Авторизация
 

На палетках Міёршчыны шчыруюць зерневыя камбайны і першыя лідары жніва

 На мінулым тыдні ўсе гаспадаркі раёна вывелі на палеткі зерневыя камбайны. Выпрабаванне ўборачных агрэгатаў пачалося на плантацыях азімага рапсу. На 19 ліпеня гэтая крыжакветкавая культура была абмалочана на 1069 гектарах, што складала 60,8 %. За наступныя дні справа наблізілася да фінішу: убрана 1548 га ці 92,8% плошчаў. З работамі да дажджоў не справіліся толькі «Дрыгучы», «Мерыца» і «Пад’ельцы».  

НамалАЦІЛІ алейнага насення 1695 тон пры сярэдняй ураджайнасці 10,9 ц/га. Самая вялікая ўраджайнасць у «Павяцці» – 18,1 ц/га, найбольшы намалот у «Цітове» – 274 тоны.


Сухія і цёплыя дні садзейнічалі іншым уборачным работам. Разгортваецца абмалот насеннікаў ранніх злакавых траў: убрана на 21 ліпеня 185 га або 27 % плошчаў. Агульны намалот склаў 59,7 тоны, у чыстым выглядзе – 35,8 т.
Ільнозавод пачаў церабленне даўгунцу. Стужкі трасты занялі 200 га – 21 % пасеваў прадпрыемства.


Аднак галоўнай падзеяй стаў пачатак жніва зерневых. У мінулы аўторак КУП «Язна» прыступіла да ўборкі азімага жыта, хаця яго вільготнасць была даволі вялікая. «Павяцце» і райаграсэрвіс уключыліся ў абмалот азімай пшаніцы. Потым да іх далучылася «Туркова». За выхадныя жніво пачалі ўсе сельгаспрадпрыемствы за выключэннем «Мерыцы». Ураджайнасць з першых 25 ц/га вырасла да 28,6. Самая высокая яна ў «Цітова», дзе намалочваюць па 37,3 цэнтнера з гектара.


– У першыя дні абкатвалі камбайны, наладжвалі зернесушыльную гаспадарку, вялі выбарачны абмалот і абкошвалі насенныя ўчасткі зерневых, – характарызуе сітуацыю першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі. – Многае залежыць ад надвор’я, адзначаецца нераўнамернасць паспявання пасеваў, у тым ліку азімых. Аднак настаў час пачатку масавага жніва. Для гэтага ў раён паступае паліва. Першыя намалоты далі падставу спадзявацца, што атрымаем паўнацэннае зерне. Так, у філіяле «Павяцце» ў пшаніцы аналіз выявіў утрыманне 22 % клейкавіны, што адпавядае харчовым якасцям. Цяпер спецыялісты ўзмоцнена вядуць маніторынг палёў, каб максімальна разгарнуць работы.


Прагледзеў мінулагоднія дадзеныя. 17 ліпеня, у аўторак, газета паведамляла, што пачалося церабленне лёну. У суботу, 21 ліпеня, нататка на першай старонцы папярэджвала: «Жніво пачнецца на наступным тыдні». Сёлета гэты час настаў крыху раней: па выніках за 21 ліпеня абмалочана 1490 га ці 8,6 % пасеваў. 

Фота з архіва рэдакцыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Лідары жніва

На Дошку гонару райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на перыяд уборачных работ па стане на 22 ліпеня заносяцца:

СЯРОД СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАЎ:
СУП «Цітова» (дырэктар Франц Вершалоўскі, старшыня прафкама Святлана Сачыўка), дзе збожжавыя культуры абмалочаны на 150 гектарах ці 11 % агульнай плошчы, сярэдняя ўраджайнасць складае 37,3 ц/га.

СЯРОД ЭКІПАЖАЎ ЗЕРНЯЎБОРАЧНЫХ КАМБАЙНАЎ:
Юрый Мутар з філіяла «Павяцце». На камбайне КЗС-1218 убраў 110 гектараў збажыны і намалаціў 301 тону зерня;
Анатоль Сачыўка з СУП «Цітова». На камбайне NEW HOLLAND зжаў 80 га і выгрузіў з бункера 240 тон збожжа.

Сярод маладзёжных экіпажаў зернЯўборачных камбайнаў:
Аляксей Мароз з філіяла «Павяцце». На КЗС-1218 убраў 114 гектараў і намалаціў 316 тон зерня.

Сярод вадзіцеляў на перавозцы зерня:
Вадзім Лахан з ААТ «Туркова». На аўтамашыне МАЗ-555142 даставіў ад камбайнаў на перапрацоўку 261 тону зерня.

Сярод работнікаў зернесушыльных агрэгатаў:
Аляксей Урублеўскі з філіяла «Павяцце». На зернесушыльным комплексе ЗСК-30Ш высушыў 623 тоны зерня.

***
На 22 ліпеня зересушыльны комплекс філіяла «Павяцце» па паказчыках найлепшы ў вобласці. На ім дзве змены работнікаў: з Аляксеем Урублеўскім працуе Генадзь Кашкур, іх зменшчыкі – Аляксей Далговіч і Аляксандр Паршута.


Першым камбайнерам-тысячнікам на Віцебшчыне стаў Сяргей Зелянкевіч з Браслаўскага раёна. У складзе Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры на раніцу 19 ліпеня ён зжаў азімыя на 260 га і намалаціў 1011 тон зерня. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта