Авторизация
 

Адбылася выязная нарада інжынераў сельгаспрадпрыемстваў Міёрскага раёна

 6 снежня пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра ШОКЕЛЯ адбылася выязная нарада галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Пачалася яна з ацэнкі ўмоў і магчымасцей рамонтнай базы ААТ “Міёрскі райаграсэрвіс”.


На льнозаводзе ўдзельнікаў нарады сустракаў галоўны аграном Анатоль Вашкель. Сёлета назапасілі больш у параўнанні з папярэднімі гадамі трасты, пры цяперашняй рабоце ў паўтары змены сыравіны павінна хапіць да новага ўраджаю. Тэхніка ў асноўным на зімовым захоўванні. Закансерваваны энерганасычаныя трактары. Як гэта трэба рабіць, нагадаў галоўны дзяржтэхінспектар Уладзімір Яскевіч.


Прагучала крытыка, што пастаноўкай тэхнікі на заводзе заняліся літаральна ў апошні момант. Справіліся, бо для гэтага ёсць неабходныя ўмовы. Толькі перад галіной стаяць вялікія задачы, і ў Міёрскага льнозавода з’явілася перспектыва, што патрабуе планавай работы, большай адказнасці, строгага захавання тэхналогіі на палях і ў цэхах. Таму на галоўнага інжынера Міхаіла Абдулава вялікія спадзяванні.


Экскурсію па машынным двары і майстэрні філіяла “Павяцце” правёў галоўны інжынер Леў Крук. Яна асабліва карысная для маладых спецыялістаў (а іх сярод сельскіх інжынераў шмат), бо дэманстравала, як у няпростай эканамічнай сітуацыі па-гаспадарску абыходзіцца з тэхнікай, своечасова і з захаваннем усіх патрабаванняў размяшчаць на захоўванне на спецыяльнай пляцоўцы, ствараць належныя ўмовы для рамонтнікаў-механізатараў.


 У ВУПКУ “Міёрскі” найбольшую цікавасць выклікала практыка здымання нахільных камер пры пастаноўцы збожжаўборачных камбайнаў на зімовае захоўванне. Інструкцыя завода-вытворцы гэтага не патрабуе. Аднак галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Уладзімір Маслякоў сцвярджае, што такім чынам своечасова выяўляюцца дэфекты, якія ў іншым выпадку праявяць сябе толькі ў час наступнага жніва.
Пры аглядзе рамонтнага памяшкання майстэрняў, дзе механізатары даводзілі да ладу трактары, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель узняў пытанне рамонту рухавікоў сваімі сіламі, бо на спецыялізаваных прадпрыемствах гэта рабіць вельмі дорага. Вопытныя спецыялісты ёсць, ва ўласных машынах маторы аднаўляюць, запчасткі можна набыць. Што яшчэ патрэбна? Па меркаванні інжынераў — толькі матэрыяльная зацікаўленасць умелых механізатараў.


Ці не таму пленарнае пасяджэнне нарады Аляксандр Казіміравіч пачаў з абмеркавання ролі галоўнага інжынера ў сельгаспрадпрыемстве. Ён павінен быць першым памочнікам кіраўніка, займацца не толькі тэхнічнымі пытаннямі на ўсіх участках вытворчасці, але і арганізоўваць, накіроўваць дзейнасць механізатараў. Першачарговая агульная задача — шырокім фронтам заняцца рамонтам тэхнікі, пачынаючы з глебаапрацоўчай.


Гэтую тэму прадоўжыў намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко. Акрэсліў першачарговыя задачы інжынерных служб, парэкамендаваў, як іх выканаць. Асаблівай увагі патрабуе энерганасычаная тэхніка, найперш у гарантыйны перыяд. У гаспадарках раёна шмат плугоў і культыватараў, раскідвальнікаў угнаенняў, нямала пасяўных агрэгатаў і іншага. Усё павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да пачатку сакавіка. Нельга ўпускаць пытанні абыходжання з лізінгавай тэхнікай, выканання заказу паставак металалому, абсталявання заправак, захавання патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі.
Аляксандр Дзмітрыевіч з увагай аднёсся да прапановы аднавіць дыягностыку гідраўлікі ў раёне.

Падрабязней пра абследаванне чытайце ў "Міёрскіх навінах" №98.

У ліку тэрміновага — закончыць перарэгістрацыю тэхнікі пасля лізінгу, неадкладна спісаць старую і рыхтавацца да тэхагляду наступнага года. Ён пройдзе пры больш жорсткіх патрабаваннях да самаходнай і прычапной тэхнікі. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта