Авторизация
 

Справаздачная кампанія АПК УП “Цітова”

 Справаздачную кампанію ў аграпрамысловым комплексе раёна адкрыла 16 лютага УП “Цітова”. Мерапрыемства важнае, і выклікала цікавасць у хлебаробаў, якія дружна сабраліся ў зале Цвецінскага СДК. Адкрыла яго галоўны эканаміст Вікторыя ЯНКОЎСКАЯ. Пасля фарміравання прэзідыума і зацвярджэння парадку дня з дакладам аб выніках 2018-га года і задачах на сёлета да аўдыторыі звярнуўся дырэктар Франц ВЕРШАЛОЎСКІ.

Летась УП “Цітова” атрымала валавай прадукцыі ў супастаўных цэнах на 6 мільёнаў 502 тысячы рублёў з прыростам да папярэдняга года на 8,2%. Істотную прыбаўку ў 16% забяспечыла жывёлагадоўля, а вось раслінаводства падвяло. Валавы збор зерня ў свірнавай вазе паменшыўся на 152 тоны, хаця сярэдняя ўраджайнасць крыху павялічылася і склала 32,3 цэнтнера з гектара. Намалочаны 542 тоны рапсу пры ўраджайнасці 14,7 ц/га. Рэалізавана 827 тон жывёлы ў жывой вазе, а вытворчасць малака вырасла на 34%. У выніку 73% выручкі атрыманы менавіта ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі.


Што азначаюць гэтыя лічбы, Франц Віктаравіч сціпла не патлумачыў, хаця, напэўна, варта было: па выніках мінулага года СУП “Цітова” заняла агульнае першае месца па павелічэнні вытворчасці сельгаспрадукцыі і павышэнні эканамічнай эфектыўнасці, дасягненні высокай культуры земляробства і жывёлагадоўлі сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Цітоўцы на другой пазіцыі па вытворчасці зерня і алейнага насення рапсу. Па надоі на карову (6 тысяч 101 кг) пераўзышлі сярэднерэспубліканскі ўзровень. Кармоў на зімоўку назапасілі крыху менш, але і 25,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы не так і мала.


Тым не менш кіраўнік назваў пытанне кормавытворчасці для гаспадаркі адным з праблемных. Пад сенакосамі і пашамі занята 1 тысяча 727 гектараў, яшчэ 408 — пад шматгадовымі травамі. Толькі летась рэкультывавана каля ста гектараў невыкарыстоўваемых угоддзяў. Нібы дастаткова, каб забяспечыць таннымі травяністымі кармамі наяўнае пагалоўе, але пры ўмове багатага і разнастайнага травастою. А вось у гэтым і самім трэба папрацаваць, і нябесную канцылярыю залагодзіць. Калі коратка, неабходна больш уносіць на палі высакаякаснай арганікі, займацца вапнаваннем глебы, павялічыць вырошчванне зернебабовых, палепшыць нясенняводства і больш сеяць элітным насеннем, прадумана выкарыстоўваць тукі і сродкі абароны, змагацца з пустазеллем…


Невыпадкова цэлы раздзел даклада прысвечаны жывёлагадоўлі. Галоўнае ў вытворчасці малака, лічыць кіраўнік, гэта догляд статка, адказныя адносіны работнікаў да сваіх абавязкаў. Ферма пачынаецца з парадку. Незахаванне элементарных патрабаванняў, тэхналогіі догляду і даення вядзе да памяншэння надою ад кожнай каровы. Чым вышэйшая прадуктыўнасць гуртоў, тым большыя страты.

 Атрымліваецца, што на трэць надоі залежаць ад кваліфікацыі і адказнасці даяркі. Уменне і майстэрства з часам павышаюцца, але патрэбна жаданне. Прыклад ва ўсім гэтым не толькі для гаспадаркі — даярка МТФ “Субачава” Таццяна Свірко, якая за год надаіла ад кожнай каровы па 7 тысяч 185 кілаграмаў малака. Увогуле малочная галіна забяспечвае асноўныя грашовыя паступленні.


У сельгаспрадпрыемстве многае робіцца, каб палепшыць умовы працы для жывёлаводаў: праводзіцца рамонт і рэканструкцыя памяшканняў, забяспечана механізаванае прыгатаванне кормасумясей, мабільная іх раздача.


Станоўчыя вынікі ва ўзнаўленні, атрымана 807 галоў прыплоду, што складае 126 на сто кароў і цялушак. Сярэднясутачныя прывагі цялушак на ўзнаўленне складаюць 700-750 грамаў, на вырошчванні і адкорме — 683 г.


На свінакомплексе ўтрымліваецца 6 тысяч 106 жывёл, сёлетняя прыбаўка 221 галава. Атрымана валавая прывага ў 741 тону, плюс 21 т да леташняга. Аднак гэтая галіна, як і вырошчванне БРЖ, стратная. Неабходна павялічваць прывагі і памяншаць іх сабекошт.


Сумы выдаткаў на вядзенне асноўнай вытворчасці сведчаць, на чым неабходна эканоміць. Гэта пакупныя кармы, гаруча-змазачныя матэрыялы, рамонт і абслугоўванне машына-трактарнага парка, электраэнергія.


Сярэднямесячная зарплата ў гаспадарцы летась павялічылася на 46% і склала 526 рублёў. Самыя высокааплатныя аператары машыннага даення, даглядчыкі жывёлы, цялятніцы і механізатары. На аднаго работніка, занятага ў сельгасвытворчасці, атрымана прадукцыі на 47,5 тысячы рублёў, калі за папярэдні год было 36,6 тысячы, прадукцыйнасць працы вырасла на 30,3%.


Вялікі пералік работнікаў, якім на сходзе кіраўнік выказаў асабістую падзяку за плённую працу.
Рост паказчыкаў на сёлета ў “Цітове” плануюць нібы і невялікі, але ўраджайнасць зерневых павінна быць не ніжэй за 33 цэнтнеры з гектара, рапсу — 15 ц/га, надой на карову — 6 тысяч 257 кг, сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы — на ўзроўні 700 грамаў, свіней — 470 г. Тут разумеюць, што нават такая прыбаўка будзе не простай. Напрыклад, неабходна ўласнымі сіламі пабудаваць памяшканне для раздою кароў на 200 месц.


Для кантролю за выкарыстаннем дарагіх гаруча-змазачных матэрыялаў на шасці энергаёмістых трактарах устанавілі навігатары і датчыкі паліва, колькасць гэтага абсталявання будзе павялічвацца.


Задачы, якія намячаюць для сябе цітоўцы, рэальныя, база для іх выканання ёсць, пра гэта гаварыў галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Масал. Стабільнасць у працы сельгаспрадпрыемства адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель. У рамках акцыі “Наш жывёлавод” ён уручыў прафсаюзную грамату загадчыцы малочнатаварнай фермы “Субачава” Святлане Кубліцкай. Такой жа ўзнагароды ўдастоена Валянціна Каласёнак, якая перадала паўнамоцтвы старшыні прафкама гаспадаркі Святлане Сачыўка. У развітальным слове Валянціна Васільеўна падкрэсліла ролю сваёй прафсаюзнай арганізацыі. Ва УП “Цітова” ўсе работнікі з’яўляюцца членамі прафсаюза, прафкам аператыўна вырашаў пытанні паляпшэння ўмоў і бяспекі працы, выканання сацыяльных гарантый і арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў, планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, своечасовай выплаты заробку. Добрасумленным работнікам гарантавана падаўжаўся тэрмін дзеяння кантрактаў.


На сходзе абноўлены склад рэвізійнай камісіі, яе ўзначальваць даручана Алене Філіповіч, і прафкама, выбраны дэлегаты на раённую прафсаюзную канферэнцыю, адпаведнымі дакументамі зацверджаны вынікі мінулага года і задачы на 2019-ы. 

Матэрыял аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта