Авторизация
 

Камбайны выехалі
Першымі выехалі на палеткі зернеўборачныя камбайны ААТ “Туркова”, “Папшулі”, “Узмёнскі край”, “Дрыгучы” — вядуць абмалот насеннікаў траў. Сухое чэрвеньскае надвор’е і апошнія інтэнсіўныя дажджы паскорылі іх выспяванне.

 

У ААТ “Дрыгучы”  на полі шчыруе Вадзім Генадзьевіч Лаўрыновіч, які з 96 гектараў намалаціў 15,3 тоны аўсяніцы лугавой і купкоўкі. Гэта пакуль найвышэйшы паказчык у раёне. Працуе механізатар на КЗС-1218, які атрымаў летась. А на новай тэхніцы і работа спорыцца, калі, канешне, надвор’е не перашкаджае. Іншыя камбайнеры таварыства на поле яшчэ не выязджалі, чакаюць, калі ў каласах паспеюць зярняткі. На хлебную ніву сёлета выедуць два новыя камбайны. Адзін з іх — КЗС-1218 — мясцовыя хлебаробы атрымалі яшчэ ў пачатку лета, купілі па лізінгу. Працаваць на ім будзе Славамір Паўлавіч Граковіч, які ўжо шмат гадоў удзельнічае ў жніве і заўсёды ў  ліку перадавых.

 

— За другім такім жа ўборачным агрэгатам 14 ліпеня паехалі на Глыбоцкую аграсервісную базу, адкуль прыгоняць яго ў Дрыгучы “сваім ходам”, — кажа дыспетчар Ірына Несцераўна Граковіч.

Папаўненне машына-трактарнага парка магутнымі “караблямі” радуе хлебаробаў, хаця яны яшчэ дакладна не вызначыліся, хто сядзе за руль новага КЗС-1218, але ўпэўнены, што кіраўніцтва даверыць яго вопытнаму механізатару.

 

У камандзе камбайнераў, якія з трымценнем будуць сачыць як каласы кладуцца пад жняярку і з кожным гонам папаўняецца бункер залацістай збажыной, акрамя Вадзіма Генадзьевіча Лаўрыновіча і Славаміра Паўлавіча Граковіча будуць Аляксандр Васільевіч Пацеенак і Юрый Фаміч Крук. Уборачныя плошчы ў гаспадарцы невялікія, а таму з улікам новай тэхнікі нагрузка на адзін уборачны агрэгат будзе невысокай, але гэта не расслабляе, а наадварот заахвочвае да больш руплівай працы, бо ад намалоту залежыць заробак.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Палажэнне аб спаборніцтве

 

Абкам прафсаюза работнікаў АПК зацвердзіў палажэнне аб абласным спаборніцтве на ўборцы збожжавых. У ім будуць удзельнічаць гаспадаркі, камбайнеры, вадзіцелі, сушыльшчыкі. Для экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, якія першымі ў вобласці намалоцяць 1000 і 1500 тон, прадугледжаны прэміі ў 10 базавых велічынь, 2000 і 2500 т — 12 базавых, 3000 т — 15 з уручэннем адпаведных дыпломаў.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта