Авторизация
 

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва на першых палявых работах

 Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва на сёлетніх веснавых палявых работах. Яно праходзіла па пяці намінацыях. Сярод інтэграцыйных структур наперадзе Аршанская (ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”). Па астатніх чатырох намінацыях вызначаны 41 лепшы экіпаж. У іх ліку механізатары з Міёрскага раёна.

У ліку экіпажаў трактарыстаў-машыністаў, занятых на прыкатванні пасеваў, другім у другой групе названы Сяргей Пашкевіч з філіяла “Павяцце”. Ён на МТЗ-82 з агрэгатам КВ-6,2 апрацаваў 712 гектараў.


Сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на сяўбе зерневых і зернебабовых культур, рапсу, кукурузы, у пятай групе другое месца заняў Мікалай Качан з ААТ “Пад’ельцы”, які працаваў на УЭС-2250. Сеялкай “Лемкен Сапфір 7/3” ён засеяў 562 гектары.


На нарыхтоўцы травяных кармоў абласное спаборніцтва працягваецца сярод інтэграцыйных структур, трактарыстаў-машыністаў, занятых на кашэнні, варушэнні і валкаванні, здрабненні, адвозцы і прасаванні, усяго па шасці намінацыях. У кожнай выдзяляюцца дзве – тры групы з адпаведнай корманарыхтоўчай тэхнікай, а ў групах будуць вызначацца па тры лепшыя экіпажы. Для іх прадугледжаны прэміі адпаведна ў 40, 30 і 20 базавых велічынь. Аднак матэрыяльнае заахвочванне прадугледжана толькі для работнікаў, якія не парушалі працоўную дысцыпліну і правілы тэхнікі бяспекі.


Вынікі абласнога спаборніцтва на корманарыхтоўцы будуць падведзены да 1 кастрычніка.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта