агародамі, з адметным дэкорам. Бавяць тут час з дзецьмі і ўнучкай.

Адразу падае позірк на незвычайны транспартны сродак. Назавём яго мотапавозкай. Прыпаркаваўся на падворку мінулым летам.
– У гаражы парадак наводзіў – узнікла ідэя са старых колаў, частак ад матацыкла змайстраваць дэкаратыўны транспарт, – расказвае аўтар арт-аб’екта і гаспадар сядзібы. – Тут часам праезджыя фатаграфуюцца. Мне не шкада. Нават прыемна.


 Сёлета ля мотапавозкі з’явіўся веласіпед-падстаўка. Спераду і на багажніку – кацялкі з кветкамі.
Дэкорам падворка Ігар і Алена Конахі займаюцца восем гадоў. Пачалі з невялікай альтанкі – і пайшло-паехала. Чорны і белы цары-лебедзі з аўтамабільных пакрышак, клумба-кубачак з гэтага ж матэрыялу, клумба-кошык, сплеценая з дубцоў арэшніку і лазняку, драўляныя млын, вазок, калодзеж з жураўлём… На яблыні – куфар і ланцуг, толькі не залаты, а чырвоны, і ката вучонага не хапае.
Новая прасторная і ўтульная альтанка з бярвёнаў – улюбёнае месца для сямейнага чаяпіцця.


 – Трэба тут ацяпленне зрабіць, каб Новы год сустракаць, – дзеліцца планамі гаспадар. – Мару пра арку ля ўваходу на падворак.
Увесь дэкор Ігар Міхайлавіч стварае сам. Нават мангал ля альтанкі – аўтарская работа. Асновай паслужыла старая швейная машынка.


Сталярным і кавальскім навыкам вучыўся ў бацькі. Ён працаваў вадзіцелем у калгасе, але не толькі баранку ўмела круціў. Вокны, дзверы, зрубы – усё ў руках спорылася.
– Пераймаючы бацькаву навуку, часта пальцы збіваў. Відаць, нездарма, – усміхаецца субяседнік.
Для ўмельца з фантазіяй не бывае непатрэбных рэчаў. Нясе дадому знойдзеныя колы, жалязякі і іншы матэрыял для творчасці. Усё пойдзе ў справу.


Здавалася б, навошта ў вёсцы, дзе і без таго пасля працоўнага дня хапае клопатаў з агародамі і хатнімі гадаванцамі, дадаваць сабе лішняй работы. У Ігара Конаха адказ просты: душу парадаваць. Прыемна прайсціся па падворку, палюбавацца на справу сваіх рук. Гэта дорыць асалоду.


Сям’я падтрымлівае захапленне гаспадара. Даглядаюць падворак разам. Абнаўляюць фарбу на дэкоры, полюць кветкі, зграбаюць траву.


 Добрыя памочнікі – дзеці. Малодшая дачка Дзіяна перайшла ў дзявяты клас. Захапляецца кулінарыяй, таму знойдуцца ласункі да чаю ў альтанцы. Пражывае з бацькамі сын Вадзім. Адслужыў у арміі, уладкаваўся майстрам у ДРБУ № 203. Старэйшы Аляксей на гэтым прадпрыемстве галоўны энергетык. З сям’ёй жыве ў Міёрах, у бацькоўскі дом прыязджаюць не толькі на пікнікі па выхадных. Рады дзядуля і бабуля сустрэчам з унучкай Дашанькай. Ёй нядаўна год споўніўся. Гуляе ў даганялкі з курамі, гушкаецца на арэлях, якія з любоўю змайстраваў дзед.


Ігар Міхайлавіч 15 гадоў працаваў у дарожнай службе. Перайшоў у ТАА «Капіталдрэўпрадукт», дзе заняты трактарыстам. Алена Віктараўна – санітарка ў Міёрскай паліклініцы. На работу едзе на машыне, сама за рулём. Пешшу дарога хвілін 40 займае.
– Калісьці думалі браць крэдыт і будаваць у Міёрах кватэру. Дзецям у школу і нам на працу бліжэй. Але вырашылі застацца ў Загор’і, у доме маёй бабулі. Прывялі яго ў парадак. Рады таму, што маем. У кватэры мне цесна. Ды і барахло сваё куды падзеў бы? – усміхаецца Ігар Міхайлавіч.


 – Бацькі Ігара ў гэтай вёсцы жывуць. Яны ва ўзросце, здароўе падводзіць, трэба дапамагаць, – дадае Алена Віктараўна. – Падабаецца нам на вясковым прыволлі. Калі б бясплатная пуцёўка куды-небудзь выпала, хутчэй за ўсё адмовіліся б. Найлепшы адпачынак – у сваім двары, з дарагімі і блізкімі людзьмі.


Адзіны недахоп – адсутнасць вадаёма. Возера ёсць паблізу, але зарастае, не пакупаешся. А вялікі надзіманы басейн, што сябры падарылі, за зіму мышы пагрызлі. Магчыма, гаспадар з часам штосьці прыдумае. А родныя падтрымаюць.


Конахі разам 27 гадоў. Не вераць, калі сямейныя пары расказваюць, што жывуць без канфліктаў. Не тояць – спрэчкі здараюцца. Але максімум на паўгадзіны. Кажуць, такія сітуацыі дапамагаюць яшчэ больш цаніць каштоўнасць сям’і. Самае галоўнае – пяшчота і ўвага, разуменне і падтрымка. З іх бярэ пачатак сямейны дабрабыт, які добра бачны з дарогі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта