Авторизация
 

У Мікалаёве ўрачыста адкрылі новы магазін “Гурман”

 Жыхары аграгарадка Мікалаёва атрымалі падарунак да Дня жанчын — 8 сакавіка тут урачыста адкрылі новы магазін “Гурман”. Прадпрыемства гандлю адносіцца да сеткі ўстаноў філіяла “Міёрскі гурман”, што ў сваю чаргу ўваходзіць у склад “Залатой нівы” пры аграхолдынгу Полацкага КХП. Яго з’яўленне ў населеным пункце заканамернае: гэта цэнтральная сядзіба ААТ “Мікалаёўскі” — таксама падраздзялення холдынгу.

 Абсталяванне магазіна надало новае жыццё будынку былога дзіцячага садка. Самае вялікае памяшканне стала гандлёвай залай. У ёй размясціліся вітрыны з вырабамі Міёрскіх мясакамбіната і хлебазавода, Полацкага малочнага камбіната, бакалейнай прадукцыяй іншых прадпрыемстваў Віцебшчыны. Свежыя памідоры і агуркі, зеляніну пастаўляе цяплічны камбінат “Вясна”. Для вяскоўцаў, якія жадаюць самі вырошчваць агародніну і ўпрыгожваць сядзібы кветкамі, вялікі выбар насення.


 — Насычэнне нашай гандлёвай сеткі прадуктамі адбываецца пераважна за кошт вытворцаў Віцебшчыны, — тлумачыць дырэктар УП “Залатая ніва” Наталля Рычагова. — Пакупнікам прапануем паўфабрыкаты, свежамарожаную рыбу, марожанае розных гатункаў. Іх дапаўняюць тавары першай неабходнасці прамысловай групы — сродкі для мыцця, прання і чысткі.


Пакуль у магазіне працуе адзін прадавец. Гэта мясцовая жыхарка Юлія Красько. Шукаюць ёй напарніцу. Наталля Данілаўна сцвярджае, што сярэдні заробак па сістэме складае 650 рублёў у месяц.


 Прэзентацыю новага магазіна забяспечвалі работнікі з усёй сістэмы. Агучвалі мерапрыемства бухгалтар і вадзіцель з Полацка, палачанка пякла бліны, дэгустацыю мясных і хлебабулачных вырабаў арганізоўвалі прадаўцы з райцэнтра. Міярчанкі дапамагалі маладому прадаўцу, якая асвойвалася на новым рабочым месцы, з першымі пакупнікамі. На ўрачыстасць сабралася даволі шмат сяльчан. Дырэктар “Залатой нівы” патлумачыла, якія і адкуль будуць паступаць прадукты. Абнадзеіла, што па заказах прывязуць будаўнічыя матэрыялы і неабходныя інструменты. Паабяцаў, што ўсе намаганні накіруюць на задавальненне патрэб пакупнікоў дырэктар філіяла “Міёрскі гурман” Леанід Янушкевіч. Наталля Данілаўна і Леанід Леанідавіч перарэзалі чырвоную стужку, запрасілі ўсіх на дэгустацыю і за пакупкамі.


Ва ўрачыстасці прыняў удзел старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама Анатоль Кудрашоў.


 Карэспандэнты таксама наведалі вясковы магазін у Мікалаёве, які не так даўно Міёрскі райспажыўсаюз перадаў у падпарадкаванне ушацкім калегам. Там задаволены забеспячэннем таварамі і з’яўленне канкурэнтаў сустрэлі спакойна. Аднак прылаўкі, якія напаўняюць суседнія кааператары, здаліся на той дзень значна бяднейшымі. Застаецца спадзявацца, што новы магазін у вёсцы — гэта не толькі гарантыя выбару тавараў, але і большая даступнасць сяльчан да сучаснага сэрвісу.


 ***
Яшчэ адзін падарунак чакаў мясцовых жыхароў і гасцей аграгарадка ў сельскім клубе, што размешчаны ў адміністрацыйным будынку сельсавета і ААТ “Мікалаёўскі” якраз насупраць новай гандлёвай кропкі. Святочныя віншаванні дарылі гледачам загадчык установы Ігар Мятла, самадзейныя артысты Іван Кабяк, Анастасія Ганебная, Вольга Пяцько, Дар’я Белазорчык, дзіцячы харэаграфічны калектыў. Цёпла сустракалі салістак з Міёр Дар’ю Шук і Святлану Бакевіч.


— Прыемна бачыць са сцэны поўную залу. Гледачы не стрымлівалі эмоцый, падтанцоўвалі, дарылі гучныя апладысменты і воклічы “Брава!”,—расказвае загадчык клуба Ігар Мятла. — Дзякуй артыстам і ўсім гледачам, якія завіталі на канцэрт. Спадзяёмся, падораных эмоцый і пазітыву хопіць надоўга. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід Матэленак.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта