Авторизация
 

Жывёлаводам Міёршчыны пахваліцца пакуль няма чым

 Заканчваецца першы квартал, а жывёлаводам раёна пахваліцца няма чым: у вытворчасці малака і мяса не пераадолелі негатыўныя тэндэнцыі апошніх гадоў. Гэты тэзіс стаў асноўным на нарадзе з зоаветработнікамі сельгаспрадпрыемстваў, кіраўнікамі і спецыялістамі адпаведных раённых арганізацый, якую 13 сакавіка правёў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Шокель. 

Прааналізаваў становішча спраў намеснік начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Андрэй Батура. Занепакоены, што ў жывёлагадоўлі ні па адным напрамку сёлета не пераўзышлі мінулагодні ўзровень. Сітуацыю нібы і можна патлумачыць аб’ектыўнымі прычынамі, але больш суб’ектыўных. Па-ранейшаму сказваецца чалавечы фактар.


Толькі гаспадаркі “Цітова”, “Дрыгучы” і “Язна” аднавілі пагалоўе буйной рагатай жывёлы, а ў цэлым яно складае 97,2% леташняга. З напаўненнем гуртоў кароў сітуацыя лепшая, але і тут невялікі недабор у шэрагу сельгаспрадпрыемстваў.


Валавы надой па стане на 1 сакавіка не дасягнуў мінулагодняга ўзроўню на 2,6%. Магчымасці павялічваць прадукцыйнасць дойнага статка былі. Як прыклад — СУП “Цітова”, дзе сёлетні прырост склаў 30,3%. Станоўчы вынік у “Язна”, “Мерыца”, “Папшулі”, “Міёрскі”, “Чэрасы”. Пагаршаецца сітуацыя ў “Дрыгучах”, прэтэнзіі да “Пад’ельцаў”, “Любінова”, “Павяцця”, “Узмёнскага краю”.


 Спецыялістаў непакоіць антысанітарыя ў некаторых памяшканнях ферм, беспарадак у плёначніках, дрэнная работа вартаўнікоў і абыходжанне з цялятамі. Праблемнае пытанне — заўчасны запуск кароў.

   
Начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель падкрэсліў: сярод усіх пачазчыкаў у малочнай жывёлагадоўлі лічыць галоўным аб’ём рэалізацыі. Гэта клопат пра фінансавыя паступленні. За два месяцы па продажы ў цэлым па раёне захаваны ўзровень 2018 года. Яго пераўзышлі толькі гаспадаркі “Цітова”, “Папшулі”, “Язна”, “Райаграсэрвіс”, “Мерыца”, “Узмёнскі край”, “Чэрасы”. 54,4% рэалізацыі малака забяспечаны гатункам экстра, вышэйшым — 43,2%, першым — 2,2% пры таварнасці 84%. Ні адзін з гэтых паказчыкаў задавальняць не можа.
Аналагічная сітуацыя ў мясной жывёлагадоўлі, дзе нямала парушэнняў у кармленні і ўтрыманні статка. Праблемы — невытворчае выбыццё пагалоўя, няўмелае абыходжанне з нованароджанымі цялятамі, з біркамі для іх.

   
Ад галоўных спецыялістаў гаспадарак запатрабавалі ўзмацніць кантроль за справамі ў жывёлагадоўлі. Дыктат тэхналогіі павінен быць на справе. Неабходна клапаціцца пра перспектыўныя пытанні — падрыхтоўку да пашавага ўтрымання дойных гуртоў (гатоўнасць ПДУ, іншага абсталявання), да сезону нарыхтоўкі кармоў (будаўніцтва, рамонт і ачыстка сянажных траншэй).

  
 Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Масал звярнуў увагу на пытанні санітарыі, утрымання, прафілактыкі і лячэння жывёлы, вакцынацыі статка і наогул захавання пагалоўя, асабліва маладняку. Гэта не нова, тэхналогія распрацавана, распісана да драбніц. Справа ў належным выкананні патрабаванняў і службовых абавязкаў на рабочым месцы.

  
Дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань гаварыў пра ўзнаўленне статка, якое пачынаецца з вядзення ўліку, сартавання кароў і арганізацыі прагулак, сістэмы выяўлення матачнага пагалоўя ў ахвоце. Збой на кожным участку зніжае эфектыўнасць работы асемянатараў, для якіх таксама важна захоўваць патрабаванні тэхналогіі.

  
Працяг тэмы — знаёмства з вопытам СУП “Цітова” правядзення рэктальнай дыягностыкі матачнага пагалоўя па малаку. Гэтая сучасная тэхналогія дазваляе на месяц раней вызначыць вынікі пакрыцця кароў.

  
У заключэнне нарады начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель звярнуў увагу галоўных зоаветспецыялістаў раёна на новае палажэнне па аплаце працы. Для ўсіх спецыялістаў, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі, прадугледжаны павышальныя каэфіцыенты за ўзровень кваліфікацыі, складанасць і спецыфіку работы, асабліва за забеспячэнне прыросту аб’ёмаў рэалізацыі да паказчыкаў мінулага года. Пры гэтым наймальнік мае права зніжаць гэтыя надбаўкі за памяншэнне таварнасці (арыенцір — 90%), недастатковую ўвагу якасці (экстры павінна быць не менш за 55%), павелічэнне паморку і невытворчага выбыцця пагалоўя, пры парушэннях тэхналогіі і працоўнай дысцыпліны. Арыенціры для тэхнікаў-асемянатараў — эфектыўнасць пакрыцця і атрыманне прыплоду. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта