Авторизация
 

Сядзіба Белазорчыкаў у вёсцы Сіцькова радуе вока

 “Каб двор выглядаў акуратным, трэба проста яго абкасіць”, – лічыць Любоў БЕЛАЗОРЧЫК. Але ёй самой такога парадку мала. Сядзіба Белазорчыкаў у вёсцы Сіцькова, што ў Мікалаёўскім сельсавеце, прывабная ў любую пару. Акантаваныя карычневай фарбай вокны і вуглы, круглы год квітнеюць драўляныя рамонкі на фасадзе і не баяцца халадоў дэкаратыўныя буслы. Летняй парой разбаўляюць палітру колераў кветкі і кустарнікі. З дарогі дом на пагурку выглядае як жывая ілюстрацыя да цікавай казкі.

НА ПАДВОРАК вядзе дарога, злева ад якой цягнуцца ў рад каляровыя клумбы з аўтамабільных пакрышак. Яны тут не толькі дзеля прыгажосці. Абараняюць ад наездаў агарод. Такая ж дадатковая функцыя ў клумбы-вусеня ў двары. Пакрышкі, што атрымалі другое жыццё, засцерагаюць ад машынных колаў маладзенькія дрэўцы і кустарнікі.


– І муж, і сын – вадзіцелі. Тэхніка часта ў двор заязджае. Каб незнарок расліны не пашкодзілі, зрабіла такую кампазіцыю, – гаворыць гаспадыня.


Пра дваровы дэкор Белазорчыкі клапоцяцца разам. Любоў Уладзіміраўна прапаноўвае ідэі, Міхаіл Міхайлавіч дапамагае іх ажыццявіць. Штосьці самі майструюць. Напрыклад, буслоў у гняздзе, пад якое прыладзілі кола ад гужавой павозкі, ці сухі ставок, выкладзены камянямі. Драўляныя кветкі набылі ў дзісенскага ўмельца Фа-дзея Шымуковіча. Некалькі год зачынена Мікалаёўская школа, а зробленая там на заказ жырафа па-ранейшаму “пасвіцца” на сядзібе. Шыльду з надпісам “Мандарин” нядаўна знайшлі на дарозе. Спачатку ля стаўба паставілі. Думалі, знойдзецца прапажа. Пасля ўладкавалі на гаспадарчую пабудову.


 З КОЛЕРАЎ у двары пераважае зялёны. Надоўга пасяліліся на клумбах любіміцы гаспадыні – хосты. За вуглом раскашуе высокі куст язміну, што падчас красавання напаўняе паветра салодкім водарам. Крыху далей, за яркім жоўтым плотам, высіцца фундук. Саджанец гаспадар прывёз дзевяць год таму. Расліна прыжылася. Кожны верасень частуе смачнымі карыснымі пладамі. Побач шырацца кусты гартэнзій. На ганку ў гаршчочках чырвоная герань, ружовыя петуніі. Пад восень запаляць стракатыя агеньчыкі астры і сорак кустоў вяргінь.


– За ўсім догляд патрэбны, – кажа субяседніца. – Штогод наноў фарбую пакрышкі, на сонцы колер выгарае. Пакуль стаялі засушлівыя дні, кожны дзень расліны палівала. Спытаецеся, навошта дадатковыя клопаты? Калі ствараеш вакол сябе прыгажосць, бачыш вынік гэтай працы, то і жыць весялей.


Прагулка па падворку – прыемны рэлакс пасля рабочага дня. Любоў Уладзіміраўна працуе сацыяльным педагогам у Сіцькоўскай школе. На работу едзе з мужам. Ён – вадзіцель школьнага аўтобуса, дастаўляе на заняткі вучняў з усёй акругі. Свае дзеці дарослыя. Сын Аляксандр працуе вадзіцелем на Полацкім малочным камбінаце. Дачка Алена – рэкламны агент у Мінску. Стараюцца бываць дома часцей, дапамагаюць з хатнімі і гаспадарчымі клопатамі.


 ШМАТ цікавага не толькі ў двары. Пакоі ў доме ўпрыгожваюць кветкавыя кошыкі з атласных стужак ручной работы. Гэта яшчэ адно хобі Любові Уладзіміраўны. На паліцы ў шафе – 153 мадэлі легкавых аўтамабіляў з калекцыі “Аўталегенды СССР”. Іх сабраў Міхаіл Міхайлавіч. Захапленне бацькі па-дзяляе сын. Толькі Аляксандра цікавяць мадэлі вялікагрузаў.


У суседнім пакоі – фарфоравыя чайнікі. Калекцыя гаспадыні больш сціплая – пакуль 30 штук. Папаўняе яе сама. Сваякі і сябры ведаюць, чым парадаваць. Яшчэ прывозяць мініяцюрныя бутэлькі з алкагольнымі напоямі. Не для таго, каб паставіць на стол. Таксама ў калекцыю. У міні-бары прэзенты з Крыма, Літвы, Латвіі. Аказваецца, нават алкаголю можна знайсці эстэтычнае прымяненне.


У ДОМЕ на пагурку Белазорчыкі жывуць дзевятнаццаць год. Жыллё ўласнымі сіламі ўзводзілі. Сваімі ж рукамі ствараюць дабрабыт і прыгажосць. Штолета з’яўляюцца на падворку навінкі дэкору, зелянеюць кустарнікі, красуюць кветкі. Каб вока цешылася і душа радавалася. І ў саміх гаспадароў, і ў тых, хто міма праязджае. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта