Авторизация
 

Ці наведзены парадак у майстэрнях і машынных дварах

 Калі няма парадку на машынным двары і ў майстэрнях, не будзе яго на палях і фермах. Такая выснова галоўнага дзяржаўнага інспектара сельтэхнагляду райсельгасхарчу Уладзіміра ЯСКЕВІЧА. 

27 лістапада наш карэспандэнт накіраваўся разам з ім на маніторынг ацэнкі дзейнасці інжынерных служб сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія ў рамках месячніка павінны былі паставіць тэхніку на працяглае захоўванне, навесці парадак на машынных дварах і падрыхтаваць майстэрні да работы ў зімовых умовах.

Найбольш сур’ёзна падышлі да патрабаванняў у філіяле “Павяцце” (галоўны інжынер Леў Крук). На заасфальтаванай пляцоўцы машыннага двара выстраіліся рады навясных і прычапных глебаапрацоўчых, пасяўных і іншых прылад, прэсаў, прычэпаў і механізмаў. Пафарбаваны  лемяшы плугоў, якія нядаўна вярнуліся з зяблевага ворыва. Агароджаная чырвона-белай стужкай пляцоўка пакідае прыемнае ўражанне.


Трэба на корпусе замацаваць святловяртаючыя элементы, — нагадвае дзяржінспектар.
У майстэрні рамантуюць трактары. У павеці для збожжаўборачных камбайнаў таксама. Уладзімір Канстанцінавіч звяртае ўвагу, што на кожным уборачным агрэгаце дэфектовачная ведамасць, значыць, аб’ём работ вызначаны. Нахільныя камеры камбайнаў зняты і захутаны плёнкай.


Клапоціцца пра сваю гаспадарку галоўны інжынер ААТ “Узмёнскі край“ Валерый Масла. Не так даўно быў інжынерам па працаёмкіх працэсах у філіяле “Павяцце”, тамашнія адносіны да тэхнікі пераносіць на новае месца. Камбайны і іншую складаную тэхніку размясціў у павець пад замок, яна пастаўлена на захоўванне ў адпаведнасці з патрабаваннямі.


На машынным двары ААТ “Мерыца” пры падтрымцы механізатараў наводзіў парадак загадчык майстэрняў Аляксандр Любезных. Ён сёлета вярнуўся з арміі, летам працаваў разам з энергетыкам Алегам Такмаковым на зернесушылцы. “Лепш за ўсіх у раёне падрыхтавалі яе да зімовага адпачынку!” — удакладняе дзяржінспектар.


Патрабуе ўвагі старая майстэрня. Уладзімір Канстанцінавіч дае парады, на што звяртаць асаблівую ўвагу, папярэджвае, што праверыць у наступны раз.


Зусім іншае на машынным двары ў ААТ “Гвардзейскі” (галоўны інжынер Міхаіл Масла). Пасля 11 гадзін ніводнага чалавечка. Сляды па свежым снезе сведчылі, што стаянку пакінулі два трактары. Сем, у тым ліку паўразабраны, засталіся, ля агароджы застыў МАЗ, стоўпіліся прычэпы. У майстэрні дзверы насцеж, яшчэ незамерзлую лужыну на падлозе акружалі трактары, пагрузчык і аўтамабіль з узнятым кузавам… Не сказаць, што бяздзейнічалі. Крыху папэцканыя пабелкай колы сельгасмашын, аблітая адпрацаваным маслам неачышчаная ад рэшткаў расліннасці камбайнавая жняярка, не знятыя помпы з распырсквальнікаў, разукамплектаваныя плугі пакідалі не лепшае ўражанне. У гаспадарцы ўжо ёсць вопыт ачысткі лемяшоў ад бруду ў вялікія маразы з дапамогай зубіла і малатка мінулай зімой. Ці будзе сёлета лепш?


***
28 лістапада маніторынг стану машынных двароў і майстэрняў працягваўся на Дзісенскай зоне. Па яго выніках галоўны дзяржінспектар сельтэхнагляду станоўча ацаніў намаганні інжынернай службы СУП “Цітова”(загадчык майстэрняў Павел Крысенка). У “Мікалаёўскім” пасля завяршэння ворыва зябліва мылі гарачай вадой “Беларус-3022”. Ва ўсіх гаспадарках таксама неабходна старанна вычысціць энерганасычаныя трактары “Беларус-3022” і “Беларус-1221”.


Зроблена нямала, але трэба больш у ААТ “Туркова” і “Чэрасы”. У ААТ “Дрыгучы” не ачышчаны камбайны, не закансервавана паліўная апаратура. Падобная сітуацыя ў КУП “Язна”, ВУПКУ “Юбілейны”.


Вынікі месячніка абмяркуюць на калегіі райсельгасхарчу ў пачатку снежня. Справа гэта вялікая і адказная. Станоўчы вопыт таксама ёсць. Дастаткова нагадаць, што ў рэспубліканскім аглядзе гаспадаркі “Цітова” і “Туркова” двойчы займалі прызавыя месцы, а ў 2015 годзе ўвесь раён упершыню быў на трэцяй прыступцы ганаровага п’едэстала. Таму асабліва непрыемна чырванець за недаробкі. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта