Авторизация
 

На базе УП “Чэрасы” правялі вучобу-атэстацыю

 У сельгаспрадпрыемствах раёна працуюць 19 тэхнікаў-асемянатараў, за мінулы год памяняліся тры спецыялісты гэтай сферы. А яны запатрабаваныя: ад работнікаў па штучным асемяненні матачнага пагалоўя буйной рагатай жывёлы залежыць не толькі колькасць прыплоду, але і прадуктыўнасць дойных гуртоў. Таму на  базе УП “Чэрасы” правялі іх вучобу-атэстацыю. 

Спачатку дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань падвёў вынікі агульнай работы за мінулы год. Потым адбыўся практыкум па вядзенні дакументацыі.


Спраў у тэхнікаў-асемянатараў шмат. Летась яны абслугоўвалі статак у 10 тысяч 963 каровы, гэты гурт за год павялічыўся на 69 галоў. Ад іх атрымалі 10 тысяч 612 цялят, 94 у разліку на 100 кароў і пяршачак, толькі на сто кароў — 74. Вынік добры, лічбы самыя вялікія ў вобласці. Толькі ў 2017-м паказчыкі па атрыманні прыплоду на Міёршчыне былі крышачку большыя. Да таго ж, надой на карову — 2 тысячы 994 кілаграмы, што таксама на 127 кг менш папярэдняга года. Сітуацыя з прадуктыўнасцю жывёлагадоўлі на Міёршчыне не з горшых, але працэс зніжэння надояў закрануў усю вобласць. Цяпер на Віцебшчыне робяцца захады па выпраўленні становішча. Яны шматвектарныя, адным з напрамкаў з’яўляецца павышэнне адказнасці і кваліфікацыі тэхнікаў-асемянатараў па безумоўным захаванні тэхналогіі, іх вучоба і атэстацыя.


З гэтай мэтай на сустрэчу з работнікамі жывёлагадоўлі Міёршчыны прыбылі галоўны спецыяліст па асемяненні буйной рагатай жывёлы Віцебскага племпрадпрыемства Уладзімір Барысенка і выкладчыца акадэміі ветэрынарнай медыцыны Наталля Бабаянц.


 Гутарку з аўдыторыяй Уладзімір Аляксандравіч пачаў з практычных пытанняў. Ён азнаёміў з патрабаваннямі па належным афармленні і ўтрыманні пунктаў штучнага асемянення (на ўзроўні медыцынскіх кабінетаў!), практыцы выяўлення статка ў ахвоце (гэтым павінны займацца ўсе работнікі ферм пры адпаведнай аплаце), арганізацыі прагулак матачнага пагалоўя (як мага большымі гуртамі) і па іншых напрамках дзейнасці. Кожны момант патлумачыў прыкладамі рэальнай арганізацыі ўзнаўлення пагалоўя ў лепшых гаспадарках. Потым настаў час больш спецыфічных пытанняў — калі і як весці асемяненне, якім чынам размарожваць сперму, калі, якія і як выкарыстоўваць медыцынскія прэпараты…


Больш паглыблена гэтыя і іншыя пытанні тэхналогіі асемянення прыпаднесла аўдыторыі Наталля Віктараўна.
З кожным тэхнікам-асемянатарам Уладзімір Аляксандравіч правёў асабістую гутарку па дакладным веданні тэхналогіі справы, якой яны прафесійна займаюцца. 


Гэтая вучоба-атэстацыя — толькі першы этап плануемай работы ў напрамку ліквідацыі адставання ў малочнай жывёлагадоўлі. Іншыя спецыялісты галіны, работнікі кантралюючых органаў наведаюць кожную ферму, каб выявіць прычыны, што стрымліваюць рост надояў, ліквідаваць парушэнні тэхналогіі. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта