Авторизация
 

Аналіз сельскіх падворкаў на Міёршчыне

 Яшчэ гадоў дваццаць таму цяжка было ўявіць сельскі падворак без гадаванцаў. Амаль у кожнага ў хляве кароўка стаяла, ды не адна, свіное пагалоўе рохкала, на ўсе лады спявалі пеўні, іншая хатняя птушка па выганах разгульвала. Нічога лішнім не лічылася, хоць і патрабавала немалога клопату з дня ў дзень. 

У сучаснага вяскоўца іншыя прыярытэты. Хлявы пусцеюць, соткі засяваюцца газоннай травой. Нават ад некалькіх градак многія адмаўляюцца на карысць магазінаў. Толькі моцна прывязаныя да зямлі, вясковага біярытму, калі даводзіцца ўставаць са світанкам, з захадам сонца класціся, застаюцца верныя традыцыі біцца за ўраджай, адбываць радоўкі ў перыяд выпасу. Дзякуючы гэтаму не толькі маюць экалагічна чысты прадукт на стале, але і зарабляюць дадатковы рубель у сямейны бюджэт ці, наогул, атрымліваюць асноўны даход.
Да такіх людзей асаблівая пашана і ўвага з боку дзяржавы і мясцовай улады. У першую чаргу ад раённага і сельскіх Саветаў, райсельгасхарчу, гаспадарак, спажыўкааперацыі. Падтрымліваць вяскоўца, зацікаўленага гадаваць жывёлу на сваім падворку і здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве, значыць, спрыяць развіццю аграрнай галіны. Разам з тым вырашаюцца праблемы занятасці на сяле, адраджэння мясцовасці. Таму развіваць асабістыя падсобныя гаспадаркі — узаемавыгадна. Работу ў гэтым накірунку абмеркавалі на чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага савета дэпутатаў.


Старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава праінфармавала, што на першага студзеня ў раёне налічвалася 5 тысяч 736 домаўладанняў, у 3 тысячах 782 (65,9%) з якіх не ўтрымліваюць хатніх гадаванцаў. Толькі за мінулы год паменела на 126 асабістых падсобных гаспадарак. Найбольш — у Павяцкім і Новапагосцкім сельсаветах. У тых, хто не ўяўляе вясковага жыцця без шумнага падворка, налічылі 1 тысячу 752 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1 тысячу 466 кароў, 1 тысячу 917 свіней, 247 коней, 643 авечкі і 316 коз, а таксама звыш 18 тысяч асобін усіх відаў птушак. У карыстанні насельніцтва 3 тысячы 331,26 гектараў зямельных надзелаў.
Для падтрымкі грамадзян, якія трымаюць асабістыя падсобныя гаспадаркі, з рэспубліканскага бюджэту выплачваюцца надбаўкі да закупачных цэн. Адзін літр малака каштуе 44 капейкі, кілаграм маладняку жывой вагі — 3 рублі. Многія вяскоўцы бачаць выгаду ў папаўненні бюджэту. Асабліва ў Перабродскім сельсавеце, які лідзіруе па закупках малака. Там на карову даводзіцца 4 тысячы 129 кг. Следам ідуць Туркоўскі — 3 тысячы 532 кг і Новапагосцкі — 3 тысячы 410 кг.


Развіваць падвор’і дапамагае фінансавае стымуляванне. Полацкі малочны камбінат штогод выплачвае грашовыя ўзнагароды, якія заахвочваюць малаказдатчыкаў і малаказборшчыкаў працаваць лепш і больш. Дарэчы, закупам прадукцыі з падворкаў займаюцца 12 індывідуальных прадпрымальнікаў.


Падтрымліваюць насельніцтва сельгаспрадпрыемствы. Летась рэалізавалі 1 тысячу 600 тон сена, 441 тону зернефуражу, 109 тон саломы. Выдзяляецца тэхніка для апрацоўкі агародаў, дапамагаюць абмалаціць збожжавыя, лячыць хатнюю жывёлу. Шырокі спектр платных паслуг прадастаўляе райаграсэрвіс.


Зернем, кармамі, механізаванымі паслугамі разлічваюцца ў гаспадарках за маладняк буйной рагатай жывёлы. У мінулым годзе закупілі яго ў насельніцтва на 129 тысяч 321 рубель, праўда, фактычна заплацілі 120 тысяч 152 (92,9%).


Не заўсёды дасягаецца ўзаемаразуменне па расцэнках і тэрмінах разліку па закупе маладняку па дагаворах кантрактацыі, якія заключаюць з сяльчанамі. Таму заданне не выконваецца ў поўным аб’ёме. Падчас падворнага абходу летась закантрактавалі 470 кароў, што склала 29% ад наяўнага пагалоўя. Знята з кантрактацыі 218 (46,4% ад закантрактаваных). На 56 тысяч 371 рубель закуплена маладняку за ўласныя сродкі сельгаспрадпрыемстваў, запазычанасць складала 5 тысяч 226 рублёў.


Райспажыўкааперацыя рэалізуе грамадзянам насенны матэрыял, угнаенні, сродкі абароны раслін, камбікармы, працоўны інвентар. Прадпрыемствы гандлю закупляюць з прыватных падворкаў лішкі прадукцыі. Леташні ўраджай ад насельніцтва склаў 31,5 тоны бульбы, 5,4 тоны агародніны, 284 пладоў і ягад.


Стымуляваць развіццё асабістых падсобных гаспадарак закліканы Указ ад 14 чэрвеня 2010 года №302. Дзякуючы яму многія змаглі скарыстацца крэдытам Белаграпрамбанка і набылі сродкі для абароны раслін, мінеральныя ўгнаенні, сельгасжывёлу, парнікі і цяпліцы, будаўнічыя матэрыялы для ўзвядзення гаспадарчых аб’ектаў, а таксама тэхніку і абсталяванне для апрацоўкі агародаў.


У раёне і надалей будуць падтрымліваць сельскага працаўніка, ствараць адпаведныя ўмовы, каб кожная сям’я адчувала матэрыяльную выгаду ад падсобнай гаспадаркі. Маладыя жыхары маленькіх населеных пунктаў таксама павінны ахвотней брацца за гэту важную для ўсіх справу. 

Летась у насельніцтва раёна закупілі 5 тысяч 146,7 тон малака (88,5% да ўзроўню 2017 года), 217 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы (77,2%). 

За мінулы год насельніцтву выплацілі 2 мільёны 450 тысяч 553 рублі, у тым ліку толькі 201 тысячу 438,56 рубля надбавак: за малако склалі 194 тысячы 572,16 рубля, маладняк — 6 тысяч 866,40.

Сёлета на Міёршчыне ў параўнанні з 2018 годам паменела на 37 коней, на 172 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 149 кароў.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта