Авторизация
 

У Язне жывая традыцыя талакі

 У Язне яшчэ жыве традыцыя талакі, калі мясцовае насельніцтва збіраецца разам і наводзіць парадак на кожным кавалачку зямлі. І на мінулы рэспубліканскі суботнік выйшлі дружна, каб пашырыць межы чысціні і прыгажосці. Далучыліся працоўныя калектывы, школьнікі. 

Клічу краіны папярэднічала аб’ява старшыні Язненскага сельсавета. Менавіта Валянціне Фядзьковіч належыць кансалідуючая роля ў справах грамадскіх. Зварушыць, разбудзіць народ умеюць заўзятыя актывісты – дэпутат мясцовых саветаў, загадчыца садка Ірына Балай, бібліятэкар Ларыса Карпава, заўмаг Алена Радзюк, старэйшыны вуліц. Адгукнуліся, падтрымалі ЖКГ, лясніцтва, ПМС, школа, пажарны пост, дзіцячы садок, КУП “Язна”, бальніца, Дом культуры. Кампанія сабралася каля сотні чалавек. Працавалі ўсе, нават людзі ў паважаным узросце і дзеці. Спрыяла надвор’е. 

– Мы займаліся звычайнай работай, – не спяшаецца хваліцца Валянціна Фядзьковіч. – Ля домаўладанняў папрыгажэла, як толькі сышоў снег. Цяпер прайшліся па вуліцах і завулках, звярнулі ўвагу на ўчасткі агульнага карыстання, трымаць іх у парадку – задача грамадская.
 Каб сустракаць Вялікдзень у чыстым і ўтульным Язне, кіпела работа. Варты прыклад паказвалі самыя баявітыя і актыўныя, якія і кіравалі групкамі энтузіястаў. Шмат зрабілі ў двары царквы і за яго тэрыторыяй. Павыграбалі старое лісце і сухую расліннасць. Прывялі ў парадак агароджу, спілавалі сухія разгалістыя сукі, у чым дапамагалі лясніцтва і язненскія выратавальнікі. Брыгада мужчын толькі паспявала грузіць смецце ў прычэп трактара язненскай гаспадаркі. І на тэхніцы камунальнікаў зрабілі нямала рэйсаў па куточках, дзе арудавалі працоўным інвентаром.


Агульнымі намаганнямі прывялі ў парадак польскія могілкі. Вуліцы Баравую, Кастрычніцкую вызвалілі ад кустовай расліннасці. Юбілейную, Клённую не ўпрыгожвалі старыя агароджы. Стала куды лепш, калі іх дэманціравалі. Да апошняга лістка ўбралі тэрыторыю язненскага рынка і прылеглую ўздоўж вуліц Зорнай і Маладзёжнай. Тут працавалі з кіраўніком спраў сельсавета Марынай Селівёрставай і старэйшынай Іяй Кавалёнак. Пачысцела ў парку, на школьным стадыёне, футбольным полі, дзіцячых гульнёвых пляцоўках. У тым заслуга настаўнікаў, вучняў 5 – 11 класаў, жыхароў прылеглых вуліц пад кіраўніцтвам старэйшыны Раісы Наркевіч і намесніка дырэктара ўстановы адукацыі Ірыны Кухцінскай. Дзякуючы старанням культработніка Вольгі Александроўскай святое месца ля крыжа яшчэ святлей.


– Кожны дбайны гаспадар наводзіць парадак у сваім жытле, – падсумоўвае Валянціна Мікалаеўна. – Родная старонка, раён – таксама для жыхароў дом, малая радзіма, дзе трэба падтрымліваць чысціню. Язна – вялікая прыгожая вёска з 15 вуліц. Назвы ў іх мілагучныя. Каму, як не мясцовым жыхарам, клапаціцца і пра знешні каларыт. Шчыра ўдзячна аднасяльчанам за салідарнасць і ўзаемавыручку. Адной дружнай сям’ёй нам многае па сіле. А зрабіць яшчэ трэба нямала. Таму добрая традыцыя абавязкова прадоўжыцца.

Фота прадастаўлена Язненскім сельсаветам. 
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта