Авторизация
 

У “Павяцці” кармоў хопіць

 На 20 чэрвеня ў філіяле “Павяцце” нарыхтавалі травяных кармоў у разліку на ўмоўную галаву жывёлы ў раёне – па 7,79 цэнтнера кармавых адзінак. Прыкладна ў два разы больш, чым у сярэднім па астатніх гаспадарках. У чацвер тут пачалі закладваць чарговую траншэю сенажу на 500 тон корму, якая павінна стаць апошняй з першага ўкосу. Зялёную масу дастаўлялі з ваколіц Лявонпаля не проста правяленай, амаль што сухой. Калі механізатар Валерый Далговіч выгружаў чарговы ёмісты прычэп, нават узняўся слуп пылу. З улікам належнай трамбоўкі і кароткіх тэрмінаў закладкі сянаж павінен атрымацца высокай якасці.

Корманарыхтоўку “Павяцце” распачало 1 чэрвеня. Да гэтага патрэбную тэхніку падрыхтавалі, умовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання работнікаў распрацавалі, паклапаціліся пра харчаванне. У складзе мехатрада Уладзімір Сіўко з шыроказахопнай касілкай, Ілья Бабышка і Юрый Мутар з граблямі, здрабненне на КВК-800 забяспечваў Сяргей Нежывінскі. На адвозцы задзейнічалі трактарыстаў Андрэя Драбу, Аляксандра Ломаша, Аляксандра Цецінава, Валерыя Далговіча і Аляксея Мараза з ёмістымі прычэпамі. Міраславу Мутару даручылі прасаваць у рулоны сена. Трамбоўкай павінны былі займацца Леанід Ганчароў на “Амкадоры-352” і Дзяніс Дзедушкевіч на “Беларусу-3022”, прадугледжвалася, што ноччу яго заменіць Дзмітрый Немянёнак. Рабочы дзень для корманарыхтоўшчыкаў устанавілі з 6 да 21 гадзіны з перапынкамі на абед і падвячорак.


 Касьба пачалася з бабова-злакавых траў – сумесі канюшыны і цімафееўкі. З улікам спёкі ўраджай зялёнай масы здавальняючы – да 140 цэнтнераў з гектара. Спецыялісты лічаць, што лепшым чынам паўплывала пракатванне глебы пасля сяўбы, чым займаўся механізатар Сяргей Пашкевіч. Простая і нібы не надта абавязковая аперацыя забяспечвала выраўніванне палёў, захоўванне вільгаці ў глебе і раўнамернасць усходаў, тое, што ў сёлетніх умовах забяспечыла выдатны эфект.


Першыя тры траншэі, а гэта каля 1200 тон сянажнай масы, заклалі паблізу ферм ля зернятоку. Затым настала чарга бетаніраваных ёмістасцей на комплексе. 1200-тонная адразу ўкрыта склееным плёначным палотнішчам, якое нагружана старымі пакрышкамі.
У мінулым годзе “Павяцце” мела 2800 тон сенажу. Хапіла для свайго статка, выручалі кормам суседзяў. Сёлета з першага ўкосу гаспадарка атрымае прыкладна столькі ж. Але зімовы рацыён кароў і цялят складаецца не толькі з гэтага корму.


Якія перспектывы стварэння трывалых запасаў, калі на другі ўкос надзеі пакуль слабыя?
Плануецца, што ў наступныя траншэі закладуць адналетнікі – пялюшку з аўсом. Пад іх адведзена 420 гектараў, пэўную частку трэба пакінуць на зерне, выкарыстаць на падкормку статку. Каля палавіны плошчы скосяць для зімовых запасаў.


170 га займае кукуруза, пакуль пасевы маюць належны выгляд. Мяркуецца, што каля 50 гектараў пойдзе на абмалот зерня.
Пра будучы ўраджай зерневых у гаспадарцы пакуль гавораць з асцярогай, хаця азімыя нядрэнныя. Усё зроблена для добрага намалоту яравых: пасеяны ў красавіку, праведзены ўсе падкормкі і апрацоўкі. Аднак засуха не дазволіла ячменю набраць вышыню.


Ёсць спадзяванні на абагачэнне зімовых рацыёнаў статка бялком за кошт рапсу. Азімага засталося 57 гектараў, каля палавіны з пасеянага восенню. Яшчэ 85 га займае яравы. Ён апрацаваны і дагле- джаны па тэхналогіі. Чалавек для ўраджаю пастараўся, цяпер патрэбны дождж.

Леанід МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта