Авторизация
 

На нарадзе-семінары ў ААТ “Туркова” дадзены старт пасяўной кампаніі

 Многія гаспадаркі раёна прымерваліся да палявых работ, а некаторыя нават пасеялі першыя гектары ярыны. Аднак афіцыйны старт самай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі дадзены 30 сакавіка на нарадзе-семінары, якая пачалася на базе ААТ “Туркова”. 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў першапачаткова завастрыў увагу кіраўнікоў гаспадарак на павышэнне прадукцыйнасці малочнай жывёлагадоўлі, на навядзенне парадку на фермах, машынных дварах і ў майстэрнях. З гэтай мэтай у дапамогу аграрыям накіраваны шэфы. Спраў шмат, што пацвердзілі здымкі з вытворчых аб’ектаў: жывёлагадоўчых памяшканняў, сховішчаў кармоў, павецяў для тэхнікі.


Нацэліў кіраўнікоў на актыўнае ўключэнне ў палявыя работы з першых красавіцкіх дзён начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Шокель. Паліва ёсць, мінеральныя ўгнаенні паступаюць, паўсямесна трэба весці падкормку азімых азотам, па меры магчымасці ўключаць у справу плугі, чызелі і сеялкі. Рабочы дзень для механізатараў запатрабавана пачынаць з шасці гадзін раніцы.
 Начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Андрэй Батура звярнуў увагу на недахопы ў арганізацыі жывёлагадоўлі, якія адмоўна ўплываюць на прадуктыўнасць статка. Шмат іх у “Дрыгучах”, “Язне”, “Узмёнскім краі” і некаторых іншых гаспадарках. Сярод першачарговых задач — кантроль за выкананнем патрабаванняў тэхналогіі, паўсямеснае навядзенне парадку, належны догляд цялят і цялушак на ўзнаўленне, пытанні ўзнаўлення, выкарыстання канцэнтратаў і наогул кармоў, якасць надою. Запатрабавана тэрмінова закончыць падрыхтоўку перасоўных даільных установак, зрабіць масавымі прагулкі дойнага пагалоўя, прадоўжыць кантрактацыю цялят у насельніцтва.


Задачы па арганізацыі веснавых палявых работ паставіў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі. Падкормку азімых неабходна завяршыць за дзесяць дзён, строга прытрымлівацца тэхналогіі і тэрмінаў выканання работ. У сямі гаспадарках восеньскае ворыва праведзена ў поўным аб’ёме, астатнім, а гэта найперш “Мікалаёўскі”, “Пад’ельцы”, “Узмёнскі край” і “Міёрскі”, трэба ўключаць у справу плугі. Запатрабавана паўсямесна ўносіць арганіку, рыхтаваць глебу і весці сяўбу. У ліку іншага — выбарка эліты, пратручванне насення, падрыхтоўка плошчаў пад рапс і кукурузу, барацьба з баршчэўнікам.


Начальнік райсельгасхарчу падкрэсліў, што на асаблівым кантролі сёлета будзе выкарыстанне на сяўбе новых энерганасычаных трактараў. Іх тэхабслугоўванне арганізавана ў райаграсэрвісе. Намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Аляксандр Мышко прааналізаваў ход дзяржтэхагляду, да якога асабліва старанна падрыхтаваліся інжынерныя службы гаспадарак “Цітова”, “Туркова”, “Павяцце”, “Папшулі”. З іх павінны браць прыклад “Дрыгучы”, “Язна”, “Міёрскі”, “Узмёнскі край”. Агульная задача — своечасовае пераафармленне лізінгавай тэхнікі і эфектыўнае эксплуатацыя энерганасычанай.


Практычная частка мерапрыемства пачалася ва ўрочышчы Малышова ААТ “Туркова”. Тут на ўгоддзях пад бульбу ўносілі арганіку трактарысты Віктар Сташкевіч, Іван Шаўчонак і Алег Станкевіч, грузіў яе Ігар Станкевіч, адразу заворваў Анатоль Протас на МТЗ-1221 з чатырохкорпуснымі плугамі. На полі дырэктар гаспадаркі Іван Юрашак падзяліўся практыкай арганізацыі работ, а на тонкасці тэхналогіі звярнуў увагу Віктар Гагалінскі.


 Падобная размова адбылася на наступным полі, дзе на “Дзвіне” вёў падкормку азімай пшаніцы Валерый Ганебны, а падвозіў КАС Іван Савуць.


У ААТ “Мікалаёўскі” веснавыя работы пачалі першымі ў раёне, насенне тут унесена ў глебу на дзясятках гектараў дзякуючы механізатарам Аляксандру Атміновічу і Мікалаю Жураўскаму. І ў гэты дзень яны сеялі ячмень на 18-гектарнай плошчы ва ўрочышчы Воўчая Доля. Увага кіраўнікоў іншых гаспадарак была звернута на новую зерне-тукавую сеялку расійскай вытворчасці СЗ-5,4. Яна простая ў выкарыстанні, дазваляе адначасова ўносіць мінеральныя ўгнаенні (у дадзеным выпадку фосфарныя), прадукцыйная і не надта дарагая.
Паездка завяршылася ў СУП “Цітова”. Тут удзельнікі семінару пазнаёміліся з рэканструкцыяй памяшканняў былога мехдвара ў Залонецкіх для патрэб жывёлагадоўлі. Пакуль тут размешчана толькі конеферма, 14 дарослых жывёлін і маладняку, аднак створаны ўмовы для ўтрымання 200 галоў бычкоў на адкорме.


А на цітоўскім Падзвінні поўным ходам ішлі палявыя работы: тры трактары з раскідвальнікамі ўносілі арганіку, чызель па восеньскім ворыве “падсушваў” глебу, следам агрэгат АПП-6 на 17-ці гектарах сеяў авёс “Лідзія” насеннем першай рэпрадукцыі па папярэднім бульбянішчы. І зноў кароткае знаёмства з арганізацыяй работ ад дырэктара Франца Вершалоўскага, дапаўненне па тэхналогіі ад Віктара Гагалінскага. І не толькі. На гэтым полі айцец Васіль правёў набажэнства на паспяховы пачатак добрай справы. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта