Авторизация
 

Лідары жніва на Міёршчыне

 На Дошку гонару райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на перыяд уборачных работ па стане на 26 ліпеня заносяцца:

СЯРОД СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАЎ:
СУП «Цітова» (дырэктар Франц Вершалоўскі, старшыня прафкама Святлана Сачыўка), дзе збожжавыя культуры абмалочаны на 258 гектарах ці 19 % агульнай плошчы, сярэдняя ўраджайнасць складае 36,4 ц/га.

СЯРОД ЭКІПАЖАЎ ЗЕРНЯЎБОРАЧНЫХ КАМБАЙНАЎ:
Юрый Мутар з філіяла «Павяцце». На камбайне КЗС-1218 убраў 118 гектараў збажыны і намалаціў 334 тоны зерня;
Анатоль Сачыўка з СУП «Цітова», які на камбайне NEW HOLLAND зжаў 127 га і выгрузіў з бункера 399 тон збожжа.

Сярод маладзёжных экіпажаў зернЯўборачных камбайнаў:
Аляксей Мароз з філіяла «Павяцце», які на КЗС-1218 убраў 122 гектары і намалаціў 352 тоны зерня.

Сярод вадзіцеляў на перавозцы зерня:
Вячаслаў Парадня з СУП «Цітова», які на аўтамашыне МАЗ-555142 даставіў ад камбайнаў на перапрацоўку 343 тоны зерня.

Сярод работнікаў зернесушыльных агрэгатаў:
Аляксей Урублеўскі з філіяла «Павяцце». На зернесушыльным комплексе ЗСК-30Ш высушыў 6813 тон зерня.

Фота з архіва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта