Авторизация
 

Мужчыны Міёршчыны заняты на корманарыхтоўцы

 Чэрвеньская сонечная цёплая раніца абяцала спякотны дзень. На пачатку рабочага дня дырэктар райаграсэрвісу Іван Сушко на тэрыторыі прадпрыемства прыспешвае да выезду механізатараў і вадзіцеляў, дае ім апошнія ўказанні.

– Цяпер мой галоўны клопат – корманарыхтоўка, – уводзіць у курс спраў Іван Генадзьевіч. – Гэтым займаецца мехатрад пад кіраўніцтвам Міхаіла Кукуця і начальніка ўчастка Віктара Няміры. Сілы на сенажаці накіраваны значныя – КВК-800, тры касілкі, двое граблей, прэс, трактары з прычэпамі для адвозкі кармоў. Спачатку займаліся пераважна сенам, потым пераключыліся на сянаж. Цяпер закладваем чацвёртую траншэю, яна на ферме “Пячонкі”. Першы ўкос практычна закончаны, але корманарыхтоўку працягваем. Асноўная тэхніка ўжо на полі, вось выязджаюць на касьбу апошнія механізатары.


Гутару з імі. Юрый Варонька і Уладзімір Ганчарэнка старанныя і надзейныя работнікі. “Працую з касой КДН-2,71, – тлумачыць Юрый Аляксандравіч. – Пастаянна знаходжуся на полі з напарнікам. На кожнага за дзень выпадае па 10-12 гектараў травастою, менш дзесяці не бывае. Цяпер рыхтуем кармы для сваёй падсобнай гаспадаркі”.


Аднак ведаю ад Івана Генадзьевіча, што дапамагалі і іншым. На адвозцы сянажнай масы з поля тэхніка райаграсэрвісу працавала ў ААТ “Дрыгучы”, Чэрасы”, “Пад’ельцы”.


Аналізую аператыўную зводку: сапраўды тут косяць па 20-30 гектараў травастою штодзень. Напачатку месяца адставалі па тэмпах нарыхтоўкі кармоў да мінулагодняга ўзроўню, паступова ўсё выраўнялася. Цяпер па запасах сена і сенажу арганізацыя ў ліку лідараў.
Між тым з варот выязджае спецыяльная машына са стралой. “Накіроўваецца ў ААТ “Туркова” мяняць глыбінны насос на свідравіне”, – тлумачыць Іван Генадзьевіч. Асабіста ў яго цяпер клопатаў шмат. Непакоіцца, што не надта бачны эфект ад апрацоўкі хімікатамі баршчэўніку. На базу чыгункай працягваюць паступаць мінеральныя ўгнаенні. Попыт на іх цяпер не надта вялікі, трэба захоўваць у памяшканні. А склад рамантуецца, будаўнікі мяняюць кроквы і шыферны дах.


Непасрэдна на тэрыторыі арганізацыі таксама рамантуецца склад для запчастак. Яшчэ будаўнікі працуюць на ферме “Матулева”, малочны блок і бытавыя пакоі ўжо давялі да ладу, цяпер займаюцца дахам. Рыхтуюцца зерневыя камбайны да жніва.


Трывожыць Івана Генадзьевіча сітуацыя ў жывёлагадоўлі. Хаця цяпер і дояць на фермах падсобнай гаспадаркі больш леташняга на карову і “па вале”, аднак у спёку атава не адрастала, ускладнялася выпасванне статка. “Вось бы дожджык, ды на ўвесь тыдзень!” – з гэтымі словамі кіраўнік райаграсэрвісу скіроўваецца ў кабінет, куды клічуць яго настойлівыя званкі па мабільніку.
Здаецца, неба яго пачула. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта