Авторизация
 

На рапсавым полі ВУПКУ "Міёрскі"

  Першым у раёне пачаў сеяць азімы рапс механізатар ВУПКУ «Міёрскі» Сяргей Ломаш. 12 жніўня вывеў трохметровую сеялку «Сапфір-7» фірмы «Лемкен» на поле ва ўрочышчы Кітайшчына, што за Суромшчынай. У першы дзень прызвычайваўся да новай справы, бо перад гэтым перавозіў кармы, араў.

Дарэчы, араў не адзін, з плугамі працавалі Андрэй Ломаш, Андрэй Рачыцкі, Віктар Самсановіч. Потым Віктар рыхтаваў глебу з дыскатарам, а Сяргей прыступіў да сяўбы. У панядзелак рапс заняў толькі 8 гектараў, аднак сеяльшчык разлічвае на стабільных 15 га і больш штодзень, калі не перашкодзяць дажджы, не падвядзе тэхніка.


Аграном па насенняводстве Аляксандр Маісеенка дапаўняе, што на гэтым полі нядаўна ўбралі азімую пшаніцу, потым унеслі ў глебу хлорысты калій. Рапс гатунку «Вітаўт» павінен заняць 150 гектараў. Для яго падбіралі адпаведныя землі, каб забяспечыць максімальны ўраджай. Сёлета пад капрызнай у нашых умовах культурай у гаспадарцы было 90 гектараў і намалот не вельмі парадаваў. Ёсць спадзяванні на яравы, які займае 305 га, але ён яшчэ не саспеў. Цяпер на першым плане абмалот збожжавых. Камбайнеры выкарыстоўваюць для жніва кожную хвіліну добрага надвор’я.


Размова на полі не заняла шмат часу, Сяргей Ломаш неадкладна рушыў далей. Імкнецца пасеяць рапс у найлепшыя агратэхнічныя тэрміны – да 20 жніўня. Добра, што адной запраўкі сеялкі хапае для працы на поўны рабочы дзень пры расходзе насення 7 кілаграмаў на гектар. Вопыту ў механізатара таксама дастаткова – 31 год заняты на трактары. Абед і падвячорак прывязуць на поле. Толькі б не пралілося шчодрым даджом шэрае неба.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта