Авторизация
 

Завуццеўскі магазін пакупнікі не мінаюць

 Тут і каўбаса на выбар, і свежы хлеб, і малочная прадукцыя, розныя фрукты, агародніна, цукеркі, пячэнне, нават кандытарскія вырабы з крэмавым дэкорам. Тавараў — на любы кашалёк. Пра тое клапоціцца Ушацкае райспажыўтаварыства. 

— Раней многія вяскоўцы нават не заходзілі сюды, бо паліцы пуставалі, — расказала гаспадыня прылаўка Валянціна Сачыўка, — цяпер асартымент папаўняецца кожны тыдзень па аўторках і пятніцах. Хлебабулачныя вырабы прывозяць штодзень і міёрскіх, і полацкіх пекараў. Магазін забяспечаны новым халадзільным абсталяваннем. Усё свежае. Купляць ёсць што, абы заробак людзям своечасова плацілі.

  
Пакупнікі задаволены, хваляць і прадаўца. Валянціна Станіславаўна занята ў гандлі пятнаццаць гадоў. Спажыўцоў Завуццеўскага сельсавета, а гэта звыш трохсот чалавек з цэнтральнай і навакольных вёсак Донькі, Дуброва, Салаўі, Клімяты і іншых, ведае добра, вывучыла іх попыт. Як толькі пераступаюць парог, выкладвае на прылавак неабходнае. Дзяцей у магазін адпраўляюць з дому часцей за хлебам, на рэшту дазваляюць купіць ласунак. І тут цёця Валя ніколі не памыляецца з прапановамі. Тавараў, якія карыстаюцца найбольшым попытам, заказвае больш. Выручка складае каля дзевятнаццаці тысяч рублёў у месяц.

  
Са слоў прадаўца, добра рэалізуецца малочная прадукцыя. Сама яна не ўяўляе, як на сяле абыходзіцца без асабістай падсобнай гаспадаркі. Двор Валянціны Сачыўкі адзін з нешматлікіх, дзе ёсць карова, гадуюць з мужам нават дзвюх. Інакш жыць не ўмеюць. Малако і сабе, і на здачу дзяржаве. Гэта дабаўка да заробку, які ў новай структуры гандлю крыху павялічыўся. Ёсць магчымасць дапамагчы капейкай сынам.
Дома ўсюды парадак, на рабоце таксама: і гандлюе, і прыбірае, і шчыток цепліць. Унутры ўтульна, а звонку… Каб не шыльда з чырвонымі літарамі, у незнаёмым месцы не адразу здагадаешся, што за халупка насупраць школы стаіць. Толькі не да прадаўца прэтэнзіі. Для вяскоўцаў галоўнае, што магазін дзейнічае і забяспечвае неабходным для жыцця таварам. 

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта