Авторизация
 

Корманарыхтоўка на Міёршчыне

 1 чэрвеня старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ і начальнік райсельгасхарчу Аляксандр ШОКЕЛЬ правялі семінар-нараду з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў па надзённых пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі, найперш – разгортвання корманарыхтоўкі. Мерапрыемства пачалося з патрабавання забяспечыць самае галоўнае ў жывёлагадоўлі і, адпаведна, у эканоміцы, – пераўзысці мінулагодні ўзровень вытворчасці малака. Травастою для гэтага дастаткова, патрэбны належная арганізацыя пасьбы і даення ў палявых умовах. Перабольшыць леташнія надоі нішто не перашкаджае, падкрэсліў начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Андрэй БАТУРА.

Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі засяродзіў увагу аўдыторыі на заканчэнні догляду пасеваў. Мінеральныя ўгнаенні для падкормкі паступаюць. Хімпраполка яравых зерневых на пятніцу праведзена на 66 % плошчаў. Аднак калі філіял “Павяцце” і шэраг іншых гаспадарак яе заканчвалі, вялікія аб’ёмы работ заставаліся ў “Мерыцы” і “Мікалаёўскім”.


Галоўны дзяржінспектар тэхнагляду Уладзімір Яскевіч падкрэсліў: у сельгаспрадпрыемствах, якія першымі паставілі тэхніку на лінейку гатоўнасці, і цяпер паспяхова ідуць усе работы на палях. У цэлым увага да інжынерных служб на Міёршчыне даволі высокая, узровень допуску да эксплуатацыі трактараў, самаходных сельгасмашын, пагрузчыкаў і прычэпаў вышэйшы, чым у сярэднім па вобласці. Прыклад у іх падрыхтоўцы паказалі УП “Цітова”, ААТ “Туркова” і “Папшулі”, аднак падцягнуцца неабходна сельгаспрадпрыемствам “Дрыгучы”, Язна” і “Узмёнскі край”. Асаблівай увагі патрабуюць пагрузчыкі, яны часцей за іншыя самаходныя машыны загараюцца і становяцца прычынай няшчасных выпадкаў.


Нягледзячы на рост інтэнсіўнасці палявых работ, інжынерным службам неабходна працягваць наводзіць парадак на машынных дварах і ў майстэрнях. Найперш гэта мае дачыненне да ААТ “Любінова” і “Пад’ельцы”. Што да пытанняў эксплуатацыі кормаўборачнай тэхнікі, аховы працы і тэхнікі бяспекі, супрацьпажарных мерапрыемстваў – яны паўсюдна павінны кантралявацца штодзень.


Пры гэтым асноўнай тэмай семінара-нарады сталі справы ў корманарыхтоўцы. Сёлетняе кармавое поле раёна не павялічылася: травастой трэба ўбраць на 14 тысячах 500 гектарах. Аднак вызначаны тэрмін касавіцы – першая дэкада чэрвеня. Каб справіцца, неабходна штодзень класці ў пракосы больш за 900 гектараў траў. Напачатку паклапаціцца пра сена для цялятак. У гэтай справе вялікія спадзяванні на выкарыстанне прэсаў, якія закручваюць здробненую масу ў рулоны стрэйч-плёнкай. Такія агрэгаты маюць сельгаспрадпрыемствы “Цітова”, “Туркова” і “Чэрасы”. Будуць яны працаваць і ў іншых гаспадарках.


Вялікая ўвага павінна надавацца якасці кармоў, захаванню тэхналогіі іх нарыхтоўкі. Сянаж будзе закладвацца толькі ў бетаніраваныя траншэі.


 Больш падрабязна пытанні тэхналогіі корманарыхтоўкі разгледзелі на практычнай частцы мерапрыемства. На кармавым полі ва ўрочышчы Жугераўшчына ААТ “Пад’ельцы” працавала звяно механізатараў з ААТ “Чэрасы” па нарыхтоўцы правяленай масы ў рулонах пад стрэйч-плёнкай. Сяргей Гагалінскі зграбаў сумесь яжы і лугавой канюшыны ў валкі, а Сяргей Міхайлаў прасаваў яе. Каля гэтай тэхнікі і рулонаў удакладнілі пытанні якасці і кошту абгортачнага матэрыялу, вільготнасці і здрабнення травяной масы, рэгуліровак і аснашчэння прэса. Так, кармы, нарыхтаваныя па новай тэхналогіі, не танныя, аднак яны захоўваюць пажыўнасць толькі што ўбранай правяленай травы, працяглы час не псуюцца. Такія рулоны зручна выкарыстоўваць, варта разрэзаць плёнку, і яны рассыпяцца.


Кіраўнікі іншых гаспадарак выказвалі жаданне скарыстацца новымі магчымасцямі ў корманарыхтоўцы. У прыватнасці, ААТ “Любінова” мае цяжкасці ў захаванні ўраджаю травастою з люцэрны. Рулоны пад стрэйч-плёнкай праблему выдатна вырашаюць.


Карыснай аказалася паездка ў філіял “Павяцце”. Па дарозе агледзелі пасевы: надзеі на добры ўраджае дае гібрыднае жыта, роўна ўзышла канюшына пасля прыкатвання. Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі праінструктаваў, як вырошчваць бабовыя культуры без гербіцыдаў.


“Павяцце” не рыхтавалася да семінара, аднак усе вытворчыя аб’екты тут абкошаны, дагледжаны. На полі за цэнтральнай сядзібай убіралі травы, а ля жывёлагадоўчых памяшканняў закладвалі сянаж. Пра патрабаванні да якасці корму расказаў ля траншэі галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Масал.


Удзельнікі семінара наведалі ў Павяцці некалькі жывёлагадоўчых памяшканняў, дзе з імі падзяліліся эфектыўнай практыкай вырошчвання рамонтных цялушак і бычкоў-кормнікаў пры бяспрывязным утрыманні. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта