Авторизация
 

Пахне праца зборшчыкаў клубніц у гаспадарцы “Дэмскі сад”

 Клубніцы ў сялянскай (фермерскай) гаспадарцы “Дэмскі сад” пачалі збіраць 11 чэрвеня. Штодня на палетках занятыя сяльчане з Павяцця і ваколічных вёсак. Напаўняюць скрыні чырвонымі пладамі, на якія кожны год ёсць попыт. 

 СМАЧНА пахне праца зборшчыкаў клубніц. Водар спелых ягад напаўняе паветра. Не надыхацца. Зіхацяць на сонцы чырвоныя плады. Мімаволі залюбуешся. Але работнікам не да рамантыкі. Размеркаваўшыся па групках, збіраюць клубнічны ўраджай.
Стрэлкі гадзінніка мінулі дзесяць раніцы. Адна машына з напоўненымі клубніцамі скрынямі ўжо адправілася на адрасы заказчыкаў.

Загружаюць аўтамабіль гаспадара “Дэмскага сада” Уладзіміра Кашкура. Ён таксама штодня на палетках. Сочыць за зборам, прымае заказы.
– За дзень да сотні званкоў. Адны ўдакладняюць кошт, іншыя сартамі цікавяцца. У асноўным рэалізуем клубніцы насельніцтву.

Дзесяцілітровае вядро – 20 рублёў. Возім у Браслаў, Верхнядзвінск, Міёры і па раёне, – расказвае Уладзімір Казіміравіч. – Практыкуем самазбор. Прыязджаюць па ягады і з суседняга Браслаўскага раёна.


 ПАД клубніцы адведзены два гектары. Яшчэ адзін вясной засадзілі маладымі парасткамі. Вырошчваюць каля дзесяці сартоў. Першы ўраджай дала італьянская “Альба” – буйныя чырвоныя плады. Хтосьці палічыць: раз ягады вялікія, значыць, з кіслінкай. Але дастаткова паспрабаваць, і сумненні адпадуць. На смак салодкія, хочацца яшчэ і яшчэ. Зарэкамендаваў сябе сорт “Ханэй”. Яго можна назваць доўгажыхаром – пладаносіць пяць год.


– А самі клубніцы любіце? – цікаўлюся ў субяседніка.
– Летам гэта асноўная страва. На вячэру – клубніцы з вяршкамі і бліны з печы. Хоць і каларыйна, затое вельмі смачна, – гаворыць у адказ.
Як заўважаюць у народзе, любіш катацца – любі і саначкі ва- зіць. Вырошчваць клубніцы – занятак клопатны. У залежнасці ад сорту раз у тры-пяць год трэба мяняць месца высадкі, каб зямля адпачыла. Узараны палетак засяваюць раслінамі, якія абагачаюць глебу. Першыя кветкі на маладых саджанцах абразаюць, каб на наступны год большы ўраджай атрымаць. Высаджваюць расліны на спанбон. Тады ягады зручней збіраць і трава менш расце. Між тым дзве-тры праполкі за сезон патрэбны. Сваю ролю надвор’е адыгрывае. Па словах Уладзіміра Кашкура, для клубніц ідэальныя дожджык 2-3 разы на ты-дзень і тэмпература паветра ў 20 – 25 градусаў. У дажджлівую пару ягады гніюць, а ў спякоту кветкі сохнуць.


 – Колькі гадоў таму клубнічны сезон да канца ліпеня доўжыўся, – прыгадвае гаспадар, – а цяпер за два-тры чэрвеньскія тыдні спраўляемся. Пэўнай тэхналогіі збору няма. Адзінае правіла – адшчыкваць ягады разам з хвосцікамі пладаножкі. Каб сок не пускалі і лепш захоўваліся.
На клубнічных палетках занята пятнаццаць чалавек. Гэта мясцовыя жыхары. Хтосьці пастаянна працуе, ёсць сезонныя работнікі.


– Другі год клубніцы збіраю, – гаворыць Людміла Адамовіч з Павяцця. – Я на пенсіі, для мяне гэта добрая падпрацоўка. Да палеткаў ад дома на веласіпедзе 15 хвілін. Прыступаем да работы ў сем раніцы і заканчваем у палове трэцяй. За дзень набіраю 10 – 15 дзесяцілітровых вёдзер. Канешне, стамляюся. Дома клубніцы не вырошчваю, тут купляю. Варэнне і кампоты вару, проста замарожваю.


СКРЫНІ са свежымі пладамі загружаны ў машыну. Час выпраўляцца ў дарогу.


– Сёння ў Браслаў еду, – гаворыць Уладзімір Казіміравіч. – Як правіла, на працягу дня прадаю ўсе сабраныя ягады. На зваротным шляху тара пустая.


Калі завяршыцца клубнічны сезон, у “Дэмскім садзе” будуць іншыя клопаты. Саспеюць чорныя парэчкі на 25 гектарах. Затым на плошчы ў паўтара гектара засінеюць буякі. Пасля надыдзе чарга яблыкаў і груш, што захоўваюцца і карыстаюцца попытам да ранняй вясны.
А пакуль плыве над палеткамі гаспадаркі водар спелых клубніц. Салодкі, прыемны, летні. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта